КОШКА (шэптам).
Сцеражыся... Быць бядзе.
Кошка лоўка скокнула – і злавіла Мыш. Тая вырываецца.
МЫШ.
Памажыце! О-ё-ёй!
КОШКА.
Дарагуша,
Я з табой, ты павер,
Не буду злой.
(Гладзіць Мыш па спінцы.)
Пагуляю ды пушчу...
МЫШ.
Не жадаю! Не хачу!
КОШКА.
Раскрычалася, нібыта
Рэжуць...
Гэта перажытак –
Есці шкуркі... Паўтараю...
МЫШ.
Не хачу і не жа-да-ю!
КОШКА.
Пачала лемантаваць... Так расхочацца й гуляць.
Кошка забаўляецца з Мышшу.
Як забаўна: перш схапіць,
Потым крышку адпусціць –
Хваць, і зноў у кіпцюры...
Во якія мы звяры!
(Мышы.)
А давай цябе падкіну
І злаўлю. Ты згодна?
МЫШ (з жахам).
Гіну!
КОШКА.
Не! Прыдумала: бяжы Ды закручвай віражы.
Яны бегаюць па крузе, пакуль Мыш не аказалася ў лапах.
Хочаш, я з павязкай буду.
Ёсць гульня “Хавайся ў бульбу”.
Ты хаваешся...
МЫШ.
…ў нару?
КОШКА.
Ой, са смеху я памру.
(Завязвае сабе вочы.) Ну, бяжы...
МЫШ. Бягу.
КОШКА. Хутчэй!
Я злаўлю і без вачэй.
(Лёгка ловіць Мыш каля самай норкі.)
Як гуляем мы цікава!
МЫШ (бярэцца за галаву).
Я прапала! Дрэнь забава!
(Сабе.)
Што, папалася, дурніца?
Кошка мышцы – не сястрыца.
(Думае.)
Дык чаму яна вучыла?
Быць хітрэйшай?
Вельмі міла. Паспрабую.
(Кошцы, лісліва.)
Дарагая,
Ты прыветная такая...
Незвычайная... Дальбог!
Вушкі! Ножкі! Галасок!
Я такіх не сустракала.
КОШКА.
Вось і мама мне казала...
МЫШ.
Ты астатнім не раўня,
Дык прыходзь сюды штодня.
(Гладзіць Кошку па хвасце.)
У кацінае пароды
Ёсць сапраўдныя уроды,
Выбачаюся... А ты
Ну не котка – дух святы!
КОШКА (млее ад задавальнення).
Ну яшчэ б! Лавіць лаўлю,
Але шкурак не цярплю!
Пагуляю толькі крышку...
МЫШ (у залу).
І замучу гэтак мышку.
КОШКА.
Кампліменты чуць нязвычна...
МЫШ.
Заслужыла...
(Ірванулася і ўцякла з кіпцюроў.)
КОШКА (азіраецца).
Дзе здабыча?
Дзе мыша мая? Куды Збегла?
МЫШ (выглядваючы з норкі).
Далей ад бяды.
Хто хітрыць, як калабок, Сам трапляе на кручок.
КОШКА
(расчаравана разводзіцць лапамі).
Зноў з пустымі... Як заўжды!