Выбрать главу
Вечныя
Пад кожнаю сасной схіліся ніц: Яны ўзышлі з прастрэленых вачніц, Смалою плачуць сосны у бары, Тут засталіся i мае сябры. З ix кожны быў, як песня, малады, — Па дваццаць пяць, па трыццаць тры гады, — Рамантыкі, натхнёныя паэты, Ix песні i паэмы недапеты, I не паспелі дакахаць яны, — Ў свет не прыйшлі ix дочкі i сыны. За што ж ix катавалі i забілі? За тое, што Радзіму i народ любілі. Ix прыхадні судзілі пяць хвілін, Імёны ix не ведаў ні адзін, Не разумеў ні слова, ні радка, Але падпісвала калматая рука Прысуды на расстрэл, нарады для стралка. Магчыма, той стралок яшчэ жывы I мае ўсе ільготы i правы, Ў яго не прытупіўся колкі зрок, Бо ён жа варашылаўскі стралок, Пры ардэнах, пры планках — пры парадзе. Бо быў у «Смершы» i «заградатрадзе», Умеў, каму патрэбна дагадзіць, Па звычцы ў кожную патыліцу глядзіць. Баліць душа да гэтае пары, Што ні магіл, ні помніка — ў бары, Бо у чыноўніка рука дрыжыць, Але ўсё роўна будуць вечна жыць I ў будучыню прыйдуць з даўніны Народа вечна юныя сыны. Скразныя Курапаты знаем мы, — Ад Брэста i да Калымы.
Хвіліна адчаю
Куды ісці? Самому невядома, — Мне цесны горад, цесны свет, Таму бягу усё далей ад дому, Ад радыё, рэкламы i газет.
Як путы зняць i раскілзацца Ад дум, адчаю i пакут,
I ад бяды цывілізацый, Што зруйнавалі родны кут,
Сляпілі вочы год за годам I атруцілі ўсё да тла? Чыны камандуюць народам, Што выскрабае з дна катла.
Знясілены дарэмнай зморай У непрыкаяным жыцці, Я ведаю, што будзе горай, Але ж куды далей ісці?
Усё агоркла i абрыдла: За здзекам — здзек, за шокам — шок Ператварыў людзей у быдла I сцёр сумленне ў парашок.
Знясіленыя гінуць дзеці, I маці слёзы льюць ракой, I недалёка час — па свеце Пайсці з працягнутай рукой.
20—21/11—94
Дарэмны крык
Глухія не чуюць ні плачу, ні енку, Хоць рвіся, хоць бі галавою аб сценку, Глухія маўчаць i маўчаць, Глухія смяюцца, што ў некага беды, Што на хаўтуры збіраюць суседу, Моляць глухога паставіць пячаць, А ён намякне, што дарэмна не ставіць, Што трэба аддзячыць яго i уславіць. Бо ён, толькі ён дабрадзей, Заўсёды старанны, увішны i мілы, Будуе радні i таварышам вілы, А значыць, жыве для людзей. Выходзіць, дарэмна i марна крычу я: Ён толькі смяецца i енку не чуе, Не чуць i не бачыць зручней. Відаць, ад знямогі i зморы Не чуюць ні суддзі, ні пракуроры. Крычаць ужо нельга гучней. Я ведаю гэта i ўсё ж не маўчу, Хоць i дарэмна ад болю крычу. Магчыма, наш крык дапаможа... Пачуй нас i злітуйся, Божа!
2/1—94
Бяда
Гарлапаны — поп-музыкі, Кожны, мабыць, без'языкі, Што іграеш, што чаўпеш, Што крычыш — не разбярэш. Кожны з грывай, з барадой Стаў агульнаю бядой. У цыліндрах, драных «шкарах» Гвалцяць струны на гітарах, Крутарогі, як баран, Байбус лупіць барабан. Разам дабіваюць слых Самых чуйных i глухіх. Мноства ix, доўгавалосых, Бессаромных, брудных, босых, Выпаўзае ў змрочны час, Гарлапанаў безгалосых, Каб дурыць бязбожна нас. Пад ix грукат, як вар'яты, Скачуць хлопцы i дзяўчаты. Часта ў ход ідуць нажы... Госпадзі, дапамажы!
17/XII—93
Мой народ
Цярплівы i трывушчы мой народ, — Пакутнік з веку ў век i з году ў год. Праз рэвалюцыі з вайны i да вайны Нясеш свой крыж без жаднае віны. А я — пясчынка гэтае зямлі, Дзе пот i кроў ліюць, як i лілі, Hi шчасця не пабачыўшы, ні згоды, I толькі крыж нясуць цярплівыя народы.
А хто ж той Юда ці Пілат? Сусед, зайздроснік, часам кроўны брат, Што заганяў іржавыя цвікі Ў далоні правае i левае рукі. А каб не чулі енк i крык, ён асляпіў i ўкараціў язык, A продкі мову зберагчы умелі I слова кожнае душою разумелі, І нам, нашчадкам, з той пары не нова Матчына хвалюючая мова.