Выбрать главу
5—6/VIII—92
Каму мы трэба?

«В республике один военный

приходится на 4З человека

населения».

Былы міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-палкоўнік П. П. Казлоўскі. («Известия» № 207—1992 г.)
Скажыце мне, таварыш генерал, Хто нам вайною пагражае, Які урад, які кагал, Каму патрэбны нашы ураджаі, I наша нафта, золата i медзь I нават вашы дачы i нагоны? Не толькі вораг, нават i мядзведзь Уцёк даўно з чарнобыльскае зоны, I толькі ледзь партрэт яго ліпіць З вавёркаю на хліпкай асігнацыі, А за яе не проста нам купіць У слуцкіх бэрах бэры радыяцыі. Ix больш за танкаў i ракет Баяцца i на Захадзе i Усходзе, А вы дасюль марочыце ўвесь свет, Што генералы дбаюць аб народзе, Што днём i ноччу сцерагуць яго З зямлі, вады i нават з неба, Ды толькі невядома ад каго, Каму мы з радыяцыяю трэба. Хіба аматарам збівання груш I віртуозам выхавання «матам», Таму на карках сарака трох душ Сядзіць адзін нахлебнік з аўтаматам І трэба кожнага адзець i пракарміць, Салдата — кашаю, начальства — сервелатам А зможа нас найлепш абараніць Не аўтамат, а «вызвалены» атам.
24/IX—92
Змена — змене

«...узмацніць барацьбу з аргані заванай

злачыннасцю i карупцыяй».

З пастановы Саўміна РБ 24/ІХ—92 г.
Адны накраліся. Змяняюць іх другія I набіваюць кашалі тугія, Рабуюць фермы, склады i вагоны I нажываюць нізашто мільёны, Не тоячыся, а сярод дарогі За кошт «гуманітарнай дапамогі». За нашае жабрацтва, енкі, плачы Будуюць i сабе i дзецям дачы, Для блізкай i далёкае радні Нас абдзіраюць дзень пры дні. Нібыта нашыя заступнікі i слугі, А паглядзець — увішныя хапугі, Адзін нахабна, іншы асцярожна Хапае ўсё, за што ўхапіцца можна. На складах, хоць дабра не так i многа, Трымаюць махляры адзін другога, Каб ix не заўважаў ніхто віны, Даюць i служкам паспытаць яны. Прачнешся ноччу у халодным поце, Бо ведаеш, што злодзей на «рабоце»: Складае долары i залацішка зліткі I абдзірае беднага да ніткі. Пра рынкі потым будзе нешта нлесці Таму, ў каго няма ні піць, ні есці, Затое ёсць бяспраўе i бязладдзе, I толькі ў тых сумленне, хто не крадзе.
15/IX—92
Апошняя
Разбіты комін, парадзелы дах, Вісіць адна кашуля на вяроўцы. — A людзі дзе? — A людзі на кладах, Туды адправіліся ўсе аднавяскоўцы, —
Азвалася бабуля з-пад радна З маленькаю сівою галавою. — Лічы, што дажываю век адна I гора мыкаю адна-адною.
Так i гібею з году ў год, Глухою, невідушчаю, слабою. Адна у цеха — толькі кот, То з ім сваруся, то сама з сабою.
Гады, пытаеце? Усе мае гады Прабеглі, дзеткі, у бядзе i ў працы, А час надыдзе, на клады Сваім прыйдзецца ходам дабірацца.
Каб даў Гасподзь хоць дачакацца лета I свежае з гароду навіны... А на бабулю весела з партрэта Глядзелі два прыгожыя сыны.
21 /XI—92
Квартальны план
Яшчэ пратрымаюся месяцы тры I зубы тады пакладу на паліцу, Бо ўжо не памогуць літфонд i сябры, І там ім прыйдзецца да скону пыліцца.
Відаць, не ўратуюць ні д'ябал, ні Бог, Бо я не прыдбаў за жыццё анізвання, Нарэшце сабе напішу некралог I тэксты прамоў на сваім пахаванні.
Пакуль не зваліўся i розум не згас, Каб тэксты ўзгадняць не насілі. Сябры, пастараюся выручыць вас, Каб на паніхідзе не надта хлусілі.
27/ VIII—92