Я уставаў з апошняй сілы,
Адольваў гора i тугу,
Скаваны i даўно бяскрылы,
Вышэй узняцца не змагу.
Мая душа наскрозь настыла,
I ўсё знікае пакрысе.
Няхай да матчынай магілы
Мой попел вецер данясе.
16/11-92
* * *
Усё праем, усё прадам
I застануся, як Адам,
Не ў pai, a ў пекле голы.
Hi ў хоры i ні сола
Не змагу прамовіць слова,
Бо наўкол— пера-бу-дова:
Чорны рынак, дзікі рок
Аднялі i слых, i зрок.
Пра ідэі i надзеі
Нам далдонілі зладзеі
I чыталі ўсім маралі,
Самі кралі, нас — каралі
I нарэшце давялі
Да спустошанай зямлі,
I пайшлі на ўсе бакі
З жабракамі жабракі.
10/11—92
Неспакой
Ніяк не адчапіцца, не адбіцца
Ад дум i выпадковага радка,
Вярзуцца былі, часам небыліцы,
I да алоўка цягнецца рука,
Ix вусны, незалежна ад жадання,
Ўсё паўтараюць, быццам «Ойча наш»,
Так i няма ратунку да світання,
А здань былога, як няўмольны страж,
Напамінае мне усе пралікі,
Памылкі, недаробкі i rpaxi,
Няздадзеныя некалі залікі,
Заблытаныя сцежкі i шляхі,
Што сам сябе бязлітасна скалечыў,
Што ўсё выходзіла наадварот,
I узваліў на стомленыя плечы
Цяжар сваіх i не сваіх турбот.
Так з ночы ў ноч караю i караю
Сваю недасканалую душу,
Усё, што непакоіць, паўтараю,
A раніцай, як споведзь, запішу.
16/VIII—92
* * *
Маіх сяброў даўно няма на свеце,
А я жыву, а я яшчэ жыву,
I рады, што звіняць сініцы ў вецці,
I майскі водар кружыць галаву.
Я ашуканы быў атрутным тлумам,
I злосць наўкола, як палын,расла.
Я гаварыў заўсёды ўсё, што думаў,
I толькі не рабіў нікому зла.
Мяне нібыта часам шанавалі,
Але заўжды трымалі ўбаку,
Паціху непрыкметна дабівалі
I паціскалі ветліва руку.
20/ІІ—92
* * *
Пытаецеся, колькі я пражыў
І што паспеў зрабіць на гэтым свеце.
Зрываўся я часцей на віражы
I быў заўжды ў кагосьці на прыкмеце.
Ратуючыся, зноў ляцеў у вір,
Лёс патушыў маіх надзеяў свечкі
I гнаў, як ачмурэлы канваір,
Што б'е без промаху i без асечкі.
Не бачыў я, калі сады цвілі,
Не чуў, як плачуць i смяюцца дзеці.
Жыў ці не жыў, i не было калі
Апамятацца, на якім я свеце.
З мяцеліцы ў завею я кружыў,
Каб вырвацца i з мітусні, i з тлуму.
Так i не ведаю, ці жыў я, ці не жыў,
А час прыйшоў i пра душу падумаць.
2/1—93
* * *
Бачыць несправядлівасць i маўчаць —
гэта значыць самому ўдзельнічаць у ёй.
Чаго мы не бачылі толькі,
Які мы не зведалі смак.
Мінаюць гады, але болькі
Не гояцца ў сэрцы ніяк.
Да трэцяга можна калена
Паклёпнічаць, біць, вынішчаць,
Судзіць i караць несумленна
I несумленна маўчаць.
Ад страху i злосці нямеюць
Майстры непрыкметна ўкусіць,
I толькі ў ахвяраў не ўмеюць
Яны прабачэння прасіць.
3/1—93
Чынадралы
Галодны, голы i разуты,
Халодны, бо няма мазуты,
Ідзе паволі ў белы свет
Вядомы некалі паэт.
Цяпер такія ганарары,
Што не прыдумаць горшай кары,
Бо за навелу i санет
Не купіш пачак сігарэт.
Затое чынадрал адпеты
Купляе шоўк, i бранзалеты,
I дыяменты, i каралы —
Усё запасаюць чынадралы.
На ўзлессі або ля ракі
Ix зіхацяць асабнякі.
А дзе ж яны так зарабілі?
Там, дзе i нас i вас дабілі.
З ix кожны прагны, кожны люты
Трымае ў сейфе стос валюты,
Вяртушкі мае, кабінеты,
I «мерседэсы», i манеты.
Чыноўнік кажа, што не крадзе,
Але за подпіс у нарадзе,
Што сам пячаткаю засведчыў,
Тры пакаленні забяспечыў.
Чыны — асобая парода,