Выбрать главу
Яго «ласкавая» рука Здзярэ кашулю з жабрака. Ён скажа: «У цёплую пагоду Такую зацвярджаем моду». Схаваўшы ў гардэроб дублёнкі, Даводзіць: «Шкодна мець пялёнкі. Няхай гартуюцца малыя, Каб выраслі байцы ўдалыя, Прыбудзе спрыт, адвага, сіла, Папрыгажэе твар без мыла, Не трэба вітаміны, лекі, Пакуль яшчэ не ўсе калекі. Калісьці раіў Фараон: Пасціцца трэба трыццаць дзён, Каб добра гартаваць натуру I мець прыгожую фігуру. Тады за год ці за паўгода Усё здабудзем для народа I цяжкасці усе адужым, Бо так аддана людзям служым».
16/X—91
Смагa
У ліпені з ліп аблятаюць лісты, — Спякота, i суша, i белае неба, Гудуць, як гудрон, пад нагамі пласты Гарачай парэпанай глебы.
Ні свежага ветру, ні кроплі расы, Смуга i збялелае сонца ў зеніце, Пустыя у неба глядзяць каласы, Маўчаць перапёлкі, засмяглыя ў жыце.
Скруцілася лісце, нібы на агні, На дубе, што век на самоце вякуе, I толькі над полем каршун з вышыні У жыце даўно перапёлку цікуе.
У студні, ў крыніцы — ні кроплі вады, Любімае сонца за шчодрасць кляну я, Бо сёлета нам не пазбыцца бяды, Што кожнага з нас не мінуе.
Надыдзе зіма i сцюдзёнай, i поснай. Няўжо Усявышні нас пусціць на звод
У гэты пакутны, сухі, высакосны, Амаль што чарнобыльскі год?
27/VІІІ—92
Мара функцыянера
Хапай, рабуй i не саромся, Але майго, глядзі, не руш, А мала будзе, дабяромся Да вашых змардаваных душ.
Забралі ўсё — зямлю i неба, Сабе палацы узвялі, A ў нас паціху хлеб, да хлеба, I нават мову аднялі.
Ім трэба дзесяць слоў, не болей Рэклама, бізнес, банк, экспрэс, Валюта, бартэр, ежы уволю — Каньяк, ікра, балык i секс.
Астатняе за глупства лічаць, А каб суцешыць мужыкоў, Чэчэнцаў, асецін паклічуць Або растоўскіх казакоў.
«Хай нехта вякае: «Ду-ша!» Нам долары. Вам — ні шыша! Вось!»
10/X—92
Здані
Здаецца, што з кашмарных сноў Вяртаюцца былыя здані, Нам на пагібель зноў i зноў Страшней за цвёрдае заданне.
Галеча, голад, смерць i кроў, Разбой, рабункі i пажары, I сцюжа дыхае з муроў У чорныя ад гора твары.
Пагібель крочыць след у след... Даўно без жаднае надзеі Гібеем я i мой сусед, А раскашуюцца зладзеі,
Дзялкі, хапугі, гандляры, Фарцоўшчыкі i прайдзісветы Дапялі да свае пары, Дабіліся жаданай мэты.
Для нас — пагібель, ім — жыццё, Памножанае на мільёны, Сумленных гора, як асцё, Даводзіць спакваля да скону.
Як занядбаны чалавек, Маўчу, цярплю, ды не зміруся, Што кінуты народ на здзек, Што Беларусь — без Беларусі.
23/ХІ—93
Пасерабрыла сівізна
А я ж лічыў жыццё бясконцым, Што буду вечна малады, Што i на выцвілай старонцы Пакінуць след мае гады.
Зірну ў люстэрка — не змяніўся, Зіма мінула i вясна, Але, выходзіць, памыліўся — Пасерабрыла сівізна I скроні i густыя бровы, Ну, а душа? Душа гарыць: Да слова слова ніжа слова, Каб не маўчаць, а гаварыць,
I гавару, што набалела, Што радуе i што баліць, Каб толькі не маўчаць, а смела Казань, што кожны дзень смыліць. Па радыё i з тэлекамер Кажу, каб чулі з краю ў край, Што душаць бруднымі рукамі Народ дзесяткі-чорных зграй.
Хачу, каб верылі нашчадкі, Што некалі усё міне, I толькі застануцца згадкі Аб нашай горкай старане. Стаптанай, змучанай, прыгожай, Што гаравала век сама На рубяжах i раздарожжах, А за яе радней няма.