Выбрать главу

Ляшчэвіч прынік да акна, адчуўшы тварам марозны халадок шкла, і жывымі вачыма лавіў знаёмыя рыскі, чамусьці спадзеючыся ўбачыць і каго-небудзь з людзей, што запомніліся яму тады падчас студэнцтва.

Жонка і сын размаўлялі, смяяліся, і неўпрыцям ім было, чым ён, Ляшчэвіч, зараз узрушаны.