Выбрать главу

— Развiднела. — Танцорка пяшчотна палашчыла падушачкай указальнага пальца свой натомлены, працяты залатым абручыкам маленькай завушнiцы, секель.

— У мяне такое адчуванне, што гэта не апошняя наша ноч. — Гукааператар надзеў шырокiя сямейныя майткi.

Калi Танцорка вярнулася ў сваю кватэру, дык пабачыла аголеную грымёрку, якая спала ўпоперак канапы разам з напалову аголеным бас-гiтарыстам ды зашпiленым на ўсе маланкi i гузiкi сола-гiтарыстам.

У гэтую ноч стогадовая бабулька зусiм не спала, яна памерла яшчэ ўвечары, калi госцi толькi пачыналi баляваць.

06.07.1994

5 — Дамавiк

Жанчына пайшла ў царкву ўвечары Чыстага чацвярга. На цвiнтары яна спаткала сваячку.

— Няўжо воўк у лесе здох? Цi, можа, вачам не верыць? — нядобра пачала прывiтанне кучаравая сваячка. — Што гэта ты ў сабор надумалася завiтаць? Цi, можа, не ведаеш, што па святах у храм толькi прасталыткi наведваюцца? I нашто, скажы, губы ў чорны колер фарбаваць?..

— Не табе, чапяла хударэбрая, мне дарогу ў царкву заступаць! — у троп адпрэчыла жанчына. — Адыдзiся, а то мае сапраўдныя, а не накладныя, як у некаторых, пазногцi, пакiнуць на тваiм iлбе дзесяць пiсягаў.

З адлегласцi размова выглядала вельмi зычлiваю, не раўнуючы, святая Марыя ды Лiзавета.

У царкве панавала залатая ўрачыстасць. Ядлоўцавы дымны дух нагадваў пра зыход, пра смерць i нараджэнне — адначасна.

Жанчына падышла да абраза, на якiм Лiзавета сустракалася з цяжарнай Божай Мацi Марыяй, i зацеплiла танклявую свечачку. Толькi жанчына не пакiнула яе пад абразом, а, затульваючы далонню ад скразнякоў, панесла з храма.

— У-у-у... Вядзьмарка падкалодная! — засычэла злоязыкая сваячка, пабачыўшы, як зносiцца з царквы кропля агеньчыка.

Жанчына не адказала на заспiнную абразу, адно плюнула на цвiнтар.

Праз трамвайныя рэйкi яна перайшла ў раён прыватных аднапавярховых дамкоў, дзе за дашчаным плотам хавалася i яе сядзiба: мураваны, белы, на высокiм падмурку дом пад сiвавата-чырвонай дахоўкаю. Узышоўшы на ганак, яна неабачлiва паставiла свечку на парэнчу, i тая ледзь-ледзь не згасла. Але жаночая далонь зноў затулiла дрогкi пялёстак агню, i ён, удзячны, асвятлiў змрачнаватыя сенцы.

Жанчына жыла ў доме адна. Пэўна, таму ўсё навокал мела крышку неўпарадкаваны, прывялы выгляд.

Паставiўшы свечку на шырокую талерку, жанчына па драбiнах узнялася на гарышча.

Змрок, павута i пыл уладарылi пад кроквамi.

Кволы агеньчык слаба асвятлiў засыпаную свежым пiлавiннем падлогу, на якой ляжаў вялiкi i цалкам голы Дамавiк. Жанчына паставiла талерку са свечкаю ў нагах аголенага i скiнула праз галаву святочную сукенку, каб ёю прыкрыць узбуджаную мужчынскую плоць.

— Я ўдзячны табе! — праракатаў Дамавiк, калi светлая сукня накрыла магутныя сцёгны. — Кажы найзапаветнейшае жаданне. Я — Дамавiк — выканаю!

У жаночай галаве ўсё раптам парушылася i затрапяталася, як агеньчык на скразняку.

"О, як доўга чакала... Як шмат хацела, намервалася прасiць, атрымаць, займець... Дзе жаданнi?.. Дзе думкi падзелiся, пазнiкалi?.. Цiшыня... Здранцвенне... Пустэльнасць... А праглася ж мужчынскае ласкi, пяшчоты, моцы... Каб маё цела нарэшце раскрылася насустрач ягонаму памкненню... Каб уся я ператварылася ў апёк, у рану... Каб рана закалiхавала вiльгаццю... Каб ён, залаты i вялiкi, як найглыбей увайшоў у мяне, каб разарваў усю маю сутнасць напалам, а потым сабраў у новае адно, акрапiўшы паўбоскiм насеннем... Хацелася зноў пачуць той крык, выгукваючы якi я згубiла цнатлiвасць..."

Але замест усяго гэтага Дамавiк пачуў зусiм iншае.

— Знайдзi маю кучаравую, як авечка, сваячку, што сягоння сычэла на цвiнтары, напалохай яе, згвалцi, знявеч i забi!

Раптоўны подых сцюдзёнай проймы загасiў свечку, зацепленую пад святым абразом.

Было цёмна i холадна, але паўраспранутая жанчына прасядзела на гарышчы цэлую ноч. Перад яе вачыма нiяк не знiкала вялiкае i чыстае Дамавiкова цела з раз’ятранай плоццю.

У пятнiцу з самае ранiцы выпадковы мiнак знайшоў на беразе возера труп згвалтаванай жанчыны. Твар у нябожчыцы быў скажоны жахлiвым пярэпалахам.

17.07.1994

6 — Вiхурнiк

Дзяўчына марыла стаць кiнаакторкаю. Яна хацела здымацца ў серыялах i займела ўпэўненасць, што неўзабаве зробiцца зоркаю.

На першым iспыце ў Акадэмiю мастацтваў дзяўчына атрымала нездавальняючую адзнаку. Настрой прапаў. Жыць расхацелася. У роспачы яна затэлефанавала свайму хлопцу, якога, мiж iншым, запланавала кiнуць адразу, як толькi атрымае першую ролю ў кiно. Кiне, каб не замiнаў весцi багемнае жыццё. Хлопца не было. Таксафон давялося пакiнуць у спакоi.