Выбрать главу

Аксамiтнай анучкаю Галерэйнiк працёр уяўны пыл.

Мужчына ўзяў карцiну. Нiчога адметнага. Белы дом пад цёмнай дахоўкаю. Больш лапiдарны краявiд i ўявiць цяжка.

— Ну як? Можаце ацанiць? Цi не спадабалася? — голас гандляра меў нейтральную афарбоўку, таму пакупнiк не стаў хаваць уражанняў.

— Густоўна, i не больш за тое.

— Правiльна. А нiчога болей не трэба. Вiншую, краявiд вы атрымоўваеце бясплатна, у якасцi прэзента. А за "Вянок" давядзецца заплацiць.

Мужчына вярнуўся дамоў у гуморы.

Васiльковы нацюрморт вельмi спадабаўся жонцы, i яны вырашылi неадкладна павесiць карцiну на сцяну.

— Найлепшы падарунак i прыдумаць цяжка. — Не ведаючы, жонка паўтарыла словы Галерэйнiка.

Гадавiну вяселля святкавалi ўдваiх, сцiпла: з павольнымi танцамi i сухiм вiном.

Яны па шмат разоў пераказалi адно аднаму, як пазнаёмiлiся на вечарыне ў Акадэмii мастацтваў, як сустракалiся па два разы на дзень, як паехалi ў вёску Пагост, каб хутчэй распiсацца, як зладзiлi вяселле без сваякоў i гасцей, як цэлую ноч пратанцавалi, працалавалiся, пракахалiся. Таму спаць паклалiся рана, спадзеючыся на доўгi секс, але хутка спатолiлiся i заснулi.

Карцiну з белым домам мужчына так i не паказаў жонцы. Ён занёс яе ў сутарэннi, калi хадзiў па вiно. Там, у сутарэннях, нешта невыразнае, неакрэсленае, цёмнае варухнулася ў паветры. Але мужчына, заклапочаны выбарам вiна, не звярнуў на рух анiякае ўвагi.

Муж з жонкаю спалi, павярнуўшыся спiнамi адно да аднаго. Ёй снiлася вёска Пагост, яму — саракасямiметровы Буда.

Тым часам у сутарэннях нябачныя рукi развязвалi шнурок, якiм была перавязаная карцiна з домам. Такiм чынам разгарнулася абгортачная папера. Вокны ў намалёваным дамку запалiлiся. Нехта нябачны ўключыў у iм лямпы зыркага галерэйнага святла. Палiлася вада. Пачулася фуркатанне, радаснае, бадзёрае, нiбыта ранiшняе. Пастракатала i зацiхла электрабрытва. Гэта ў намалёваным дамку прыводзiў сябе ў кавалерскi выгляд не хто-небудзь, а сам Галерэйнiк.

Намеры ён меў простыя: вырашыў паспытаць чужую жонку. Таму выйшаў з чароўнага дамка, падняўся з сутарэнняў у спачывальню. Там, прытулiўшыся спiнаю да спiны, спакойна спалi мужчына з жанчынаю, якiя адсвяткавалi першую гадавiну агульнага жыцця.

Па дарозе з сутарэнняў Галерэйнiк цалкам змянiў аблiчча: з ахайнага гандляра перакiнуўся ў расхрыстанага разняволенага распуснiка.

Пяшчотным пагладжваннем эрагенных зон ён пабудзiў жанчыну. Тая спрасонку не ўсвядомiла, хто сцягнуў яе на кiлiм i паклаў на жывот. Толькi адчуўшы боль ад вялiзнага, пэўна не мужавага, чэлеса, яна паспрабавала прыўзняцца. Марна. Чужыя рукi прыцiснулi да падлогi так, што нi ўздыхнуць, нi выдыхнуць яна не магла. Апошняя згадка пра жахлiвую рэальнасць у згвалтаванай жанчыны была досыць яркая. Дацягнуўшыся да шнура начное лямпы, што стаяла на тумбачцы пры ложку, яна з усяе сiлы тузанула за яго. Масiўная свяцiльня абрынулася гвалтаўнiку на патылiцу. Той страцiў прытомнасць i знерухомеў на ўжо нежывым галаногiм целе.

Ранiцаю муж знайшоў замардаваную жонку. Ачомаўшыся, ён агледзеў месца злачынства i заўважыў на кiлiме вялiкую крывавую пляму. Яна расплылася побач з жончынай скронню, толькi нiводнай ранкi на жаночай галаве мужчына не ўбачыў. У кроў была ўпэцканая i пабiтая лямпа, што ляжала на кiлiме. Кроплi крывi мужчына знайшоў i ў калiдоры, i на сходах у сутарэннi. На месцы, дзе ён пакiнуў злашчасную карцiну з домiкам, валялiся адно пакамечаная абгортка i вяроўка.

Апрануўшыся, мужчына паклаў у кiшэнь вялiкi нож, якiм звычайна рэзаў хлеб, i накiраваўся ў галерэю. Дзверы ў салон былi адчыненыя, i мужчына без перашкоды зайшоў у памяшканне. Ён спусцiўся ў сховiшча i там у кабiнецiку знайшоў Галерэйнiка. Той сядзеў на крэсле, паклаўшы галаву на стол. На арэхавую стальнiцу нацякла вялiзная лужына крывi. Галерэйнiк быў нежывы, але мужчына, на ўсялякi выпадак, усадзiў хлебны нож у згорбленую спiну.

19.12.1995

39 — Мiнак

Ён прайшоў уздоўж люстраное сцяны прыярытэтнага банка, перабег на другi бок невялiчкай, абсаджанай каштанамi вулiцы i пашыбаваў па вузкiм асфальтавым ходнiку.

У горадзе палiлi апалае лiсце. Стаяла сонца — яркае, але нiзкае i халаднаватае.

Мiнак склаў рот лiтараю "о" i выхукнуў паветра. Белыя клубочкi пары расталi ў кастрычнiцкiм надвячорку.

Мiнак прыспешыў крок. Ён ледзь не бег па цэментавых плiтах, якiмi выклалi сцежку памiж дашчаным плотам новабудоўлi i каштанавай вулiцаю.

Ён гэтак шпарка i ўтрапёна рухаўся, што, сам не хочучы таго, апынуўся на сярэдзiне завулка, па якiм павольна плыла жалобная працэсiя. Паперадзе рассыпалi кветкi двое дзяцей: цыбаты хлопчык i дзяўчынка з тоўстымi коскамi. Галоўкi гваздзiкоў расцiскалiся ботамi салдат, якiя неслi на плячах труну з сiвагаловым палкоўнiкам. За труною сунулiся на ватных нагах чырванавокiя сваячкi ў чорных хустках i вайсковы духавы аркестр. Ён зайграў нудотна i непрыгожа толькi тады, калi Мiнак быў ужо даволi далёка ад развiтальнай працэсii.