Выбрать главу

Каб абвастрыць i рамантызаваць пачуццi, Дамавiк уставiў Дамавiсе ў дупу запаленую свечку. Кунiлiнгус рабiўся акуратна, каб агеньчык не згас.

Наталiўшыся слодыччу хатняга спакою, Дамавiк апрануў святочны гарнiтур i накiраваўся на паляванне ў начны парк. Там ён злавiў рэстаранную афiцыянтку i згвалтаваў на арэлях. Афiцыянтка стаiчна ператрывала здзек.

Тады Дамавiк зняў пас, зрабiў пятлю, навязаў жанчыну, нiбыта сабаку, i прымусiў поўзаць на карачках.

Зрабiўшы колькi кругоў вакол арэляў, Дамавiк загадаў афiцыянтцы есцi чорную зямлю.

Калi жанчына званiтавала, Дамавiк прымусiў яе выпацкаць твар у ванiты i ўцякаць. Афiцыянтка збегла.

Дамавiк разахвоцiўся, украў са стаянкi аўтамабiль, разагнаў яго i вырулiў на сустрэчную паласу. Напужаны кiроўца рэйсавага аўтобуса крутануў руль. Аўтобус урэзаўся ў лiхтарны слуп. Кiроўца i два пасажыры загiнулi. Свежымi нябожчыкамi Дамавiк любаваўся нядоўга, але з трапяткой асалодаю.

Вярнуўшыся дамоў, ён цiхенька назiраў, як Дамавiха з вучанiцаю апрацоўвалi языкамi секелi. Назiранне за лесбiйскiмi забаўкамi надало пругкасцi Дамавiковаму чэлесу. Стомленыя каханкi ўладкавалiся спаць. Тады Дамавiк далучыўся да iх i пачаў устаўляць напятае жазло то ў старэйшую, то ў навейшую браму. Каханкi не рэагавалi. Яны рабiлi выгляд, што спяць, i гэта цешыла Дамавiка Ненатольнага.

Нагуляўшыся з соннымi целамi, Дамавiк узяў iголку i пачаў паколваць iм грудзi вакол смочкаў. Вiскат напоўнiў начны пакой. Оргiя набыла ярчэйшую афарбоўку.

Урэшце Дамавiк змарыўся, упаў на кiлiм, шумна ўздыхнуў, усхлiпнуў, ацiх.

"Дамавiк памёр, памёр, памёр!" — загаласiлi жанчыны. Аблiваючыся слязамi, яны абцалоўвалi нерухомае цела выпрастанага каханка.

Абмыты слязамi i пацалункамi, Дамавiк расплюшчыў вочы i сказаў: "Я ўваскрос!". Каханкi ўзрадавалiся. Дамавiк вужом папоўз па кiлiме да тэлефона. Ён набраў нумар "хуткай дапамогi" i зароў у слухаўку: "Уставiлi! Памажы-ы-ы-ыце! Уставiлi кол у дупу!" Твар у Дамавiка змянiўся раптоўна, з гарачага зрабiўся халодны. "Пытаецеся, каму i дзе ўставiлi кол? Табе ўставiлi! А калi не ўставiлi, дык уставяць тоўсты, смалiсты, яловы кол i заб’юць абухом так, што чырвонае вастрыё вылезе праз горла!" Па гэтых словах Дамавiк разбiў тэлефон аб сцяну.

Раскрышыўшы апарат, Дамавiк парваў сабе адзежу на дробныя шматкi i тады супакоiўся. Павольна ён пачаў апранацца ў Дамавiшыны рэчы. Ён, як i яна, нафарбаваў пазногцi, напамадзiў вусны, прыпудрыў нос, падвёў бровы i ўставiў на вочы кантактныя лiнзы колеру марской хвалi. Калi Дамавiкову галаву ўпрыгожыў парык-сiзвалоснiк, атрымалася даволi зграбная цыркавая жанчына.

"Мне карцiць адарваць свой чэлес, — прашаптаў Дамавiк, уладкоўваючыся ў фатэлi. — Узяць яго за галоўку i выдраць з коранем. Толькi што гэта дае? Будзе Дамавiк без стамбура! А мне хочацца стаць жанчынаю. Iдзiце сюды i суцешце мяне пяшчотаю!"

Каханкi суцяшалi Дамавiка пачэсваннем патылiцы, а потым казыталi да рогату, вiскату, канвульсiй ды страты прытомнасцi. Ад такой ласкi Дамавiкоў чэлес напяўся i пусцiў сiкуны.

Дамавiха падставiла твар пад струмень. Яна лавiла ротам лiмонную вадкасць i распырсквала той лiманад на спiну вучанiцы.

Тая адказала сiкунамi на прыпудраны Дамавiкоў нос. "Яшчэ-яшчэ абмывай мяне цёплым унутраным сокам!" — заахвочваў Дамавiк вучанiцу. Дамавiха прынесла крыштальныя келiхi i напоўнiла iх сваiмi вадкiмi залацiстымi выдзяленнямi.

Дамавiк са смакам кульнуў келiх. Чэлес паўстаў.

Вучанiца абнюхала аблiтага сiкунамi цёплага Дамавiка i апынулася ў аргазмiчным стане.

"Калi б ад цябе, любы Дамавiк, застаўся адно чэлес, мне было б дастаткова!"

Дамавiха пачала танчыць языком па ружовай галоўцы залупы.

Вучанiца дастала з шафы скураны бiзун i распачала хвосткiя ўдары. Кончык бiзуна аздабляла металёвая пацерка. Дамавiшына белая дупа ўпрыгожылася малiнавымi пiсягамi. Неўзабаве экстаз захлiснуў ненатольнае трыо.

Змучаныя, успатнелыя, брудныя, тры целы сплялiся ў адзiн клубок i цiха церлiся адно аб адно, пакуль сон не змарыў iх.

Рэшта ночы праляцела хутка.

На золку Дамавiк першы выблытаўся з любоўнага клубка i пасля водных працэдур надзеў новую форму беларускага мiлiцыянта. Форма, ранiца i сняданак з каваю рэанiмавалi яго цалкам.

Дамавiк адчуў уздым.

У пад’ездзе ён пастаяў пад суседскiмi дзвярыма, паслухаў гукi iнтымнай гульнi, у якой удзельнiчалi суседзi. Стогны, рыпы, усхлiпы, хрыпенне, пастукванне ўзбудзiлi Дамавiка настолькi, што ён пакiнуў колькi кропель насення на суседскiх дзвярах.

На пляцы Незалежнасцi Дамавiк, дзякуючы форме, лёгка спыняў легкавiкi, браў пад брыль i паказваў вадзiцелям чэлес. За прагляд органа Дамавiк прапаноўваў заплацiць. Грошы сплачвалiся.