Апоўднi Дамавiк вярнуўся дамоў. Папалуднаваўшы, ён заняўся любошчамi з Дамавiхаю i вучанiцаю. Ён так старанна песцiў каханак, што сам не заўважыў, як у запале асляпляльнай жарсцi зарэзаў абедзвюх.
Прачнуўся Дамавiк толькi позна ўвечары ў абдымках халодных нябожчыц. Роспач агарнула Дамавiка. Ён заплакаў i меланхалiчна пачаў пэцкаць сцены змесцiвам вантробаў мёртвых каханак.
Гноем i крывёю Дамавiк перапэцкаў сваё жытло.
Наплакаўшыся над нябожчыцамi, ён зноў апрануўся мiлiцыянтам i пакiнуў раскiданае гняздо.
У начным парку Дамавiк заспеў юнака, якi спраўляў малую патрэбу на чаўнок-гушкалку, i згвалцiў яго ў заднi праход.
20.04.1996
46 — Смуроднiк Найменшы
Смуроднiкi крыўдуюць, калi iх называюць Смярдзючнiкамi. Смуроднiкi абавязкова пачынаюць тлумачыць пра рознiцу памiж смярдзючым i смуродлiвым. На думку Смуроднiкаў, iх прозвiшча паходзiць ад назову чарнаплоднай ягады смародзiны, а не ад смуроду. Лагодныя людзi адразу ж пагаджаюцца, а дасцiпныя людзi выбачаюцца, але думаюць: "Смуродзiна таму i смуродзiна, што смярдзiць!".
У сям’i мiнскiх Смуроднiкаў на першае верасня чакалася свята. Смуроднiк Найменшы iшоў у першы клас. Смуроднiха-мацi прапанавала на святочны сняданак высушаных селядцоў. Падмацаваўшыся селядцамi з гатаваным малаком, Смуроднiк-старэйшы i Смуроднiк Найменшы пайшлi на школьны пляц, дзе адбыўся прысвечаны ведам мiтынг.
Пасля ўрачыстасцi Смуроднiк-старэйшы вярнуўся дамоў, а Смуроднiк Найменшы застаўся на першы ўрок.
Настаўнiца пасадзiла Смуроднiка на першую парту, бо той меў кепскi зрок i насiў акуляры.
Смуроднiк сядзеў каля настаўнiцкага стала i цiхенька псаваў паветра газамi, што ўтваралiся ад селядцовых танцаў у пракiслым малацэ. Адчуўшы кiслы дух, настаўнiца абвясцiла: "Калi хто хоча ў прыбiральню, хай не саромеецца, а сходзiць". Смуроднiк пабаяўся ўстаць i пайсцi, тады б клас даведаўся, хто пускаў газы. Ён сядзеў i трываў, а неўтаймоўныя селядцы ўсчалi неверагодны вэрхал i, не зважаючы на супрацiў, выслiзнулi разам з парудзелым малаком з вантробаў у порткi. Настаўнiца загадала Смуроднiку Найменшаму пакiнуць школу. Свята ведаў сапсавалася.
Смуроднiк-бацька доўга суцяшаў сына апавяданнямi пра партызанскую барацьбу, калi даводзiлася хавацца ад ворагаў у конскiм гнаi. Апавяданнi супакоiлi Смуроднiка Найменшага, i ён заснуў.
Сон быў пра першую настаўнiцу, якая трэсла ў паветры ўказальным пальцам i паўтарала: "Нельга запiваць малаком сушаныя селядцы!".
03.05.1996
47 — Падманнiк
Падманнiк прывалокся жыць у сталiцу з пасёлка Ветка. Жыццё зводзiлася да таго, каб штодня залiваць алкаголем парсючыныя вочкi i падманваць усiх, каго можна i каго нельга. Пацiху-патроху Падманнiк аброс сабутэльнiкамi-знаёмымi, сярод якiх значылiся: i мiнiстр замежных спраў, i рэктар кансерваторыi, i народны пiсьменнiк, i мастак-графiк. Праз апошняга якраз i пачалiся ў Падманнiка непрыемнасцi.
Выкарыстоўваючы прозвiшча мiнiстра, Падманнiк паабяцаў пяцярым хлопцам з крымiнальным мiнулым зрабiць штампы шматразовай вiзы ў замежных пашпартах, каб можна было ездзiць па ўсiм свеце. Хлопцы сплацiлi грошы, а Падманнiк замест мiнiстра наведаў мастака, якi намаляваў замоўленыя адзнакi. Падманутыя крымiнальнiкi паехалi ў Польшчу. Там у iх канфiскавалi пашпарты з фальшывымi штампамi i паабяцалi наступны раз пасадзiць за падробку дакументаў. Крымiнальнiкi вярнулiся ў Мiнск, знайшлi Падманнiка i запатрабавалi грашовую кампенсацыю. Падманнiк пабег да мастака. Той паслаў яго на тры расейскiя лiтары, сышоў з дому i схаваўся. Перад зыходам мастак нават вярнуў заробленыя за маляванне пяцьдзесят даляраў. Падманнiк застаўся сам-насам з бядою; бо i мiнiстр, i рэктар, i астатнiя сабутэльнiкi не хацелi больш ведаць свiнавокага аферыста. Адпаведна, Падманнiк нiяк не мог знайсцi грошы. Крымiнальнiкам хутка надакучыла слухаць тлумачальныя байкi, яны завезлi Падманнiка на закiнуты завод, дзе спусцiлi з яго порткi i ўставiлi ў дупу лiтавальнiк. Крымiнальнiкi яшчэ паабяцалi: калi не знойдуцца грошы на штраф, той лiтавальнiк уключаць у разетку.
Дупа — рэч каштоўная, асаблiва ўласная. Падманнiк гэта адчуў на ўласнай скуры, пасля чаго паляцеў да роднага брата. Той старэйшы брат прыцягнуўся жыць у Мiнск раней за Падманнiка i пацiху халуйстваваў на тэлебачаннi. Такая-сякая капейчына ў тэлевiзiйнiка вялася, але грошы ён даваць адмаўляўся, пакуль Падманнiк не паказаў падраную лiтавальнiкам дупу. Хiтры тэлевiзiйнiк пагадзiўся заплацiць дзве тысячы пяцьсот даляраў, але толькi крымiнальнiкам рукi ў рукi. Бандыты не прымусiлi доўга чакаць, прыслалi кур’ера, якi забраў штраф.