Выбрать главу

— Бастуем? — усміхнуўся Міхайлаў.

— Как все,— адказаў стары, пазіраючы на яго афіцэрскую апратку.

— Верите, что революция в Петрограде победит?

— А почему и не поверить?

— Правильно,— усміхнуўся Міхайлаў, паціснуў старому рабочаму локаць.

У гэтую хвіліну Васілевіч адчуў: за ім запыніўся чалавек i пільна ix агледжвае. Азірнуўся. Напраўду стаіць пажылы, прыгорблены мужчына ў паношаным капелюшы, паліто, у чаравіках, паверсе якіх стаптаныя галёшы. Здаецца, знаёмы. Ды гэта ж, як аднойчы сказаў яму Муха, бібліятэкар з губеранскага праўлення, абруселы немец Штэйн. Во да чаго дайшло! Нават сціплыя i асцярожныя «канторскія пацукі» далучаюцца да забастоўшчыкаў!

Ці то яму, Васілевічу, які здзівіўся, ці то Міхайлаву, які таксама азірнуўся, стары гарэзна падміргнуў — напусціў на выкатное вока касмылістае рыжае брыво. Васілевіч прыязна ўсміхнуўся, a Міхайлаў таксама падміргнуў: што — бунтуем, мітынгуем, бацька?! Той, усё зразумеўшы, паказаў ім абодвум складзеную з двух пальцаў літару «V». Міхайлаў з ахвотаю паўтарыў у адказ гэты знаёмы некаторым знак — знак перамогі.

Натоўп загуў гучней, а пасля, калі па ім пракацілася шумлівая хваля, аціх. Усе пачалі падымацца, зазіраць туды, дзе быў цэнтральны ўваход.

Там узвысіўся, стаўшы на нейкую падстаўку, мажны дзядзька ў чорнай коцікавай шапцы, у паліто з гэтакім жа коцікавым каўняром.

— Управляющий,— сказаў спераду вусаты дзядзька.

— Господа! — прамовіў той ахрыпла, тут ледзь чутна.— Мы понимаем ваше возбуждение. Петроградские события будоражат вам кровь, хмелят головы. Но, во-первых, Петроград уже успокаивается, опять возвращается к деловому ритму, а во-вторых, мы, господа, здесь, в Минске, в других условиях. Мы здесь поблизости фронта, в ближайшем тылу. Нам нужны бдительность, спокойствие. Поэтому мы должны добровольно, без принуждения вернуться на завод, к работе...

— Надоело! — пачуўся прарэзлівы голас з сярэдзіны натоўпу. Услед за ім пасыпаліся яшчэ галасы на розны лад:

— Слава Петрограду!

— Хлеба и мира!

— Давай большую плату!

— Долой царя!

— Свободу стачечному комитету!

Упраўляючы зняў шапку, бліснуў шырокай бледнай лысінаю.

— Господа! — падняў шапку над галавою, i з-пад падцягнутых рукавоў паліто забялеліся манжэты кашулі.— Я обещаю: стачечный комитет будет освобожден. Только вы приступите к работе и обещайте не срывать заводского производства. А также прекратите пустопорожнее митингование...

Натоўп, на хвіліну з магічнай сілай зірнуўшы на ўзнятую руку з шапкаю ды паслухаўшы, загаманіў яшчэ болей сярдзіта, імпэтна:

— А ты не затульвай нам рот!

— Никаких условий! Свободу товарищам!

— Таўстапузы!

— Давай восьмичасовой рабочий день!

— Большую плату!

— Хлеба!

— I міру!

Упраўляючы паспрабаваў яшчэ загаварыць, але яму ўжо не далі разявіць i рота — загулі, залюлюкалі і засвісталі. Ён споўз з узвышэння, знік. Замест яго заявіўся на ўзвышэнні іншы чалавек — сярэдніх гадоў мужчына, у чорным паліто i капелюшы, у акулярах.

— Товарищи! — гукнуў ён, падняў руку, заваёўваючы ўвагу.— Действительно, мы измучились жить в таких адских условиях. Мы все хотим свободы, светлого дня, счастливого труда и радостной жизни...

Натоўп заціх, толькі прайшла па ім запытальная хваля: «Хто гэта? Кто это?»

— Наверное, социал-демократ,— прамовіў вусаты дзядзька.

— Меншавік Пайкес,— патлумачыў Васілевічу Міхайлаў.

Прамоўца пачаў расказваць, што дзеецца ў Петраградзе, а пасля пачаў заклікаць падтрымаць петраградскіх рабочых.

— Власть должна принадлежать нам, народу. Мы, народ, должны сами определять свою судьбу, свое будущее...— закончыў ён. Яго праводзілі воплескамі.

Тут жа на ўзвышэнні нібы з-пад зямлі вырас яшчэ адзін прамоўца. Малады, у чорнай скураной куртцы i гэтакай жа шапцы. З невялікімі чорненькімі вусікамі.

— Товарищи! Друзья! — усклікнуў ён звонкім голасам.

Васілевіч перавёў вочы на Міхайлава i ўбачыў: той лагодна ўсміхаёцца.

— Ваш? — таксама ўсміхнуўся, таўхнуў яго локцем Васілевіч.

Той не адказаў, але Васілевіч па яго цёплай усмешцы зразумеў: але, іхні.

— Наши братья устали воевать, работать свыше нормы, жить впроголодь, страдать,— палымяна загаварыў юнак.— Мы должны вступить в решительную борьбу со старой властью, со сворой грабителей и угнетателей. Мы призываем вас поддержать дело наших товарищей в Петрограде, идти навстречу новому дню...

...К вечару гэтага дня ўжо ўвесь Мінск затаіўся ў трывожным чаканні: што — цар i генералы зноў пральюць народную кроў?