Алесь прыплюшчыўся i найперш прыгледзеўся да яе, падманшчыцы i блудніцы. Здаецца, папаўнела, але болей папрыгажэла.
Вось музыка сціхла, i люд пачаў азірацца: на дарозе, што вяла з Налібак, паказаліся коннікі. Першы скакаў на белым кані сівабароды, але станісты палкоўнік у шынялі, у папасе i акулярах, а ззаду яго ехала світа афіцэраў розных узростаў i званняў.
Сухарукаў шпарка выбег да расхінутай, цяпер умерзлай у лёд паламанай брамкі — сустрэў, можа, i палкавога камандзіра. Світа запынілася, а палкоўнік, прыклаўшы руку да скроні, выслухаў бойкага штабс-капітана, які даклаў, што «вверенный ему батальон для принятия присяги Временному правительству построен», а пасля падаўся да школы. Той моўчкі ўехаў праз вузкую брамку ў двор — яго белы высаканогі конь паслізнуўся заднімі нагамі i ледзь не ўпаў.
— Кто распорядился вывесить эту красную тряпку? — можа, i ад гэтай непрыемнай аказіі злосна запытаў палкоўнік у Сухарукава, які спяшаўся побач, аддана пазіраючы ў вочы.
— Батальонный комитет, ваше высокоблагородие.
— Снять!
— Комитет препятствует...
— Кто здесь командир: вы, штабс-капитан, или какой-то сброд?
Апошняе палкоўнік раўнуў, можа, i для таго, каб нагнаць страх на салдат i камітэтчыкаў (камітэт у батальёне выбралі ў дзень Алесевага прыезду ў Янкавіны).
— Что-о-о? — вызверыўся палкоўнік, прыпыніўшы каня i строга пазіраючы на афіцэраў, якія выцягнуліся ў струнку.— На знамени нет вензеля Николая Второго? Кто распорядился?
— Комитет, ваше высокоблагородие,— далажыў Сухарукаў.
— Кто здесь из комитета? — палкоўнік тыцнуў рукою ў белай пальчатцы на салдат, якія стаялі побач з афіцэрамі.— Вы?
— Мы,— саступіў з ганка высокі пажылы, трошкі нязграбны салдат (былы піцерскі рабочы, Пернікаў. Гэта ён, як сказалі Алесю, на тым тыдні абарваў пагоны янкавінскаму паліцэйскаму ўрадніку Петухову).— А я председатель комитета, господин полковник.
— Что вы себе позволяете? — аж затросся той.
— То, что разрешила революция,— спакойна адказаў салдат.— То, чему мы сегодня должны присягнуть.
— Я приказываю: убрать красную тряпку, вернуть вензель и поставить в строй этих самозванцев,— павярнуўся да Сухарукава палкоўнік. Але той нават не скрануўся. Як усе ведалі ў Янкавінах, ён не мог саўладаць ні з камітэтам, ні з салдатамі.
— Батальон будет присягать только при красном знамени и без вензеля,— прамовіў Пернікаў.— И при беспрекословном исполнении наших требований...
— Что еще за требования?
Пернікаў расшпіліў шынель i з нагруднай кішэні дастаў, а пасля i падаў палкоўніку ліст. Але той не сагнуўся, не ўзяў, пазіраў зняважліва i грэбліва.
— Письмо в Петроградский Совет. От солдат 217-го запасного батальона 17-го полка 7-й Туркестанской дивизии...— не разгубіўся, пачаў чытаць, каб чулі ўсе, Пернікаў.— Имеем честь сим донести до вашего сведения о происходящем в нашем батальоне.
У нас по-прежнему старый режим, выражающийся в следующем:
1) До сих пор командиром нашим требуется присвоенное им еще ранее титулование «ваше высокоблагородие», он в чине штабс-капитана. Требуется вставание во фрунт и обязательное отдание чести вне службы.
2) Приказы, полученные уже более двух недель, а именно: «Акты отречения», приказ № 114 военного министра от 5 марта, отменяющий старые правила обращения, титулования и различных ограничений для нижних чинов, задерживаются либо в полку, либо в батальоне и не объявляются.
3) Отношение командиров к новому враждебное.
4) Единение солдат преследуется.
Ввиду того, что явными сторонниками старого режима препятствуется водворение нового, просим...
Палкоўнік рэзка нагнуўся, выхапіў ліст з салдацкіх рук i тут жа парваў яго на шматкі i шпурнуў у грудзіну Пернікаву. Той не павёў i брывом, але салдацкія калоны, парушаючы статут, пагрозна загулі, не задаволеныя такім палкоўніцкім абыходжаннем.