Выбрать главу
Ён замаўчаў. Што адказаць, не ведаў. Прамармытаў там нешта... «я ўжо снедаў, А я сваё: «Што маю, i чым хата Багата...»
Медсястра ўспрасіла: «Тата... Мы так даўно ўсе разам не сядзелі!.. Вы пагаворыце... Я дапраду кудзелю, Перад вайноютак i не дапрала...»
«А я ў адрыне так i не прыбрала, Як сэрца тук — i стала... — да капрала Старая павярнулася. — Сынок...»
«А я тым часам скочыў бы ў шынок, Сустрэўся б з ГІекам, Хоканам i Вілі, Пакуль яшчэ нікога не забілі...» — Ужо ўчапіўся гімназіст за раму...
Стары маўчаў. «Ды пашкадуй ты маму! — Сястра ўскрычала. — Ды скажы ты, брат!.. Капрал азваўся ціха: «Я салдат», — Але чакаў таксама...
На сцяне Наструніліся так, што затрымцела У вокнах шкло... I стала на ват мне Не па сабе... Адна глядзела смела Пчала Старому ў вочы — i ўзляцела, Як толькі ёй адной сказаў ён: «Не!»
Сцяну хіснула... У адным акне Шкло лопнула — i ф-ф-ы-ы-р пчала ўакно...
«Яна чакала гэтага даўно! — Стары, губу куснуўшы, сціснуў рот. — Яна — пчала. Мы — людзі. Род. Народ. Не нам, не фінам парушаць закон!..» I ў вокнах сціх, ледзь пастаяўшы, звон.
Я кінуўся за дзверы!.. Ды куды?.. Сцямнела ўжо, пакуль я прыбіраўся, Стол гатаваў... Я ў цемру азіраўся —
I нешта падказала: «Да вады».
Але ж тут возера... i мора... i рака... Дык да якой вады?..
Яе рука Маю руку ўзяла — i пацягнула: «Хутчэй! Хутчэй!» — да рэчкі павяла, I толькі я абняў яе — куснула, Каб я не забываўся, што пчала... «Як зваць цябе?..» «Я Кася. Тут я — Кайса». «А дзе ты — Кася?» «Гэта ўсё — па часе, Пасля, пасля... Вунь бачыш: там кастры... Шкада, што не ўдалося медсястры З капралам... У, Стары!.. На Міттумары Не грэх павесяліцца...»
Як пажары, Кастры над рэчкай іскрамі ўскіпалі!.. «На чым павесяліцца?..» «На Купаллі!»
Купалле сёння! Юханас!.. Яна Інакш чамусьці свята называла...
«Дык гэта па-паганску. Я не знала — Стары сказаў...» «А хто ён, той Стары?..»
Трашчалі, іскры сыплючы, кастры, I дым лунаў — паганскі, пахкі, мройны.
«Зануда ён, стары наш Вяйнямёйнен!..
Ён мне сам спяваў пра Сампа I пра чары хітрай Лоўхі, I старэла Сампа ў песнях, I старэлі ў песнях чары, I не мог сам Вяйнямёйнен З чэрава на свет з'явіцца...
Вось слупы вятроў паўсталі, Камяні ўзышлі i скалы, I стварыліся краіны, Толькі вешчы Вяйнямёйнен З чэрава ніяк не выйдзе...
— Як жа быць i што рабіць мне? — У сябе ён сам пытаўся, — У прасторы гэтай цеснай, У нязручным, цёмным месцы, Дзе ні зор святла, ні сонца, Нават месяц не блукае...
I казаў тады ён словы: — Месяц, сонца залатое I Мядзведзіца на небе! Дайце выйсці мне з цямніцы, Каб убачыць месяц светлы, Каб на сонца любавацца, На Мядзведзіцу дзівіцца!..
Ды не даў свабоды Месяц, Не дало свабоды Сонца.
I тады сам Вяйнямёйнен Зрушыў пальцам безыменным Цёмнай крэпасці вароты, Іx рассунуў, касцяныя, Меншым пальцам левай ножкі, Праз парог перапаўзае, Цераз сені на каленях...
Ён упаў у сіне мора, Ухапіў рукамі хвалі, На якіх пракалыхаўся Шэсць гадоў i сем, i восем, Покуль выбраўся на водмель, На бязлесы выплыў бераг...
Тут падняўся ён з каленяў I ступіў з вады на сушу, Каб убачыць светлы Месяц, Каб на Сонца любавацца, — J На Мядзведзіцу дзівіцца I лічыць у небе зоры...»
— Ён на гэты выплыў востраў? Ціха я спытаўся ў Кайсы, I яна мне даспявала...
«Так з'явіўся Вяйнямёйнен Здзевы вольнага паветра, Вешчы прашчур-песнятворца... ... Ды згубіў ён дар пяснярскі, Капялюш сабе надзеўшы...»
Мы ўжо каля кастра былі. Прысеўшы На валуне, я ўсё ж яе абняў...