Выбрать главу
Мне б не ў шкоду пакружальны Млын займець было б, вядома... Весялей бы слухаўдома, Як зязюля мне кувае, — I насыпаў бы ён солі, I мукі б ён мне навеяў... A які прасіць для Кайсы? Што б яна займець хацела?..
I пчала на вуха села: «Мець хачу душу я ў целе — Тую частку мне, што меле, Проста меле, як спявае, Як душа млына жывая...» Векавечны Ільмарынен He спытаўся анічога, Быццам ведаў, што патоне У марскім бяздонні Сампа, Што раз'юшаныя хвалі Трэскі выкінуць на бераг, I што ўсё, што застанецца — Песня i душа жывая...
Калі словы, што на вуха Прашапталіся пчалою, Паўтарыў я, Вяйнямёйнен Так сказаў: «Прасі, што хочаш, Анічога не шкада нам, Ані хлеба, ані солі, Ані грошай незлічоных, Ды аддаць табе не можам Песню i душу жывую...
A калі аддаць не можам — I не можам не аддаць мы, Бо ты з намі плыў на Поўнач I спяваў ca мной заклёны, I стаяў каля варотаў, I быка памог упрэгчы, Дык тады — у мора Сампа, У палац падводны Ахты!..»
Тут як крыкнуў Ахта: «Ах ты!..» Як ускочыў Ахта: «Што вы?!.» Ды як грозна ўзбушаваўся: — Хто млынамі на галовы Сярод ночы раскідаўся?!. Я прачнуўся, дзе паклаўся...
«Ты лепшы, чым я думала, у снах», —
Шаптала Кайса, як вада шумела, I цалавала... На яе губах Брусніца недаспелая кіслела.
Былі ўдваіх мы ў ложку для пчалы — Hi Удутар, ні Мар'яты, ні Ахты...
«А дзевы дзе?..» Пчала сказала: «Ах ты Мой Леммінкяйнен!..» З мора, з-за скалы Вясёлы голас тут жа даляцеў I каля вуха прасвістаў, як куля: «Мы прамінулі ўночы Востраў Дзеў! Там засталася для цябе бабуля...»
«Чаму ты анічога ў ix не ўзяў?» — Пчала куснула. «Я хацеў... ты ж чула...» «Але ж неўзяў...» «А ты мне што шапнула?.. Я тое i прасіў, чым млын спяваў: Душу млына. Яго жывую сілу... На лішні грэх мяне ты спакусіла, I так грахоў тых...» «Я не спакуша...» «А хто прасіў душу?!» «Дык для цябе прасіла!» «Як — для мяне?.. Свая ўва мне душа».
«Ты гэтак думаеш?..» Я ўстаў. «Ну ты спытала!..» «А ты дачуўся, што пытаю я?.. Ну вось карал. У ім душа карала. Ва ўсім — ягоная. A ў чым твая — твая?
Глядзі: сусвет які ў адным карале... Якія звівы... Космасу вузлы... Ён луг... Ён неба... Булей... Для пчалы Карал — найлепшы ложак... I не злы Карал, як ты! — пчала ўзляцела, краля Празрыста-голая. — Да возера ляцім! А то праспім усё тваё Купалле I Міттумары наша ўсё праспім!..»
Не надта мне ляцелася... Я цела Абмацваў: дзе душа?.. Яна была, Яна ўва мне, нібы пчала, звінела, Ba ўсе бакі ляцела, як пчала...
Адно здзіўляла толькі: не балела. Так не балела, быццам не жыла.
Ля возера — наўкол — жанкі стаялі, Вязалі з ніцяў сеці, i луналі Над імі спевы — тыя ж, што i ў нас, Калі жанкі спявалі ў даўні час...
«Ты, лянок, што ўночы вырас, Месяцам напасяваны, У вадзе ты мякка вымак, Абабраны, ачасаны, I пад сонцам хутка высах, Цвёрда біты, цвёрда драты, Растрапаны на валокны, У кудзелю перамяты, Скручаны на верацёнцы, Спрадзены ў тугія ніці, Сплецены ў тугія сеці — Сонца ў Алуэ лавіці...»
Было ixмнога... Столькі — не злічыць... I столькі ж у жанок, сплятаўшых сеці, Мужчын было, каб кожную — любіць. I Кайса да мяне прыльнула — вецер...
Спляталі палюбоўнікам вянкі, У луг i лес апранутыя, дзеці... — Скажы мне, Кайса: для чаго ім сеці? — А Кайса: «Ах!.. Няўважлівы які!..
Ты нават не заўважыў, што такая, Як сеці, ноч купальская даўгая...
Скажы: так доўга ты кахаў?.. любіў?..»
I ўджаліла, каб я яе не сніў, Мой мёд сабраўшы, залатая муха!..
Я ўбачыў Ільмарынена: ён плыў У чоўне тым, што мне пакінуў Юха.
Ляцела Кайса легка над вадой, Спяваючы — верацяно пустое! Абы круціцца ёй!..