Выбрать главу
Раззлаваўся Дзед-Мароз, Скрыўдаваўся аж да слёз I занёс ён сам-адзін Касцяну нагу на млын.
Там змалоў яе ў муку, Каб не бегала ў ляску Hi лісіцай, ні ваўком, Hi срабрыстым кажушком.
Кінуў мех з мукой на вецер, Той панёс яго па свеце — Рассыпаць на ўсе снягі Костачкі Бабы-Ягі.
З тых часоў, як толькі вокам Сонца гляне з-за аблокаў, Тыя костачкі ўсе чыста На снягах блішчаць срабрыста».
Казка ўся... Табе, мой Стася, Гэта казка бабы Стасі, Што ляжыць у руце-мяце У магіле — вечнай хаце.
У зямным пчаліным гудзе, Што гудзець не перастане — I калі мяне не будзе, I калі цябе не стане.
А яшчэ табе, мой Стася, Пакідаю словы-веды, Запавет ад дзеда Яся, Ад твайго ўжо прапрадзеда.
Ён сказаў ix, як сабраўся У шлях вечнанезваротны, Як у доме ўсім прыбраўся, Зачыніў усе вароты.
Ён адкрыў мне тайну гэту, Мой ты Стасю, з таго свету: «Прыйдзе час — душой пакойся. Тут не цёмна... Ты не бойся...»
— Як ты плакаў, мой ты Воўка, Па лісіцы i па воўку, Ды па Бабе па Язе, Касцяной яе назе.
I прасіў ты дзеда Яся, Бабу не малоць Алімпу, А яе — кажух не красці, Каб мінула тое ліха.
I як зараз па ўсім свеце Ты збіраеш мёд тугі, Так збіраў ты па ўсім снезе Костачкі Бабы-Ягі.
Каб сабраці яе цела, Каб мяцеліцай ляцела, Ці каб бегала цішком Хоць лісіцай, хоць ваўком.
Каб душу яе зляпіці З касцяной нагой уцэла Серабрыста бела-чыста, Серабрыста чыста-бела....
— Залаціста-залаціста, — Мне пчала на вуха села.
— Ну як? — яна спытала. — Пацяплела На скразняку?.. — Ты першай даляцела, Дык як табе Святгорскі наш скразняк? — Такі ж ён, як i ў нас... Хавалі так I плакалі... без толку... толькі б плакаць...
Па скразняку маю ганяла памяць Да вежы Юткавай, Літвінавай тары...
Стары ўжо Ютка... I памёр стары... Яны як не былі тут маладымі...
Вунь ён сядзіць у вечаровым дыме На вежы — за аблокамі амаль, Глядзіць у высь i паглядае ў даль...
З далечыні да вежы крочыць Хведар: «Ну што ты ў Бога, Ютка, сёння ўведаў? Што новага ў нябеснае красе? Як будзем жыць?..»
«Да смерці. Як i ўсе».
«То злазь тады. Карэньчыха нагнала Атрутнай самагонкі. Запрашала...» Яны на карабель удвух сядаюць, Што на гары Літвінавай стаіць, Карэньчыху бяруць... i адплываюць...
— Дык як?.. Пчала да Сонца даляціць? — З-за карабля пытаюся я ў Кайсы. — Даведаецца там, як будзем жыць?..
I Ютка кажа: «Ты ж ужо пытаўся...» I Хведар кажа: «От жа звон стаіць Які ў вушах... I ўсё адно i тое... I ўсе з лайна. Хоць нешта б залатое...»
«Дык вунь!.. — крычыць Карэньчыха. — Зямля! Не бачыце хіба? Пчалу!.. Чмяля!..»
«Атруту, — Хведар кажа, — як дап'ём, Дык станем — хто пчалою, хто чмялём». «А хто — лайном», — жартуе Ютка тонка. Карэньчыха — у смех!.. Далёка-звонка Спявае, што ў яе за самагонка...
Самагонку ведзьма гнала, Каб ад кроплі — з ног збівала, Ад паўкроплі — з ног валіла, Як нячыста валіць сіла.
Кінула ў кацёл дзяўчыну, Клык мядзведжы, хвост ваўчыны, I курынага памёту, Што набрала каля плоту.
I злавіла хлапчучка, Адшчыкнула ад стручка. Горка плача хлапчучок, У катле кіпіць стручок.
Тры начы кацёл бурліў... Воўча хлопчыка не збіў, Не зваліў яго мядзведзь, А памёт курыны — ледзь.,,
Налівае хлапчуку Ведзьма дзеўчыну ў саку, Тут яго нячыста сіла На палаткі й паваліла.
A дзяўчына скок ды скок: «Не кладзіся на бачок, Прыйдзе шэранькі воўчок, Адгрызе табе стручок.
A калі пакіне ледзь — Прыйдзе буранькі мядзведзь I парве цябе клыком, Вырве душу са струком».