От, прыдумалі:
У Бога ўсяго многа!
Byнь у Бога
Мех адзін!.. I той пусты...»
«Але ж нешта ёсць на донцы?..
Гэта ўсё-ткі мех мяхоў...»
Бог зірнуў у сховы схоў:
«Што там?.. Пара верацёнцаў...
Смецце... Пара бесемяроццяў —
Адпушчэнне ўсіх грахоў».
Тут я выдаў нецярпенне,
Бог адразу ў мех палез:
«Не, няма ўжо з адпушчэннем,
За стал i ся толькі без...»
«А на складзе?.. Дзесьці ў спраце?..
Недзе ў пыле?..
Патрасі
Мех...»
Як смерць,
бялее маці,
Ціха кажа:
«Не прасі...
Ані каліва якога,
Hi свайго i ні чужога,
Як бы ты ні бедаваў,
Не прасі ніколі ў Бога —
Ён i так табе ўсё даў...
Калi Божа даў суму —
Дзякуй за суму Яму.
Калі ў слёзы ты заплакаў —
Богу ты за слёзы дзякуй.
Кожна просьба
Богу ў вушы,
Кожны дзякуй
Богу ў душу».
Кажа Бог: «Я тут прыглух...
Што ты папрасіў?.. Кажух?..
Гэтай просьбе дам я рады...
На кажух... Насі на радасць..
I я бачу: зтой аўчыны...
Той суседскі... з мертвячыны
Мусіць, любіць Бог не ўсіх,
Калi гэтак б'е пад дых...»
«Калі Твой я, Божа, госць,
Калі я ўзляцеў на неба,
Большай радасці нетрэба,
Дзякуй той, якая ёсць».
Я вырастаў з дзіцячых апранах
Хутчэй, чым травы ў лета вырасталі...
Ды не ў дакор
за рост не па гадах
Абновы мне гады ў рады спраўлялі.
Ну што пашыеш злахманоў вайны?
Якія ў вёсцы зрабаванай грошы?
А дзед бухторыў: «Поліўка... бліны...
Някепская яда — i рост харошы».
Як ні зіма — так звычная бяда:
Што апрануць, каб халады агораць?
Маўчаў я злосна: «Добрая яда!
У Лёнькі вунь суседава не горай.
Але ў мяне палаплены кажух,
А Лёньку на зіму пашылі новы...»
Дзед уздыхаў, дзед пераводзіў дух,
Казаў: «У Лёнькі бацька не вясковы.
I старшыня. З тваім не параўнаць».
«Кіла ў яго! — злаваў я. — Сквапны. Хіжы.
А старшыня — дык заўтра могуць зняць.
Ён рыжы. П'е. У нас не любяць рыжых.
Ім шчасце чорт варожыць на ражнах,
Вядзьмак ліе
алей ім у маслёнку...»
Патроны мы шукалі ў бліндажах —
I тут лімонкай i забіла Лёньку.
Ягоны бацька з п'яных слёз апух,
А вечарам, памінкамі дабіты,
Прынёс да нас пад пахаю кажух
I кінуў: «На!.. Хоць не табе пашыты».
Я закрычаў. Я ўрос плячыма ў печ.
Да кажуха баяўся дакрануцца.
Сусед прасіў: «Вазьміце... Гэта ж рэч...
Вазьміце, людцы! Ну вазьміце, людцы!..»
Знямеў мой крык. Паплыў у вочы змрок.
«Ачуйся ты!» — суседа ў спіну білі.
А ён сваё: «Харошы кажушок...
Прымерайся... Навыраст Лёньку шылі...
Тебе, бадай што, будзе ў самы раз,
Ты ўзяўся ростам!.. Вунь які ты выйшаў!..»
I белы свет памерк, патух, пагас...
Дзед плакаў ранкам: «Малайчына... Выжыў..
Хоць я радасны, як з крамы,
Спеўны, як з вясны шпачок, —
Бачыць Бог, што я таксама,
Радасны такі, крамяны,
Хітранькі беларусок.
«Ну... — пацёр ён патыліцу, —
Калі так, тады пыліцца
Больш мяшку няма чаго...
Я завязваю яго?..»
Лёс мой папрасіць?.. Завяжа
Мех вяроўкай... Не пакажа...
Хітраздзівіцца... Маўляў,
Даў усім — табе не даў?..
I цябе ад завірух
Грэў-хаваў чужы кажух?..
Мех у Бога, бачу, новы...
Тут адразу зырк сурова
Бог на маці...
З той кудзелі!..
З таго лёну!..
Ё-маё...
Дык ты во што, маці, прала,
Дык ты во што, маці, ткала,
Вось на што твая надзея
I жыццё пайшло тваё...
Дык якога
з твайго лёну,
Мая маці,
майго лёсу, —
Што ў тваім у лоне вырас,
Што на полі нашым высах:
Лесу біту? Лесу драну?
Абабрану? Абчасану?
Перамяту? Перавіту?
Лесу, скручанага ў ніты?
Лесу, сплеценага ў сеці,
Каб лавіць па свеце вецер? —
Мне
Убога
Папрасіць?..
— Праз мяне акно пабіта.
Мог бы Бог яго зашкліць?