Выбрать главу
Hi казурку ні малу — Ані муху, ні пчалу. Ані восу касавосу, Hi стракозу сінякосу.
Ані злыдня-авадня, Што куснуў-пагнаў каня Ашалелага — праз лес... Маці, горкая ад слёз, Збіты лоб цалуе мой, Авадня кляне кляцьбой. «Ах ты, злыдзень-авадзень, Злая конская кусачка, А бадай бы, авадзень, На цябе напала срачка!..»
Накусаўся — i праз дзень Абдрыстаўся авадзень.
Я да маці ратавацца, Каб дала пчале калодай!.. Маці Кайсе патакае: «Гэта ж трэба ў свет сабрацца Па святло, любоў, свабоду, Сто разоўлятаць на неба, Хоць усё, што пчолцы трэба — Роўненька, што пчолка мае: Кропля сонца, кропля мёду».
Нават гэта маці знае...
З усіх двароў, з найдальніх хутароў Па спаленым да попелу Святгор'і Пайшоў народ, каб разам быць у горы, I гнаў, што меў: авечак, бараноў, Быкоў, кароў i цельных, i няцельных, I кожны на сабе нёс крыж нацельны, I нёс імя, i з ім — усё, што меў, Што прыхаваць, што зратаваць паспеў: Хто нітку, хто іголку, хто адно, Што стала залатым, верацяно, Што нейкім цудам у агні ўцалела — I тым, што меў, народ складаўся ўцэла...
З таго, што меў, на Святгары народ Сабраў адзін чароўны калаўрот, Як Ільмарынен млын скаваў чароўны З пяра лябёдкі, малака i воўны, —
I, як народ, падраты i пабіты, Стаў скручваць калаўротжывыя ніты, Мацнейшыя за жылы i драты, З жывой душы — пяючай пустаты...
I ўзвіўся над Святгор'ем вольны вецер, I ў неба ўскінуў залатыя сеці.
Праз імглу, праз ноч, праз вецер Ставяць сеці, цягнуць сеці Мужыкі, жанкі i дзеці — Да крывавых мазалёў! Вось што значыць Жыць у свеце, Дзе агонь — душа. Любоў.
Да жанчыны, да Айчыны, Што на цёмнай старане, Да, няхай чмяля, мяне.
«Палюбіў агонь лучыну...» — Прашаптала Кайса ў сне...
Ой ты Кайса мая Бася — Мая хеўра... Маці... Стася... Ой ты Кайса мая Вольга — Над ракою-лёсам вольха...
Ой ты Кайса сон-Наталля...
Тут жанчына без імя: «Ты ж казаў, што ix няма!..»
Тут яны i надавалi Мне ды ўсе, каб выбіраў, З кім лятаць, калі пасгіаў —
I я ў Крэва да сяброў. — Во!.. А дзе ты быў? Здароў! — Па плячах Лявон з Ляксеям. — Ты б нам дзевак не падсеяў Ca сваіх?.. Бо на вяселлі Гэткіх, як твае, няма. I нявеста без імя.
Ё-маё!.. Мае вяселле У жанатага ў мяне! I па ўсіх кутах паселі, Што віселі на сцяне...
Гімназіст, капрал i Юха, I Стары, i бляха-муха, Медсястра, i дзевы з Ахтам, Што са Стапуліхай...
«Ах ты!.. Стапуліха, раз'яціттваюмаць, Навучы мяне лявоніху скакаць!»
«А ці будзем мы скакаці, a ці Ты пярвей мяне памні, памалаці!»
«Я з табой скакаць лявоніху хачу, А пасля цябе памну, памалачу!»
«Ступуліху ды Стапуль палюбіў, Стапулісе Стапулёначка зляпіў. Хоць гаўняны Стапулёначак Ды затое без пялёначак».
«Ані кроку я дахаты, пакуль Цісне кнопкі на гармоніку Стапуль. Ён заняты гарманістаю, А я той, якую ціскаю».
«Не пайду я сала есці датуль, Пакуль грае на гармоніку Стапуль. Хоць я сала больш за музыку люблю, Але я паабяцала Ступулю». «Стапуліха, як ты малада была Дык каня паіла з чорнага катла. А як стала ты кацёл стапуліць, Дык ня можа конь ня есці, ня піць».
«А ў начное гэта я ці ня я Пасвіць гнала твайго здыхлага каня? А твой конь у маю чорну траву Толькі звесіў-перавесіў галаву. А мой конь, рухавы коніку Цісне кнопкі на гармоніку. А ягоны конік рупіцца — I таўчэ мяне i рухаецца».
«А скажы ты, раскажы ты, Станіслаў, Як ты гэтакім канём рухавым стаў? Рухавейшым за рухавы калаўрот, Як каню твайму ўляцела муха у рот!»
«А я гэтакім-такім рухавым стаў, Як у паху Стапуліхі паскакаў. Як не спаў я соннай мухаю, Стапуліху рухаў-рухаўся».