Выбрать главу
«Стапуліха, раз'яціттваюмаць, Ты давай мне рухаць-рухацца-даваць!» «Каб не спаў ты з бляхай-мухаю, Заскачу цябе, зарухаю!»
«Каб я рухаў i зарухаў белы свет, Ты купі мне для каня веласіпед. Будзе ён круціць педалямі, Буду я канём з медалямі...»
I тут пчала — каня! Ах, бляха-муха!.. Бадай бы срачка ў залатое бруха Табе, кусачка, авадня сяструха!..
Ну, а цяпер паслухай, засяруха...
Шалёная шаша ад Крэва да Варшавы! Нябёсы п'е нагбом Мядзведзіца з Каўша, I ў кожным з нас душа разбойніка Варавы — Вясёлая гульба, віно i анаша.
З чаго гульба пайшла?.. Забылася прычына! З таго, што ў нас жыццё — адно i на глыток! I ў нас адна на ўсіх — навошта больш? — жанчына, Калі адзін канец — i ўсім у той жа бок!
«А ну нам раскажы, як ты да нас блудзіла! А ну нам пакажы кайфовае кіно! А ну ўсё загалі!..» «Ты меней пі,вадзіла! Ці, калі хочаш, ni! Усё на ўсіх адно...»
Ах, як цалуе! Ах!.. Як языком казыча! Мы б не ўзялі з сабой старой якой каргі!.. «Гэй, музыку гучней, бо за вакном кыгыча, I хто б гэта мог быць?! — кы-гы! кы-гы! кы-гы!»
А хто б ні быў — пляваць! Я сам сябе не помню!.. Забыўся, хто я ёсць!.. Крумкач? Пугач? Удод?.. I нахіляецца, плыве на захад поўня Над скошанай шашой, што ўпаварот —                                                             на ўсход.
Вадзіла, ты куды?! Мне ў гэты бок не ўспешкі!.. Там на мяне сіло! Я выскачыў з яго! Дык для чаго — назад? Які языку Гнешкі!.. Але ж не жыць было — на ўсходзе — ca свайго.
Hi анашу курыць, ні піць было ў астрозе!.. Я заплаціў за ўсё! Я ўсе вярнуў даўгі!.. Ды што за птушка там — наперарэз дарозе?! Пра што яна крычыць: «Кы-гы! Кы-гы! Кы-гы!»
Мне патакае ўсё — яна не патакае!.. I што гэта за крык, i што гэта за знак? — Я б разгадаў, але кампанія такая! — I Гнешцы ўсё адно — i хто крычыць, i як.
А гэтае «кы-гы» заходзіцца над намі! Як з адзіноты ўсёй! З усёй маёй тугі! З маёй маны! З віны! Аглухлымі званамі З расхрыстанай душы: «Кы-гы! Кы-гы! Кы-гы!»
Ламае кайф, як лёс! Спыніся ты, вадзіла!.. Не спыніцца ніхто! Шалёная шаша! I ў кожным, як віхор, віруе злая сіла, У кожнага свая шалёная душа!
Канае ўжо мая!.. Ды блізка да Варшавы — Світанак там! — i ў ім касцёльны крыж дрыжыць... I толькі пра адно ў разбойніка Варавы Пытае Ешуа: «Скажы, ты хочаш жыць?..»
Пра што пытаць?.. Калі кампанія такая! Такая Гнешка ў нас! Не капай на мазгі!..
A ў цёмнай вышыні, якая ўся пустая, Няўцямнае, як Бог: «Кы-гы, кы-гы, кы-гы...»
Кайса ў спевы: «Каб ты ведаў, Скуль засос i драпыгы — Я з твайго веласіпеда Дрызданулася!.. Кы-гы...»
Ах, што за мова!.. Колькі звону ў слове!.. А восы — супраць! Авадні ўсе ў змове: Taro няма! Сяго ёй нестае... А як пчала на беларускай мове Звініць-пяе!
I не адно звініць... Збірае мёд. I не дрыздзіць пра мову i народ.
Я i ўсіх, i ўсё я зведаў, Я пад пахай Бога ўзрос. Ды не знаў веласіпеда, Што паставіў бы засос.
Тут давай скакаць Лявон: «Ты ж млявей за млявы сон!» Тут давай касіць Ляксей: «Зайца косага касей!»
«Хай сабе я заяц косы, Млявы хай, як зайца сон, Але хто — пчалу за косы? Га, Ляксей?» «Кы-гы!» — Лявон.
Ну ў мяне i дружбаны З той i з гэтай стараны...
Той дружбан, які палева, Цісне Касю-каралеву. Той дружбан, які паправа...
Кайса: «Хочаш кавы?..»
«Каве!.. — Маці ў лона скочыў зайка. — Што з чаго ўсё?..»
Каве: «З яйка».
«А з чаго ўсё ў яйку? Дзе Само тое, з чаго яйка?» «У Нябеснае Вадзе, Дзе загадка-загадайка».
Маці кажа, нетрывае: «Бог нам з неба налівае Роўна ўсім да аднаго. A ўжо хто як выпівае, Як хмялее, як гуляе — Гэта клопат не Яго».