Выбрать главу

Гарык. Даўно яго не бачыў? Чорта лысага.

Зноў звініць званок.

Стэла. Гарык! Для цябе стараюся! Як толькі пачуеш такі сігнал, заходзь! (Заходзіць у кабінет да Бусько.)

Гарык. Жмот няшчасны! Хамло! Фараон егіпецкі! Культаўскі асколак! Ён мне вочы коле, што ўзяў сюды. Ты індык! А я… Пачакай! Я яшчэ пра цябе такую сатырычную паэму адгрохаю, што… у «Кракадзіл».

Уваходзіць Сілан Данілавіч з вялізным партфелем.

Сілан. Здароў, Гарык!

Гарык. Салют, Сілан Данілавіч. Салют! Яшчэ раз салют!!!

Сілан (спалохаўся). Ты што? Ты што?

Гарык. А што?

Сілан (паспакайнеў). Укусіў цябе хто, ці што?

Гарык. Пагрыз, пажаваў ды выплюнуў.

Сілан. Хто? Ён? (Паказвае на кабінет Бусько.)

Гарык. Ён.

Сілан. Ён можа.

Гарык. Сцеражыцеся і вы, Сілан Данілавіч. А навошта вы такі вялізны партфель з сабою цягаеце? I дома працуеце?

Сілан. Сёння з Пархвенаўнай усю ноч сядзелі. Шукалі юрыдычнае основаніе.

Гарык. Дзе?

Сілан. Вот тут. (Паказвае на партфель.) Тут усе законы і палажэнні. Інструкцыі таксама. А основаніе не знайшлі.

Гарык. Якое основаніе?

Сілан. Для Хведара Паўлавіча… Таму што ў мяне могуць спытаць: «А на каком основаніі?»

Гарык. Правільна, Сілан Данілавіч. Ён (паказаў на кабінет Бусько) толькі і чакае таго моманту, каб вы падпісалі што-небудзь без основанія. А тады…

Сілан. Ну-у, я помню правілы каравульнай службы. «Часовой должен бдительно охранять и стойко оборонять свой пост…» Вось як!

На стале Стэлы рэзкія званкі, нібы сігнал «SOS».

Гарык. Гэта мне! (Ідзе да дзвярэй кабінета Бусько.)

* * *

Вось нарашце і кабінот Бусько. Стэла прыстроілася на ўлолні ў Антона Сцяпанавіча і ласкава гладзіць ручкай яго нябрытую шчочку. Антон Сцяпанавіч ажно зажмурыўся ад такой пяшчоты. А Стэла тым часам скінула чаравічак, дацягнулася ножкай да званка на стале і падае сігнал Гарыку.

Стэла (з папрокам). А вы падумалі… Навошта ён мне? Ёп яшчэ саплівы.

I ў гэтую хвіліну на парозе кабінета з'яўлясцца Гарык. Ён ажно ў далоні запляскаў.

Гарык (у захапленні). Ну, браткі, геній. Так, так!.. Гарнэнька…

Бусько (спачатку разгубіўся, але тут жа знайшоў як выкруціцца). Ты чаго стаіш? Падай вады! Ёй нехарашо стала!

Гарык. Нехарашо-о?

Стэла (млява). Не, Антон Сцяпапавіч, мне вельмі хораша… Выбачайце, Антон Сцяпанавіч. (Вылузваецца з абдымкаў і накіроўваецца да выхаду.)

Гарык. Ты геній, Стэла! (Адвешвае ёй зямны паклон.)

Стэла з гонарам выходзіць з кабінета.

Бусько. Ты не падумай… Т-ты…

Гарык. Значыць я — штучны бугай, я — штучны баран, я — штучны кныр?

Бусько. Я на яе накрычаў, і яна самлела.

Гарык. Самлела? А навошта так крычаць? А што будзе, калі даведаецца цётка Гарпіна, што вы так крычыцё на сваю сакратарку? Бедная, аж самлела… у вас на каленях. А?

Бусько. Ты, Гарык, не жартуй!

Гарык. Якія тут жарты? Тут смаленым пахне! Гарэлым!

Бусько. I Гарпіна тут ні пры чым.

Гарык. Ёй відней.

Бусько. Заткнісь!

Гарык. Не крычыце! Хоць яна і ваша жонка, ало ж, як-ніяк, яна — мая любімая цётка.

Бусько. Гарык! Раю табе трымаць язык за зубамі. Чуеш?

Гарык. Але ж цётка Гарпіна, калі пераводзіла мяне сюды на працу, паставіла ўмову, што я буду абсалютна чэсны. Крыштальна! I я даў слова.

Бусько. Слова? Ты даў слова?

Адчыпяюцца дзверы, паказнаецца Стэла.

Стэла. Антон Сцяпанавіч! Прыйшоў Хведар Паўлавіч. Да вас. I вось яшчэ — загад. Трэба падпісаць. (Кладзе перад ім паперку.)

Бусько (сярдзіта). Заняты я.

Гарык. Ён яшчэ пакуль што но вызваліўся. (Падміргнуў Стэле, і яна знікае за дзвярыма.)

Бусько (прачытаўшы вачыма загад). Дык, кажаш, слова даў?

Гарык. Даў чэснае слова.

Бусько. А ты ведаеш, што сёння канчаецца твой месячны выпрабавальны тэрмін?

Гарык. Ведаю. Вось загад аб залічэнні на сталую працу.

Бусько (зларадна). А я не падпішу.

Гарык (ласкава). Трэба падпісаць. Пасеяць. У грунт.

Бусько. Не ўжо, выбачай, але не магу. Вырасце пустазелле, бур'ян.

Гарык. Дзядзя! Я ж — сірата.

Бусько. Па вачах сірата, а… на баб разбойнік.

Гарык. Увесь у дзядзю ўдаўся. I кроплі пабраў.

Бусько (строга). Не падпішу!

Гарык. Не настойваю. Толькі… вам цераз год на пенсію. I вы спадзяваліся на персанальную. А тут такая закавыка маральна-бытавая. I без гэтага надзея на валаску, а калі ўжо…

Бусько (доўга думае, жуе аловак, а потым падпісвае). Пераканаў, гад!

Гарык (абражаны, з гонарам). Ах, так? (Не прымае загаду.) Такая ласка мне не трэба.

Бусько. Бяры, пакуль не перадумаў.

Гарык. Не, навошта гада прызначаць?

Бусько (лагодна). Вось што, Гарык, мы з табой мужчыны і… сам разумееш, павінны…

Гарык. Я не злапомны. I я ўсё разумею. Але… я сёння ў цёткі Гарпіны буду пазычаць трыццаць рублёў. Як жа мне ёй у вочы глядзець? Яна па вачах здагадаецца…

Бусько. Трыццаць?

Гарык. Трыццаць.

Бусько. Хопіць і пятнаццаць.

Гарык. Трыццаць.

Бусько. Ну, добра, абыдзешся і дваццаткай.

Гарык. Трыццаць.

Бусько. Ты што? Акрамя трыццаці, другіх лічбаў не знаеш?

Гарык. Трыццаць. Знаю і другія. Толькі яны большыя.

Бусько. Хабарнік! Дваццаць пяць! I даволі!

Гарык. Калі без аддачы…

Бусько. Ты хацеў пазычыць.

Гарык. Калі пазычыць, то ў цёткі.