Выбрать главу

У суседнім пакоі Стэла выклікае «хуткую дапамогу».

Стэла. «Хуткая»! «Хуткая»!.. Калі ласка, як можна хутчэй, тут чалавек памёр, прасіцель! Хутчэй!

Наталля Мікалаеўна. У яго ў руках кніжачка…

Кудасаў. Паглядзіце. Гэта, відаць, яго егіпецкая кара.

Наталля Мікалаеўна (нахіляецца, вымае з рукі Ухватава чырвоную запісную кніжачку, чытае). «Некалькі навадзяшчых пытанняў аб сувязі часоў і з'яў… Ідучы на спачын, запытай сябе сам: што ты зрабіў сёння?» (Адрываецца ад запісной кніжкі.) Божа мой! Божа мой! Гэта ж мужа майго кніжачка. А я яе столькі гадоў шукала, столькі гадоў… Гэта ж яго, мужа майго, запавет, апошняе слова яго. (Чытае далей.) «Ідучы на спачын, запытай сябе сам: што ты зрабіў сёння? Падвядзі вынікі справам тваім. Можа, чужое проса вытаптаў? Пакрыўдзіў каго? Аблаяў? Пакараў? Звольніў з работы? Ці асудзіў? Каго? За што? Ці справядліва? Чым гэта павернецца для цябе, для людзей заўтра? Праз год? Праз дзесяць гадоў? А праз дваццаць год? Успомніць аб гэтым не сорамна будзе табе? Перад сабой. Перад сынамі. I перад унукамі. Што ты зрабіў сёння? Дрэва пасадзіў? Проса пасеяў? Прыласкаў каго? Падахвоціў каго? Пасаду даў — уладу над людзьмі ўручыў? Каму? Дастойнаму? Справядліва? Чым гэта павернецца для цябе, для людзей заўтра? Праз год? Праз дзесяць гадоў? А праз дваццаць? Успомніць аб гэтым не сорамна будзе табе? Перад сабой. Перад сынамі. I перад унукамі. Падводзячы вынікі справам тваім, жыццю свайму, каяцца не будзеш? Адыходзячы на спачын, спытай сябе сам: што ты зрабіў сёння?..»

Наталля Мікалаеўна падыходзіць к рампе і яснымі ласкавымі вачыма шукае сустрэчы з вачыма кожнага ў зале гледача. А недзе рэха, затухаючы, паўтарае: «Спытай сябе сам! Спытай сябе сам!»

Канец

1967–1980