Выбрать главу

1996

7 чэрвеня

Забрала з “Мастацкай літаратуры” свой паэтычны зборнік “Ускраек тысячагоддзя”, з нібы грамнічнай свечачкай на вокладцы, якраз на Духаў дзень! Была на мосце над Нямігай, калі са званіцы Святадухаўскага Храма над стольным Менскам святочна званы загучалі... “Ісус - Айчына./ Горняй мары - жальба і надзея./ У бясконцасць - працяг жыцця”. Асанна! Іду далей.