Дагэтуль памятаецца і смак агурковага ласьёну, пасьля шкляначкі якога з роту вылецела чародка вясёлкавых бурбалак. На дэгустацыю гэтага суворага мужчынскага напою натхніў нясьцерпны боль у хворым зубе ўва ўмовах адсутнасьці ў радыюсе 200 км доктара-дантыста, а таксама «сухі закон» , які ў нашым атрадзе «Victoria» сапраўды быў законам.
Паколькі гаворка зайшла пра гастраномію, згадваецца і будатрадаўскі кіроўца, малады казах Цюліген, які насуперак звычаям продкаў страшэнна любіў сьвіное сала.
Але гэта быў гурман з схільнасьцямі садыста. Калі мы езьдзілі зь ім па стэпе ў камандзіроўкі, Цюліген падвозіў тубыльцаў-казахаў, толькі атрымаўшы сьцьвярджальны адказ на пытаньне, ці будуць тыя есьці сала. Прычым адразу ж правяраў, ці спадарожнік не схлусіў. Неяк у кабіну ЗіЛу ўскараскаўся старэнькі аксакал, які спазьняўся на пахаваньне.
Кіроўца адляпіў ад лусьціка скрылік сала і загадаў суайчыньніку-мусульманіну есьці. Той паспрабаваў жаваць і заплакаў. Камсамолец Цюліген перажываў імгненьні шчасьця. Празь некалькі дзён мы неспадзявана паквіталіся за такога выхаванца з абласным камсамольскім кіраўніцтвам на ўрачыстым аглядзе будатрадаў ува Ўральску.
Да нашага камандзіра прыбіўся зухаваты мясцовы хлопец, які за дзесяць рублёў прапанаваў навучыць нас вершаванаму моладзеваму дэвізу па-казахску. У ім прысутнічала слова, падазрона падобнае да «ішака» , але жаданьне заваяваць першае месца і 100-рублёвую прэмію прытупіла пільнасьць.
У выніку мы бадзёра прагарлалі ў твар сакратарам абкаму братняга камсамолу вершык з трохпавярховымі тамтэйшымі мацюгамі.
Вясёлым сонечным вадэвілем здаецца казахстанскае лета ў параўнаньні з наступным, сібірскім.
Цэнтар Верхнякецкага раёну Томскай вобласьці,гарадок Белы Яр, населены пераважна цяперашнімі,былымі й будучымі зэкамі ды іхнімі ахоўнікамі, падараваў досьвед зусім іншага кшталту — страшныі бязьлітасны.
Я, адстаўшы ад сяброў, — бо толькі што пахаваў тату, і мусіў дабірацца ў Сібір адзін, — ужо ў дарозе сутыкнуўшыся з рэчаіснасьцю таго краю. У прыватнасьці — з тым, як абыходзіліся людзі з гэтак званай «вялікай зямлі» з карэнным сібірскім насельніцтвам. Пра іх гаварылі як пра людзей нават не другога, а, бадай што, ніякага гатунку. Маскоўскія праваднікі не пускалі далей за тамбуры жанчын з малымі дзецьмі, ня кажучы ўжо пра іхніх мужоў і бацькоў. (У тыя часы, дарэчы, Фінляндыя на міжнародным роўні прапаноўвала ратаваць фіна-вугорскія народы савецкай імпэрыі ад выміраньня ў рэзэрвацыях накшталт індзейскіх.)
Потым была жудасная крывавая бойка за білетына томскім вакзале…
Асобная тэма — закінуты аэрадром, на якімкожны дождж вымываў новыя косьці тых, хто будаваў узьлётную паласу ў 1930-я.
Спачатку мы працавалі на цагельні разам з насельнікамі мясцовай «зоны» і гэтак званымі «хімікамі» . Першыя «гарбаціліся» пад вартай, з другімі можна было бязь лішніх цырымоніяў пакурыць і мэлянхалічна выцадзіць фугас невядомага тады на далёкай Бацькаўшчыне партвэйну «777» (леташні «сухі закон» кануў у Лету).
Публіка ў Белым Яры сабралася неверагоднацікавая. Дацэнт Ленінградзкай акадэміі мастацтваўна мянушку Рэпін, што на волі рабіў за будучыхсавецкіх жывапісцаў дыплёмныя працы. Раскрадальнік сацыялістычнай маёмасьці Вася, які бачыўу тайзе сівога дзядулю зь вялікімі, шэрымі, быццаму начной мятлушкі, крыламі, што, палохаючымантажнікаў, лётаў уздоўж лініяў электраперадачаў. Браты-блізьняты з агульным найменьнем —Зваршчыкі, якія, змагаючыся за справядлівасьць,пасьля закрыцьця будаўнічых нарадаў акуратназаварылі недзе пад Цюменьню ў трубаправодсвайго прараба.
Цэлая галерэя непаўторных вобразаў…Мы трапілі ў сьвет, дзе валадарылі грубая сілаі самыя нізкія пачуцьці, якія нярэдка дзівоснымчынам спалучаліся з праявамі чыстай высакароднасьці.
Дзе ўспышка панажоўшчыны магла скончыцца песьняй «Здравствуй, Невский, здравствуй, Кировский» , якую, кранаючы сэрца, суладна сьпявалі падканвойныя піцерскія зэкі, а іхнія галасы падхоплівалі землякі- «хімікі» .
Дзе да вольнапасяленца, колішняга начальнікаМікалаеўскага гандлёвага порту, прыехала маладаяпрыгажуня-жонка, неабачліва адышлася на сотнюкрокаў ад бараку назьбіраць брусьніцаў і павесілася,згвалтаваная двума маўклівымі чарнявымі юнакаміз Дагестану, якім заставаўся тыдзень да волі.
Гэта здарылася ўжо ў таежным пасёлку Ягаднае,куды мая брыгада трапіла празь некалькі дзён. БелыЯр здаваўся ўжо амаль санаторыем. На інструктажыначальнік спэцкамэндатуры сурова папярэдзіў,каб не ішлі з дарогі ў лазьню. На вэнэрычныяхваробы ў пасёлку не хварэлі хіба што вавёркіі бурундукі. У адказ на пытаньне, ці можна хоцьпакупацца ў кар’ерах за нашымідвума дамкамімы даведаліся, што на мінулым тыдні там утапілізагадчыка крамы. Падазравалі пасялковых дзяцей.