Урэшце Наталю ўзяў на гарачым куратар «Эры» з «органаў» . Якім чынам яна здолела замяць справу, застаецца загадкай. Можа, дзякуючы сваім бясспрэчным вабнотам перавэрбавала гэбіста на наш бок? А мо той меў добры нюх і ўжо чуў ветрык недалёкіх пераменаў?
Неўзабаве Ластоўскага рэабілітавалі, а ў 1990-м выдавецтва «Навука і тэхніка» факсымільна выдала ягоны слоўнік 10-тысячным накладам.
Тады капіявальныя апараты, ужо званыя па - сучаснаму ксэраксамі, лічылі ўжо на тысячы. Савецкія дысыдэнты казалі, што менавіта ксэракс разваліў СССР. Якраз праз сто гадоў пасьля «Дудкі беларускай» Алесь Аркуш і Вінцэсь Мудроў пачалі выдаваць альманах з удзячным назовам «Ксэракс беларускі» , у якім і я пасьпеў надрукавацца на разьвітаньне з тым, савецкім самвыдатам.
Здавалася, самвыдат адышоў у гісторыю...
Ля вытокаў нацыянальнагапіваізму
Вы зь сябрамі стаялі ля вытокаў Беларускай партыі аматараў піва. Ці не шкадуеце, што гэтая арганізацыя сышла з палітычнай арэны?
Арцём, стары аматар піва
Вы крыху памыляецеся: партыю аматараў улюбёнага напою народных масаў стваралі ня мы. Аднаксказаць, што нашая сяброўская кампанія ня мелада гэтае справы ніякага дачыненьня, таксама невыпадае.
Каляндар паказваў першую палову 1970-х. Міжнародная і ўнутраная абстаноўка была неверагоднаскладаная і трывожная. У Чылі да ўлады прыйшоў Піначэт, а ў СССР распачалася ўсенароднаябарацьбаз п’янствам і алькагалізмам. Якраз тадына гістарычным факультэце БДУ ў глухім падпольліі пачаў сваю дзейнасьць наш Клюб аматараў піва,альбо — дзеля кансьпірацыі — проста КАП.
Магчыма, ідэя яго стварэньня ўпершыню мільганулася ў маёй юнай галаве падчас перагортваньнясямейнага фотаальбому. На адным з здымкаў татазь літровым кухлем у руцэ бавіўся з франтавымітаварышамі ў венскай піўніцы. Ад фатаграфіі,зробленай у траўні 1945-га, веяла разьняволенасьцюі такім адчуваньнем — няхай сабе кароткай, усягона вечар — свабоды, што заходзілася сэрца…
Мы заснавалі Клюб аматараў піва разам з найлепшым маім сябрам і аднакурсьнікам ГенадземКулажанкам, які празь дзесяць гадоў зьнікне бязьвестак у Афганістане. У хуткім часе ў шэрагах КАПзгуртавалася ўжо блізу тузіну сяброў. Піва там някапала, а лілося ракой. Пра дакладную колькасьцьпляшак, што выпіваліся на паседжаньнях, лепейпрамаўчу, каб не даваць дрэннага прыкладу моладзі.
Ідэйнай плятформаю Клюбу стаў піваізм — новае маральна-палітычнае вучэньне, асновы якога я паспрабаваў сфармуляваць у эсэ, зьмешчаным самвыдавецкім літаратурным альманаху «Мілавіца» . Паседжаньні Клюбу з зразумелых прычынаў адбываліся на тэрыторыях, непадкантрольных партыйнаму і камсамольскаму бюро: то ў зусім нядаўна адчыненым, але ўжо легендарным шынку «Ў Лявона» , то на высьпе пасярод Менскага мора. Але аднойчы кансьпірацыйная традыцыя была парушаная.
Цэйтнот зімовай сэсіі, памножаны на асьмягласьць арганізмаў і вострую патрэбу інтэлектуальнай сяброўскай размовы, змусіў піваістаў сабрацца ў родным пакоі № 25 унівэрсытэцкага інтэрнату на вуліцы Сьвярдлова.
Нас было пяцёра. Як неўзабаве высьветлілася, столькі сама бясстрашных членаў налічвала і рэйдавая група «рэктарскай праверкі» на чале з сакратаром партбюро факультэту таварышам Кошалевым, што зь пераможным лямантам уварвалася ў пакой , ледзьве ня выламаўшы дзьверы. На камсамольскім сходзе сяброў Клюбу абвінавацілі ў сыстэматычным п’янстве. Мы пасьпелі падрыхтавацца. Я разгарнуў цэнтральную газэту «Правда» з «антыалькагольнай» пастановаю і зацытаваў пункт пра неабходнасьць павелічэньня вытворчасьці піва. Шалі гайдануліся на наш бок. Тады дэкан Савачкін падняў палец угору: «Нам вядома больш! Кулажанка і Арлоў спрабуюць стварыць арганізацыю з нацыяналістычным душком» . «Ды мы толькі піва пілі» , — роспачна азваўся я. «У Германіі таксама ўсё пачыналася зь піва!» — грамавым голасам падвёў рысу дэкан.
На дзяржаўным іспыце па навуковым камунізьме падобны да недагледжанага соннага патрыцыя прафэсар Круцько, узяўшы ў рукі маю залікоўку, адразу страпянуўся: «Значыцца, піўком балуецеся…» — і, ня слухаючы адказу, закаціў мне траяк. На пытаньне, за што, прафэсар абсалютна слушна адказаў: «За тое, што вы ўва ўсё гэта ня верыце» .
Той траяк урэшце памяняў колер майго ўнівэрсытэцкага дыплёму з чырвонага на сіні. Але нашаясправа не прапала. Яе працягнула ўтвораная праздва дзесяцігодзьдзі Беларуская партыя аматараўпіва. Шкада, што яна хутка канула ў Лету. Наўрад цігэтая палітычная структура мела шанцы прыйсьціда ўлады. Аднак, бываючы колькі разоў на сядзібепіваістаў новай генэрацыі, я заўсёды адзначаў крэатыўнасьць і натхнёнасьць як яе кіраўніцтва, такі шараговых байцоў.