Выбрать главу

А праз гадоў пятнаццаць здарылася дзіва,і гаспадары тых галасоў і псэўданімаў пачалі матэрыялізоўвацца — у вострым позірку Янкі Запрудніка, у энэргічным поціску рукі Вітаўта Кіпеля,у прывабнай, з утульнаю аўрай кабеце, якую хочацца па-ранейшаму называць Ларысай Верас…

І ўрэшце аднойчы на хвалях «Свабоды» прагучаў мой уласны голас.

Прароцтва Акудовіча

Ці не сумуеце вы па часопісе «Крыніца»? Прайшло ўжо дзесяць гадоў, як улада яго задушыла, а замены пакуль няма. Паважаю«Дзеяслоў» і «ARCHE», але ў іх свае нішы.

Алесь Занкевіч

Можна вінаваціць Уладзімера Някляева ў чым заўгодна: забіў ката, хаўрусаваў з уладай, выставіў сваю кандыдатуру, «прызнаў Абхазію» … Але нельга ўзяць пад сумнеў тое, што ў сярэдзіне 1990-х гадоў ён стаў галоўным рэдактарам найлепшага ў ХХ стагодзьдзі беларускага літаратурна-культуралягічнага часопісу.

Вядома, новую «Крыніцу» (бо ад савецкіх часоў выходзіла старая — з карцінкамі і на дзьвюх мовах) ён стварыў не адзін, а — сабраўшы каманду і выцягнуўшы з шафы ў сваім кабінэце спачатку адну, а потым, здаецца, яшчэ дзьве скрынкі армянскага каньяку. Выпіта гэта было не за раз — тады б, відаць, нехта памёр, а часопіс не нарадзіўся, — а вечароў за дзесяць, калі фармулявалася канцэпцыя часопісу.

Разглядаліся й варыянты новага назову. Нехта, патрывожыўшы цені Дубоўкі, Чорнага, Бядулі, насьмеліўся прамовіць: «Узвышша» . Я прапаноўваў «Залатую горку» . Засталася «Крыніца» , але ўжо без рознакаляровых малюнкаў, зь іншым фарматам і адной (тады яшчэ адзінай дзяржаўнай) моваю. У першы склад рэдакцыі ўваходзілі Валянцін Акудовіч, Алесь Асташонак, Леанід Дранько-Майсюк, Юрась Залоска, Алесь Разанаў... Прымазаўся і я.

Першы нумар (зраблю тут NB) выйшаў у ліпені1994-га. Сябры рэдакцыі прапанавалі чытачамляканічныя эсэйкі пра ўласнае бачаньне новагавыданьня.

Я напісаў пра тое, што Беларусь мае ўласьцівасьць існаваць адно тады, калі ты разьвітаесьсязь ёю, каб жыць сярод чужаніцаў, пакуль нарэшценя здасца: у цябе таксама ёсьць дом. Я марыў, што звопрадня ранейшага часопісу выйдзе на сьвет іншы— такі, які дапаможа сваім аўтарам і прыхільнікампачуцца менш бяздомнымі тут, у этнаграфічныхмежах, ці, прынамсі, які захочацца захапіць з сабоюпадчас чарговых уцёкаў у пошуках Беларусі. І такічасопіс з накладам 4000 асобнікаў зьявіўся.

Зь серабрыстага шэрагу справа ад майго пісьмовага стала я выцягваю наўздагад нумар за нумарам і міжволі пачынаю ўчытвацца. Рубрыкі былі «гаваркія» — МЫ (рэдакцыя), Я (разгляданая ў розных ракурсах постаць суайчыньніка — Скарына, Сапега, Тураўскі, Язэп Руцкі...), ЁН (постаць з-за рэчкі — Міхаіл Бахцін, Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі, Антанэн Арто, Фрыдрых Ніцшэ...), У НАС (Барыс Пятровіч, Галіна Дубянецкая, Мікола Купрэеў...).

У разьдзеле ЯНЫ па-беларуску друкаваліся Патрык Зюскінд, Сэм’юэл Бэкет, Томас Ман, Гэрман Гэсэ, Ўільям Батлер Ейтс... Было й ЯНО — АляксандарЛукашук, Георгі Колас, Алесь Наварыч...

Галава кружыцца ад імёнаў.

Падборку вершаў надрукаваў юны Андрэй Хадановіч. Талент адчуваўся ўжо на старце, але заместтаго каб песьціць яго, я зрабіў бязьлітасную праўку.

У Андрэя быў такі даўгі радок:

Нібы ў адну й тую ж рэчку ўвайсьці або дзеўчыну двойчы…

Мая цьвёрдая рука дзяжурнага па нумары перад дзеўчынай дадала «ў» . Праз колькі гадоў ужо масьціты паэт Хадановіч узнагародзіў мяне скупым мужчынскім словам падзякі. А тады ён толькі спасьцігаў таямніцы матчынай мовы, бо гэта была ягоная першая вялікая беларускамоўная публікацыя.

Я прыдумаў рубрыку НАШ, пад якой надрукаваўтэксты некалькіх дзясяткаў эмігрантаў — ад ЮркіВіцьбіча да ўсіх Станкевічаў, а таксама — вядомыху сьвеце беларусістаў, пачынаючы зьнезабыўнагатроля Гая Пікарды.

Рубрыку чыталі ў розных месцах. Аднаго разу Някляеў правёў са мной суровую прафіляктычную гутарку і, пранізьліва глянуўшы вярхоўнарэдактарскім вокам, параіў зрабіць высновы.

Праз тыдзень я прынёс новыя тэксты «здраднікаў» і «калябарантаў» і ўвечары ўбачыў, што яны падпісаныя ў друк.

Тады ў часопісе на дадатак да заснавальнікаў ужо працавалі Леанід Галубовіч, Анатоль Сідарэвіч, Юры Станкевіч.

Ветравое шкло рэдакцыйнай «машыны» выглядала такім моцным і празрыстым... Але аднойчы ў яго трапіў каменьчык. Расказваць пра гэта доўга, дый ня хочацца.