Выбрать главу

Зь лютасьцю грызучы курыную нагу ў нашай выдавецкай сталоўцы, я ўжо ведаў, што кнігу вярнулі на паліграфкамбінат з прычыны «нацыяналістычнай» вокладкі. «Пусьцяць пад нож» , — казалі дасьведчаныя калегі, спачувальна ляпаючы мяне па плячы.

Дадаўся і яшчэ адзін нюанс надзвычай непрыемнага кшталту, пра які я скажу зараз упершыню.

У тыя часы ў пэўнай часткі менскіх штатных і няштатных ідэолягаў мазгі зьвіхнуліся на пошуках знакаў жыда-масонскай змовы. Дзе толькі ня мроілася гэтым рупліўцам зорка Давіда — і на фанціках, і на дэкаратыўных вулічных кратаванках, і ў пляніроўцы новых мікрараёнаў. Карацей, як у тойпоказцы: прыходзіш дадому, а яны ўжо там.

Апрача таго, усё больш заўзята пачыналі шукаць і сьляды падступнай дзейнасьці, пэўна ж, зьвязаных з жыдамі і масонамі нацыяналістаў.

Дык вось, нечае, звыклае паўсюль бачыць крамолу хворае вока, апрача бел-чырвона-белай вокладкі, угледзела, што пушчаная мастаком (пэўна ж, у змове з самім Арловым) страла працінае ў назьве кнігі не абы-якія літары, а Н, І, Л, А. Разам яны складалі імя першага сакратара праўленьня Саюзу пісьменьнікаў Ніла Гілевіча.

Дачуўся пра гэтае адкрыцьцё сам Ніл Сымонавіч ці не, было дакладна не вядома (пэўна ж нехта пастараўся), але мне пачало здавацца, што шаноўны паэт касавурыцца й думае: я яму дапамог на працу без прапіскі ўладкавацца, а ён мяне — стралой...

Аднак з календара зьляталі лісткі ўжо новага1989 году. Цягнік перабудовы дапоўз і да Беларусі.У нейкім кабінэце вырашылі пазьбегнуць скандалу і на макулятуру кнігу не адпраўляць. А восьвокладку паліграфістам загадалі перафарбаваць.Белае вакно ўручную запэцквалі якімі заўгодна

іншымі колерамі — ад ліпуча-залацістага да такога,што, здавалася, калупнеш і запахне...

Ды — галоўнае — кніга вярнулася ў кнігарні, за некалькі месяцаў прадалася й пачала далей жыць сваім, незалежным ад аўтара жыцьцём.

Можа, наіўна, але спадзяюся, што яна і мянеперажыве.

Чацьвертая падзея — гэта...

Тры падзеі, якія адыгралі для беларускай нацыі галоўную ролю, гэта...

Яўген Васьковіч, Мар’іна Горка

Гэта нацыянальна-вызвольнае паўстаньне Кастуся Каліноўскага.

Гэта абвяшчэньне незалежнасьці БеларускайНароднай Рэспублікі ў 1918-м.

Гэта ўтварэньне незалежнай Рэспублікі Беларусьу 1991-м.

Чацьвертая падзея — гэта...

Ёсьць

Мама Марыя і тата Аляксей

Даруйце, але ў вашых творах, здаецца, ня вельмі часта згадваюцца бацькі. Адам Глобус, да прыкладу, напісаў пра сваіх цэлую кнігу. Мажліва, у вас такая кніжка яшчэ наперадзе. А пакуль тое, ці не раскажаце хоць крыху пра тату з мамай?

Алег Кунцэвіч

Калі сяджу пры пісьмовым стале, бацькі заўсёдыглядзяць на мяне з фота ў кніжнай шафе. Здымак— зьлева, там, дзе сэрца.

Мама Марыя — у строгай цёмнай сукенцы з выкладзеным наверх белым каўнерыкам блюзкі. Мамапаходзіць з заможных сялянаў вёскі Капысіца.Амаль увесь ейны род Дзянісавых па мужчынскайлініі, альбо, як казалі продкі, па мячы, на пачатку1930-х вынішчыла родная савецкая ўлада. Не расстралялі толькі малалетак.

Капысіцу заснавалі перасяленцы з зусім блізкайстаражытнай задняпроўскай Копысі, што цягамстагодзьдзяў была сталіцаю беларускіх кафляроў, якіх маскоўскія захопнікі вывозілі ў палоназдабляць палацы іхнім царам. Цяпер мястэчкапраславілася яшчэ і з тае прычыны, што там —праўда, дакладна невядома, калі — нарадзіўсяпершы прэзыдэнт нашай краіны.

Побач з Копысьсю, дзе мама вучылася ў школе, —купалаўскія Ляўкі. Калі Іван Дамінікавіч зьяўляўсяна тамтэйшым базарчыку, настаўнікі адпускалідзяцей паглядзець на народнага паэта. Мама зьдзіўлялася, што, купляючы курачку, Купала — вядомаж, несусьветна багаты! — заўжды зацята таргуеццаз копыскімі габрэйкамі за кожную капейчыну.

Мамін выпускны баль прыпаў на апошні мірнывечар 1941 году. Даведаўшыся пра пачатак вайны,мама надзела на сябе ўсе ейныя тры сукенкі — баялася, што іначай іх забяруць немцы.

Пасьля першага акупацыйнага гарнізону,які складаўся зь фінаў, немцы спачатку не здаваліся такімі ўжо страшнымі. Маме падабаўсяфольксдойчэ Паўль. Ён добра гаварыў па-расейску,папярэджваў вёску, калі будуць забіраць кароваўабо вывозіць моладзь у Нямеччыну, сустракаўсяз партызанамі. Аднойчы на вячорках людзі зь лесу,зрабіўшы выгляд, што бачаць Паўля ўпершыню,вывелі яго на двор і застрэлілі...