Выбрать главу

Па вайне мама скончыла гістарычны факультэт Магілеўскага пэдынстытуту. Закрэсьлівала ў падручніках імёны «ворагаў народу» , галадавала й мерзла ў інтэрнаце, дзе ў адным пакоі «вальтом» спалі па двое на вузкіх, былых салдацкіх ложках тры дзясяткі дзяўчат.

Мама ўсё жыцьцё была настаўніцай, прычым,кажуць, вельмі строгай. Ахвотна веру. Яна выкладала ў школе гісторыю, і, мне здавалася, не хацела асабліва задумвацца, што зрабілі з гэтай навукаю бальшавікі ды іхнія гэрадоты. Алея, відаць, памыляўся. Іначай навошта яна адгаворвала мяне паступаць на гістарычны факультэт?

Адно празь некалькі гадоў пасьля сьмерці матулі мы зь сястрою даведаліся, што ў вайну яе схапілі падчас аблавы й адправілі ў Нямеччыну. Трыццацьмесяцаў, пакуль не прыйшлі амэрыканцы, янапрацавала на вайсковых заводах Крупа. Пра гэтарасказала нам маміна сяброўка маладосьці, якойтаксама не ўдалося ўцячы з той аблавы. Паверыцьпачутаму мы не маглі, пакуль ня ўбачылі старыхфотаздымкаў зь нямецкімі шыльдамі і назовамівуліцаў. Каб нечым не нашкодзіць дзецям, мамамаўчала нават тады, калі немцы пачалі выплочвацьтакім, як яна, грашовыя кампэнсацыі.

Тата Аляксей на фатаздымку — у пракурорскай форме з пагонамі. Ён — сялянскі сын зь сеньненскай лясной вёскі Стэцава, якую пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай атрымаў хтосьці з кацярынінскіх фаварытаў Арловых. Усіх прыгонных запісалі па гаспадару. Адтуль і маё «гучнае» прозьвішча. Мама, дарэчы, пабраўшыся шлюбам, захавала вернасьць дзявочаму — Дзянісава.

Аляксей Арлоў пасьпеў адбыць перад вайнойтэрміновую службу ў Адэсе. Служыў тады, міжіншым, нейкі час у дывізіі, якой пасьля Ваеннайакадэміі імя Фрунзэ камандаваў Андрэй Уласаў. Памятаецца, тата ніколі не казаў пра яго як пра здрадніка, але часта згадваў, што ў даваенныя гады будучы камандзір Рускай вызваленчай арміі мог ганарыцца павагай і любоўю падначаленых. Да Адэсы тата на ўсё жыцьцё захаваў у сваёйсуровай душы вялікую пяшчоту. За колькі гадоўда раньняе сьмерці ён яшчэ пасьпеў паказаць мне,васьміклясьніку, і Малдаванку, і Аркадзію, і Дзерыбасаўскую, і славуты Прывоз, дзе нам прапаноўвалікупіць пісталет.

Але пісталетаў у таты было ажно два. Адзін — трафэйны «кольт» . Ад вайны ў былога старлея Арлова засталіся яшчэ дзьве раны і ўзнагароды — ордэн Чырвонае зоркі і мэдалі «За адвагу» , «За баявыя заслугі» , «За абарону Сталінграду» і «За ўзяцьце Будапэшту» , зь якімі я ў маленстве любіў гуляць заместа цацак. Вайну тата скончыў у аўстрыйскай сталіцы, дзе да іхняе часткі паставілі «на довольствие» слана з разбамбаванага хаўрусьнікамі венскага зьвярынца.

Другі пісталет быў пракурорскі. Пасьля юрфакуБДУ тата ўсё жыцьцё працаваў пракурорам. З гэтаепрычыны ў мамінай вёсцы, куды мяне прывозілі наўсё лета, я меў важную мянушку Пракурор.

Прафэсія, безумоўна, наклала адбітак на татаў характар. Ён быў маўклівы, замкнёны ў сабе чалавек, які, я думаю, у душы не пагаджаўся з тым, што рабілася ў краіне. Аднойчы на вачах у нас вецер раскідаў похапкам зладжаны ў Полацку пантонны мост церазь Дзьвіну. Тата зь непраніклівым тварам працытаваў вершык з часоў юнацтва: «Течет вода Кубань-реки, куда велят большевики…»

У апошнія дні, паміраючы ад раку, ён гаварыў самною так, як і я зь ім, — па-беларуску. Маіх бацькоў вельмі даўно няма на гэтым сьвеце. Тата разьвітаўся зь ім сорак гадоў таму. Мы такі не пасьпелі паразмаўляць па-сапраўднаму — якдарослы з дарослым.

У антычнасьці тых, хто даў табе жыцьцё, шанавалі нароўні з багамі.

Беражыце бацькоў!

А на дэсэрт — манэта Жыгімонта

Ходзіць чутка, што ў дзяцінстве бацькі падмешвалі вам у ежу мэтал ад старажытных манэтаў. Скажыце, калі ласка, якія манэты трэба есьці, каб стаць пісьменьнікам?

Коля Чарныш

Калі вы нарадзіліся ў Полацку, вашае дзяцінства проста немагчыма ўявіць бяз пошукаў скарбаўі даўніх падземных хадоў. Адзін літаратуразнаўцанекалі слушна напісаў, што якраз тыя сутарэньніі прывялі мяне на гістарычны факультэт.

Але існавала і прычына больш канкрэтная.Найлепшай шукальніцай скарбаў тады быланашая Дзьвіна. Прывітаньні з прамінулых стагодзьдзяўя атрымліваў пасьля кожнае паводкі. Таксклалася мая невялікая нумізматычная калекцыя.

Ейным упрыгожаньнем стала манэта Вялікага Княства Літоўскага з партрэтам гаспадара Жыгімонта Аўгуста на авэрсе і «Пагоняю» на рэвэрсе. Зразумела, што такіх вучоных словаў я тады яшчэ ня ведаў, як анічога ня чуў у тагачасным пятым клясе і пра само Княства ды наш старажытны герб. Аднак Жыгімонтаў профіль падабаўся мяне сваёй ганарлівай выразнасьцю, а яшчэ больш уражваў ваяўнічы конны рыцар.