Кожную суботу я меў запаветныя хвіліны, каліраскладаў калекцыю на мамінай нажной швачнаймашынцы, пры якой рабіў урокі. Звычайна манэтыўтваралі круг, зь сярэдзіны якога на мяне і пазіраўсуворы і барадаты вялікі князь Жыгімонт.
Уявіце мае жах і роспач, калі аднаго разу ўлюбёная манэта бясьсьледна зьнікла… Праліўшы ручаіну горкіх сьлёзаў, я ўрэшце дазнаўся, што слова «бясьсьледна» ў гэтым выпадку было не зусім дакладнае. Бо — сам таго ня ведаючы — я найдаражэйшую манэту… зьеў. Цяпер трэба зрабіць невялікае лірычна-мэдычнае адхіленьне.
Не скажу, што я быў вісусам і аторвам, але да ўзорнага хлопчыка мне таксама было далекавата. Я з натхненьнем лазіў па чужых садах. Яшчэ больш грэшны — пісаў імёны пасіяў на сьценах ды іржавых купалах Багаяўленскага сабору, што стаяў тады ў занядбаньні. Але пры гэтым — варта мне было грымнуцца на зямлю ня тое што аднекуль з высачыні, а з звычайнай яблыні ці вішні — абавязкова ламаў сабе рукі ды хадзіў з гіпсам. Калі мы гуляліў індзейцаў, я меў нязьменную мянушку — БратКасьцяная рука. А паколькі прымудраўся ламацьпераважна правую руку — не пісаў кантрольныхі дыктовак, усьцешана атрымліваючы адзнакі зачвэрць на падставе адных вусных адказаў.
Тата не падзяляў маёй радасьці. З уласьцівай ягонай пасадзе пракурора суворасьцю ён аднойчы паабяцаў, што хутка мяне вылекуе. Сьпярша здалося,што лекі будуць традыцыйныя — ягоная шырокаяёмкая папруга. Аднак я памыляўся. Замест папругітата пачаў частаваць мяне пасьля вячэры нейкімнясмачным парашком.
Так прамінуў тыдзень, а ў суботу і было зробленае вусьцішнае адкрыцьцё на мамінай машынцы. Як стала вядома, славуты полацкі доктар прасьвятліў тату ў тым сэнсе, што ў сына ломкія костачкі, бо ў юным арганізьме не хапае медзі. Тата зазірнуў у маю калекцыю і ўзяў напільнік. Ён мог зрабіць мне лекі зь медных расейскіх капеек Пятра І, аднак выбраў білёнавую манэту Вялікага Княства, дзе медзі было значна менш.
Выбар аказаўся бездакорны: болей я сабе нічога не ламаў. Думаю, што, апрача элемэнтаў табліцы Мендзялеева, мне дапамог і Жыгімонт Аўгуст — ня толькі здатны палітык, але і пераможца рыцарскіх турніраў ды таленавіты каханак. А яшчэ болей костачкам, відавочна, паспрыяла зьедзеная разам з манэтаю «Пагоня» . У кожным разе, гісторыя, а можа, і сама Гісторыя ўвайшла ў мае кроў і плоць, прадвызначыўшы і паступленьне на ўнівэрсытэцкі гістфак, і ўвесь далейшы лёс.
Што маем у выніку? Каб зрабіцца беларускім пісьменьнікам, трэба зьесьці манэту з Жыгімонтам Аўгустам і «Пагоняй» . Пры жаданьні вы адшукаеце яе выяву на вокладцы маёй кнігі «Сланы Ганібала» .
Але ёсьць маленькі нюанс: манэту трэба знайсьціпасьля паводкі на дзьвінскім беразе каля Сафійскага сабору.
«Лазьня» стаіць непарушна
Вы першы жывы беларускі пісьменьнік, якога мы ўбачылі. А хто быў першым у вашым жыцьці?
Воля і Кася
Мне выпала расьці ў страшэнна зрусіфікаваным на той час Полацку, на вуліцах якога, памятаецца, была ўсяго адна беларуская шыльда. Праўдзівей, не зусім шыльда, таму яна і ацалела. На фасадзе старога будынку гарадзкой «бани» , куды мы з татам хадзілі па суботах, з цэглы было чамусьці выкладзенае таямнічае слова «Лазьня» , прычым менавіта з дарэформавым мяккім знакам. Дарэчы, гэты помнік гадам беларусізацыі існуе дасёньня, і я, бывае, ваджу туды знаёмых на экскурсію.
Не выключаю, што цяпер, у выніку нястомнага клопату ўлады пра разьвіцьцё роднай мовы, па Полацку зноў сноўдаюць падшыванцы, якія глядзяць на слова «Лазьня» гэтак сама тупа, як некалі я сам.
Здаецца, да пятага клясу я і не здагадваўся, штона сьвеце ёсьць беларускія пісьменьнікі. Ды аднойчы нас раптам зьнялі з уроку і павялі ў актавую залю, якая адначасова была і сталоўкаю, дзе нядаўна, заспрачаўшыся з старэйшым сябрам Фімам, я спакойна зьеў васямнаццаць пончыкаў і мог бы працягваць, каб яны ня скончыліся.
У залю, якая пахла ня толькі пончыкамі, але і менш смачнымі рэчамі кшалту пракіслай капусты, сабралі ўсю школу ад першаклясьнікаў да выпускнікоў. Дырэктарка абвясьціла, што перад намі будуць выступаць беларускія пісьменьнікі.
Ад той сустрэчы запомнілася, што пісьменьнікаў было трое. Яны засталіся безаблічныя і безыменныя, затое выдатна памятаецца, як хтосьці з дрэнных вучняў, а можа, і з настаўнікаў-беларусафобаў перадаў на сцэну цыдулку з пытаньнем, ці праўда, што «Пролетарии всех стран, соединяйтесь!» па-беларуску будзе «Галадранцы ўсяго сьвету, гоп да кучы!» . Дырэктарцы пытаньне не спадабалася, і яна папрасіла ў гасьцей прабачэньня. Ды пісьменьнікі не засмуціліся, а, наадварот, разьвесяліліся і нешта адказвалі, хоць у залі стаяў такі галас, што на задніх радах ужо амаль нічога не было чуваць.