Выбрать главу

Аднак галоўнай мэты тая сустрэча (прынамсі,у выпадку са мной) дасягнула. Я даведаўся, штонедзе ёсьць беларускія пісьменьнікі, якія гаворацьна беларускай мове. Гэта адыграла ў маім жыцьцівелізарную ролю.

У спыненым, ледзьве канчаткова не зламаным мэханізьме, зварухнулася нейкая шасьцярэнька... Потым здарылася першая прачытаная па-беларуску кніжка — «Ён быў піянэрам» пісьменьніка-партызана Яўгена Курто. Твор, скажу шчыра, уразіў мяне толькі нехарошымі словамі, што старанна панапісваў на кожнай старонцы нехта з папярэдніх чытачоў.

Аднак тая шасьцярэнька не замерла, бо неўзабаве я ўзяў у школьнай бібліятэцы зборнік беларускіх казак.

Да нацыянальнага космасу яшчэ заставалася велізарная дыстанцыя, але мальчик Вова пачаў неўпрыкмет ператварацца ў хлопчыка Ўладзю.

Колькі гадоў таму ўжо безнадзейна хворы пісьменьнік Яўген Будзінас заехаў да мяне з маладзенькай сакратаркай-студэнткай, каб падараваць свой апошні раман. «Подпиши девочке книгу» , — папрасіў Жэня. Я зьняў з паліцы «Каханка яе вялікасьці» . Дзяўчо зьбянтэжылася, а потым адважна падзялілася адкрыцьцём: «Ой, а я думала, вы уже давно умерли…»

Такім чынам, цяпер ужо я сам раблюся для кагосьці першым жывым беларускім пісьменьнікамі тым самым усяляю ў юныя душы веру ў сьветлуюбудучыню айчыннай літаратуры, ці, прынамсі,у ейнае існаваньне.

Жыве беларускі пісьменьнік!

Штучнае дыханьне для Ірачкі

Вы ўжо столькі ўсяго напісалі і надрукавалі, што атрымліваецца цэлая бібліятэчка. Але ж калісьці ўсё пачыналася. Страшэнна цікава, як гэта было. Ці памятаеце свой першы верш ці першае апавяданьне?

Вераніка

Наконт колькасьці напісанага скажу наступнае. На палічцы з маімі ўласнымі кнігамі стаіць факсымільнае выданьне «Вянка» Максіма Багдановіча, ягоны адзіны прыжыцьцёвы зборнік. Каб аўтар «бібліятэчкі» не задаваўся.

А пачыналася ўсё ў першым клясе. Вы і безь мяне, пэўна, ведаеце, што ёсьць наймацнейшаю крыніцаю натхненьня. Правільна, каханьне.

Будзем лічыць, што гэта было ўжо яно. Ірачка сядзела наперадзе, таму памяць найперш малюе худзенькую шыйку з пэрсікавым пушком, у якім заблытаўся камарык недаробленай радзімкі. Мне так не хапала яго, гэтага камарыка, у кароткія, як вераб’іная дзюба, дні й бясконцыя, як бабуліна казка пра рыбіную вайну, вечары першай школьнай зімы, калі я часта хварэў і заставаўся дома адзін...

За нашым драўляным полацкім домам, што стаяў на месцы цяперашняга палацу культуры заводу шкловалакна, пачынаўся ня надта дагледжаны, ужо крыху зьдзічэлы сад. Адтуль прылятаў і завываў у коміне вецер. Яму хтосьці падпяваў — ці то суседзкі сабака Дунай, які ўлетку перакрываў шлях да чужых вішняў, ці то нехта больш вусьцішны. Па кутах гусьцела цемра, дзе варушылася нейкае іншае жыцьцё. Я туліўся да цёплай печкі і марыў, каб хутчэй надышло лета і мая каханая патанула ў Дзьвіне.

Я ня быў маленькім нэкрафілам. У апошні момант мне ўдавалася выцягнуць Ірачку на ўтравелытай ад бацькоў, я з тэмпэратураю нават хадзіў тудыі, стоячы ў сумёце, разглядаў плякаты таварыствавыратаваньня на водах. Улетку бераг мусіў быцьтакі самы пустэльны, бо трэба будзе ўдзьмувацьз сваіх вуснаў у Іраччыны паветра.

Калі ў мроях я дасягаў таго імгненьня, сэрцавырастала і пачынала вандроўку па зьдзіўленымдзіцячым целе, бессаромна адгукаючыся ў самыхрозных месцах. Тады рука пад уладаю нейкай невытлумачальнай сілы цягнулася да сшытка ў касуюлінейку і хімічнага алоўка. Зь іх дапамогаю вылупляліся птушаняты першых вершыкаў.

Жахлівікі, што хаваліся за шафаю і пад ложкам,падкурчвалі хвасты. Язык ад хімічнага алоўка, якія ўтрапёна смактаў, быццам ледзянец, пашчыпваўі рабіўся сінім. Цяпер я сам мог напалохаць кагозаўгодна. Прынамсі, маму, якая неяк засьпеламяне ў працэсе творчасьці. Гэта было выняткамз правілаў, бо звычайна, пачуўшы, што бацькі вяртаюцца з працы, я ліхаманкава вырываў сьпісаныястаронкі й кідаў іх у грубку. Мне ўяўлялася, што маекрамзолі — таямніца, якую, апрача аўтара, можнадаверыць толькі агню.

Хлопчык, што рос у зрусіфікаваным горадзе і хадзіў у расейскую школу (іншых проста не было), пісаў па-расейску. Усе вершы былі пра каханьне. Памятаюцца адно асобныя радкі й рыфмы. Напрыклад, такая геніяльная, як «весна — тебя» . Ды здараліся й пробліскі кшталту брутальнай пары: «любовь — кровь» .