Аднак нядоўга музыка гучала...
Перад летнімі вакацыямі, калі Дзьвіна ўжо рыхтавалася паспрыяць зьдзяйсьненьню маіх крозаў,Іраччынага тату, афіцэра савецкай арміі, перавяліслужыць ува Ўладзівасток, і я ўсёй душой узьненавідзеў парослую мохам патыліцу Лёнькі Тамашэвіча, што зьявілася на месцы майго пэрсікавагашчасьця з радзімкаю.
Да наступнага каханьня заставалася тры гады. І калі яно нарэшце агарнула мяне, нарадзіўся першы празаічны твор, напісаны ўжо ў больш дарослым сшытку ў кратку. Гэта было не па гадах жорсткаеапавяданьне на модную тады касьмічную тэму.Праўда, у космас ягоныя героі ляцелі ня самі,а запускалі туды са стромы над рэчкай Палатой ужознаёмага нам даўняга непрыяцеля Дуная.
А першай спробаю пяра назаўсёды засталася нізка вершаў, прысьвечаная Ірачцы. Калі ты, мая незабыўная, раптам прачытаеш гэтыя словы, ведай: той нядошлы першаклясьнік Вова Арлоў... Ну, той самы, што пісаў, паводле настаўніцы, «як курыца лапай» , ібясконца хварэўна ангіну... Ён... Ён па-ранейшаму кахае цябе.
Прабачце, гэта мой пэрыяд
Чым запомніцца вам, спадар Уладзімер, лета 2010-га?
Таксама Ўладзімер
Лета — гэта маленькае жыцьцё. У маім сёлетнім «маленькім жыцьці» было ня вельмі шмат вонкавых падзеяў. Зрэшты, галоўныя падзеі, як вы самі ведаеце, адбываюцца ў душы, у сэрцы, у сьвядомасьці.
За лета я мусіў дапісаць працяг сваёй дзіцячай кніжкі «Адкуль наш род» . Апошняе яе выданьне сканчвалася аповедам пра БНР. Але перш чым расказаць пра новых герояў, трэба згадаць эпізод з часоў студэнцтва.
У тыя часы наш гістарычны факультэт БДУ займаў пяты і шосты паверхі галоўнага ўнівэрсытэцкага корпусу. Вокны выходзілі якраз на Дом ураду.Там на фасадзе два разы на год — напярэдадні1 траўня і 7 лістапада — чаплялі вялізныя партрэтычленаў палітбюро ЦК КПСС.
Сярод нашых выкладчыкаў была Ядзьвіга Навуменка, жонка народнага пісьменьніка Беларусі Івана Навуменкі. Ейны курс лекцыяў прысьвячаўся расейскай гісторыі ХV—ХVІ стагодзьдзяў, але тады ўсё гэта таксама называлася «гісторыяй СССР» . Ядзьвіга Паўлаўна была кабета манумэнтальная, грунтоўная і пэдантычная. Пры канцы кожнае лекцыі яна цікавілася, ці ёсьць пытаньні. І вось аднаго разу, акурат калі насупроць нашых вокнаў віселі згаданыя вышэй члены, хтосьці запытаўся, чый гэта партрэт крайні зьлева.
Спадарыня Ядзьвіга велічна падплыла да вакна, доўга ўзіралася туды з-пад рукі, а потым паважна прамовіла: «Прабачце, гэта ня мой пэрыяд» …
Узяўшыся за новыя разьдзелы кніжкі, а менавіта за нашую гісторыю ХХ стагодзьдзя (у маім уяўленьні, для беларусаў яно пачалося 25 сакавіка 1918 году і яшчэ доўжыцца), я вельмі хутка ўспомніў Ядзьвігу Паўлаўну. Унутраны голас пачаў нашэптваць, што «гэта — ня мой пэрыяд» . І шаптаў ён так зацята і пранікнёна, што я вырашыў закінуць рукапіс на антрэсолі ды лепей напісаць працяг «Полацкіх апавяданьняў» .
Дзеля натхненьня прыехаў у Полацак і даў нырца ўва ўлюбёнае возера Люхава. Ня ведаю, што прычынілася падчас таго заплыву. Мо зрабіў сваю справу геній месца. Мо паказыталі ў патрэбнай зоне тамтэйшыя русалкі… Але ў родную менскую вальеру я вяртаўся зь іншым суразмоўцам. Маю на ўвазе ўнутраны голас.
Цяпер ён унікліва шаптаў мне, што павінен жа нехта даступнымі словамі распавесьці малым чытачам пра рэчы, ад якіх іхнія цнатлівыя душы клапатліва бераглі. Пра беларусізацыю 1920-х. Пра апетае зламаным Купалам калгаснае «шчасьце» . Пра «чорных воранаў» і Курапаты. Пра тое, чаму так падобныя назовы Катынь і Хатынь. Пра Саюз беларускіх патрыётаў і Беларускую Майстроўню. Пра будаўніцтва «сьветлай будучыні — камунізму» , што пачалося й скончылася дармовым хлебам з гарчыцаю ўсталоўках. Пра часы Машэрава, калі ў нашых гарадах закрылі апошнія беларускія школы, затое жыхары БССР мелі кілбасу (якую, дарэчы, нязьменна адмаўляўся есьці вясковы кот нашай цёткі Волі).
Ня мой пэрыяд мэтафізычным чынам зрабіўся блізкі і цікавы.
Маімі героямі сталі Ларыса Геніюш і менская доктарка, што ў 1970-я ставіла маленькім няшчасным пацыентам страшны дыягназ — «белорусская речь» . Мне сьніліся Янка Філістовіч і Расьціслаў Лапіцкі. Я размаўляў з Уладзімерам Караткевічам і Васілём Быкавым…
Кніжка дагэтуль не адпускае. У параўнаньніз папярэдняю вэрсіяй яна вырасла разы ў тры і,спадзяюся, неўзабаве трапіць да рук малых дыйдарослых чытачоў.
Такім вось і атрымалася лета — даўжынёю ўцэлае стагодзьдзе.
Матэрыяльна-тэхнічная база Нінкі Марозавай
Спадар Арлоў! Пачынаецца новы навучальны год. Ці памятаеце вы свае школьныя першыя верасьні?