Бацькі першаклясьніка
Вядома, памятаю. Праўда, мае ўспаміны, напэўна, пададуцца вам не зусім тыповымі. Штогод на ўрачыстай лінейцы 1 верасьня дырэктарка казала адну і тую ж калісьці завучаную прамову. У ёй нязьменна фігуравала адмысловая фраза: «Год ад года харашэет мацерыальна-цехнічаская база нашай школы» .
У малодшых клясах гэтыя словы гучалі для мяне абсалютна загадкава. Яны былі падобныя да магічных формулаў зь дзіцячых гульняў. Ну, нешта кшталту: «Ёрыкі-морыкі, пікапу-трыкапу, ахалаймахалай, налівай-вылівай…»
З гадамі сэнс сакрамэнтальнае фразы рабіўсябольш зразумелы і разам з тым набываў сьвежыяй нечаканыя адценьні. Як сказалі б навукоўцы,узнікалі дадатковыя канатацыі. Урэшце, гэтааздобіла першаверасьнёўскую лінейку вясёлымінцыдэнтам.
Здаецца, тады я перайшоў у сёмы кляс. У сьвяточным шыхце стаяў новы вучань — другагоднік-рэцыдывіст Вася Шуйскі. Памятаецца, што ён быўвышэйшы за ўсіх нас на цэлую рудую галаву.
Дык вось, калі дырэктарка зычна прамовіла: «Год ад года харашэет мацерыальна-цехнічаская база нашай школы» , Вася ня менш зычна й жыцьцярадасна выгукнуў: «Асобенна ў Нінкі Марозавай!»
Дырэктарцы заняло мову. Старшаклясьнікі зарагаталі. Настаўнік фізкультуры закруціў Шуйскамувуха і пацягнуў хулігана кудысьці за школу.Відаць, у глыбіні душы я таксама быў хуліганам,бо гэтае 1 верасьня запомнілася найбольш. Што яшчэ памятаецца?
Я вучыўся ў 1-й полацкай сярэдняй школе. Напачатку яна называлася яшчэ і «сталінскай» . У вокны нашага першага, а потым другога «А» зазіраў помнік найлепшаму сябру сав ецкіх дзяцей. Але аднойчы на пачатку 1960-х якраз у верасьнёўскія дні да помніка пад’ехаў трактар. На вачах у нас на шыю правадыру накінулі пятлю з сталёвага тросу…
Цяпер вокны школаў майго роднага горадуглядзяць на зусім іншыя помнікі. І сёньня я зайздрошчухлопчыку, які ідзе з букетам хрызантэмаўкаля бронзавых Усяслава Чарадзея, Еўфрасіньніі Сімяона і выходзіць на праспэкт ФранцішкаСкарыны.
Яшчэ калі б гэты вучань ішоў у беларускуюшколу…
Шушкевіч як удзельнік дзяржаўнага перавароту
Ці можна давяраць сучасным школьным падручнікам нацыянальнай гісторыі?
Мікола Бусел
Давайце паспрабуем адказаць на пытаньне разам і дзеля гэтага возьмем у рукі навучальны дапаможнік «Гісторыя Беларусі. Канец ХVІІІ ст. — 1999 г.» пад рэдакцыяй прафэсара Яўгена Новіка. Па ім вучацца нашы адзінаццаціклясьнікі.
Разгортваем разьдзел пра рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у першай палове ХІХстагодзьдзя. Гэта час, калі на захопленых Расеяйбеларускіх землях узьнікаюць шматлікія таемныятаварыствы. Апавядаючы пра самыя значныя зь іх,філяматаў і філярэтаў, аўтары падручніка адразувырашаюць не называць імёнаў. Відаць, каб небыло панадна.
Вучні не даведаюцца пра Яна Чачота, Тамаша Зана, Ігната Дамейку, ідэйнага натхняльніка патрыётаў Яўхіма Лялевеля… Затое старанна пералічваюцца дзекабрысты, якія служылі ў Беларусі. Паколькі дапаможнік пра гэта маўчыць, заўважым, што лёс нашага народу расейскіх дваранскіх рэвалюцыянэраў альбо зусім не цікавіў, альбо выклікаў у іх шавіністычную адрыжку. Павел Пестэль, да прыкладу, лічыў, што беларусы «должны отказаться от права особой народности» . Назовы ўсіх народаў імпэрыі, апрача расейцаў, ён наогул прапаноўваў скасаваць.
Але для Новіка і кампаніі такія дзеячы, відавочна, значна больш каштоўныя, чым нейкія дамарослыя філяматы.
Падобнымі рэцыдывамі расейскацэнтрычнагамысьленьня падручнік нашпігаваны, як гусь яблыкамі. Вось толькі яблыкі гэтыя спараджаюць,далікатна кажучы, нястраўнасьць. Роўна 25 радкоў адшкадавана вызвольнаму паўстаньню 1830—1831 гадоў, калі на землях былога Вялікага Княства Літоўскага за зброю ўзяліся 30 тысяч нашых продкаў. У трох куртатых абзацах няма ані згадкі пра графіню Эмілію Плятэр, якую сучасьнікі называлі ліцьвінскай Жаннаю д’Арк. Альбо пра Міхала Валовіча, што вярнуўся з парыскай эміграцыі на радзіму і ўзначаліў партызанскі аддзел. Альбо пра яшчэ аднаго інсургента — Гэнрыка Дмахоўскага, які стаў вядомым у сьвеце скульптарам.
Навошта ведаць такія малацікавыя фактысучаснаму беларускаму школьніку? Навошта забіваць яму галаву сумнеўнымі імёнамі паўстанцкіхправадыроў?
Камусьці яшчэ — крый божа! — заманецца павесіць партрэты змагароў у сябе на сьцяне! Новік з памагатымі прапаноўвае сваіх герояў. Ня нейкіх там бунтаўшчыкоў, а людзей, адданых «государю и Отечеству» . З старонак «Гісторыі Беларусі» на нас па-бацькоўску строга глядзяць царскія міністры і генэрал-губэрнатары Кісялёў, Назімаў, Мураўёў…