Калі згарэла палова дому Герцыковічаў, ім з усіх навакольных вуліцаў Рабочых — з парадкавымі нумарамі ад 1-й да, памятаецца, 10-й — панапрыносілі столькі дабра, што стары Залман ня верыў свайму шчасьцю й ціхенька хваліўся, што адных ложкаў у адбудаванай дамоўцы цяпер ажно пяць.
У нашым раёне мы, беларусы, былі нацыянальнай меншасьцю, што давала немалыя перавагі. Напрыклад, у кулінарыі й гастраноміі. Мае рэцэптары дасёньня сумуюць па рыбе-фіш, фаршмаку і цымусу, якімі частавала мама Вовы Цымэрмана, заўсёды ўсьмешлівая й ласкавая Марыя Абрамаўна.
А вы ведаеце, што такое тэйгелэх?.. Калі-небудзья вып’ю кашэрнай сьлівовіцы — такой, як аднойчыў габрэйскім гатэльчыку ў Браціславе, — і напішупра тэйгелэх натхнёнае эсэ… Ці жывая вы, мілая Марыя Абрамаўна? Чаму ты ўжо гэтак даўно не тэлефануеш з свайго ізраільскага Гіватайму, Вова? Дакумэнты апошняга перапісу насельніцтва паведамляюць сумную лічбу: за стагодзьдзе габрэйскае насельніцтва Беларусі скарацілася зь мільёну да няпоўных 13 тысяч.
Вядома, мы можам (дый павінны!) ганарыцца тым, колькі нашая зямля адно Ізраілю дала прэзыдэнтаў, прэм’ераў, міністраў ды іншых выбітных асобаў. Але ўва мне жыве нязводная настальгія па тых часах, калі падобная да ўтульнай пышнай капешкі цётка Роза Саламонаўна, што была пэнсіянэркаю, але яшчэ працавала касіркаю пры атракцыёнах у прыдзьвінскім парку, зьвярталася да мяне на ідышы: «Драйсік копэкес білет» іпрацягвала на трасянцы: «А ты, дарагой, пакуда я тут сяджу, будзеш катацца задарам» .
На якія атракцыёны вы прадаяце квіткі цяпер,дарагая цёця Роза?..
Ножка першай каханай
Мне і майму каханаму на дваіх 33 гады. У нас нечаканае пытаньне. Згадайце, калі ласка, сваё першае эратычнае перажываньне. Цікава, як гэта адбывалася ў ваш час?
Страшэнна закаханыя
Паводле Зыгмунда Фройда, у большасьці з нас —незалежна ад часу — першыя перажываньні гэткагакшталту зьвязаныя з мамінай цыцай. Мяне мамакарміла больш за год. Часам здаецца, што тыя пругкія ружовыя паўкулі з смочкамі-сунічкамі, якіямне, бывае, мрояцца на мяжы явы і сну, належаліякраз маме…
Але вас, асабліва ў вашыя 33 гады на дваіх, відавочна цікавіць іншае.
Напэўна, я быў раньнім хлопчыкам, бо мне імаёй каханай на дваіх было ўсяго 26. Праўда, Людачка Цімафеева пра гэта ня ведала. Ну, пра тое,што яна — каханая.
Няхай вашае ўяўленьне паспрабуе намалявацьнаш тагачасны шосты кляс.
Дошка, кавалкі крэйды. Грувасткія нехлямяжыяпарты. Натуральна, ніякіх кампутараў. Толькі летась нам дазволілі пісаць шарыкавымі асадкамі.На сьцяне — партрэт Чарлза Дарвіна. Побач — табліцы, што дэманструюць, як малпа ператвараеццаў чалавека. У дзьвюх шафах пры сьцяне — парачкашкілетаў, бо наш клясны кіраўнік выкладае біялёгію. Я чамусьці не даю веры, што з малпы — наватпры самых спрыяльных акалічнасьцях — можаатрымацца Людачка. І ўжо зусім ня верыцца, штоЛюдачка ды і сам я некалі ператворымся ў шкілеты.
Мы яшчэ неўміручыя. За вокнамі тагачасная зіма — з сумётамі, размаляванымі шыбамі. Мароз пад дваццаць градусаў.Мы, полацкія школьнікі, ходзім на заняткі ў валёнках і носім зьменны абутак.
Ідзе ўрок геаграфіі. І раптам мая нага, блукаючыпад партаю, знаходзіць ножку каханай. Прычымгэтая ножка — якое шчасьце! — не ўцякае ад мяне,а даверліва застаецца на месцы. Сьпярша я простазаміраю ў асьцярожлівым дотыку. Напэўна так замірае на лязе аеру, жывая, як міркіль, смарагдаваястрэлка.
Гэта доўжыцца некалькі бясконцых імгненьняўасалоды. Ды юны мужчына ўва мне падказвае,што, калі жанчына дазваляе адзін крок, трэба рабіць наступны. Я далікатна накрываю Людаччынуножку зьверху і зусім зьлёгку прыціскаю яе. Янане ўцякае!!!
Я з трэцяга клясу ведаю сталіцы ўсіх краінаўсьвету. Я ведаю, што сталіца карлікавай Андоры —Андора-ля-Вэля, а сталіца Нідэрляндзкай Гвіяны— Парамарыба. Але цяпер я, відаць, ня здолеў быназваць нават сталіцу Францыі. Недзе на задворках сьвядомасьці мільгае сусед-дзесяціклясьнікВова Бундзель, які днямі ў дэталях расказваў, шторабіў пасьля рэпэтыцыі з практыканткаю-піянэрважатай. Бедны Вова! Хіба ён ведае, што насамрэчможна рабіць зь дзівоснымі істотамі, якіх называюць дзяўчаткамі…
Мае перажываньні здаюцца мне вяршыняю блізкасьці. І ня толькі здаюцца. Яшчэ хвіля, і здарыццатое, чаго я так баюся і прагну…
Але, як казаў Ліс з «Маленькага прынца» , няма ў сьвеце дасканаласьці. Якраз тут зьвініць ненавісны званок! Праўда, ножка маёй каханай не ўцякае, яна па-ранейшаму са мной. Я непрыкметна апускаю павекі. Усё яшчэ магчыма…
І зьнячэўку, нейкім бакавым зрокам, заўважаюабсалютна неверагоднае: мая Людачка веселабяжыць па праходзе між партаў! І бяжыць дакладнана дзьвюх сваіх ножках у зялёных пантофліках.