Выбрать главу

Апусьціўшы позірк долу, я з жахам і невыказнымсорамам разумею, што цэлы ўрок лашчыў ейнызасунуты пад парту валёначак…

Колькі потым было самых розных эратычныхперажываньняў! А згаданае дагэтуль застаецца няпроста першым, але, відаць, і наймацнейшым.Шкада, што закаханых у валёнках цяпер у нашыхкраях ужо не сустрэнеш.

Не падабаецца мне гэтае глябальнае пацяпленьне!

Кілішак авантурызму

Якія чалавечыя якасьці вы цэніце найдаражэй?

Ганна, ліцэістка

Глыбіню.

Вернасьць самому сабе.

Уменьне трымаць слова.

Пачуцьцё гумару.

Самаіронію.

Нікому не зашкодзіць і кропля (а мо і кілішак) авантурызму.

Гэбісцкі грасбух і мужадной паэткі

Пра наваполацкае літаратурнае аб’яднаньне«Крыніцы», якім вы пэўны час кіравалі, дагэтуль ходзяць легенды. У 1980-я гады яно складала канкурэнцыю славутым «Тутэйшым». У чым, на вашую думку, прычыны фэномэну «Крыніцаў»? 

Марыя, былая ўдзельніца літаб’яднаньня «Першацьвет» і паэтка

Спадзяюся, што вы толькі былая ўдзельніца, а не былая паэтка.

А вашае пытаньне ўскалыхнула душу, бо «Крыніцы» — ня проста частка жыцьця, гэта адзін з самых важкіх «зьліткаў» майго асабістага (упэўнены, што ня толькі майго) «залатога запасу» . Наконт канкурэнцыі з «Тутэйшымі» скажу, што яе проста не існавала, а калі нешта падобнае і было, то адно ў сьвядомасьці некаторых залішне амбітных «крынічанаў» . «Тутэйшыя» былі рэспубліканскім таварыствам, мы — гарадзкім. Сталічныя калегі выпускалі бюлетэнь зь дзіўнаватым назовам «Кантроль» . Яны друкавалі свае літстаронкі ў «ЛіМе» і «Чырвонай змене» . Мы мелі магчымасьць рабіць гэта ўсяго раз на месяц у чатырохпалосным і расейскамоўным наваполацкім «Химику» , дзе я зарабляў на хлеб на пасадзе загадчыка аддзелу пісьмаў, а потым — намесьніка рэдактара.

Але ня буду прыбядняцца. «Крыніцы» , безумоўна, не былі шараговай рэгіянальнай літсуполкаю. Іначай зь яе ня выйшла б два дзясяткі сяброў Саюзу пісьменьнікаў, ПЭН-клюбу і проста здольных літаратараў, на чыім рахунку, паводле няпоўных падлікаў, ужо недзе блізу дзьвюх сотняў кніг. Дарэчы, пра згаданыя літстаронкі. У тыя гады зь менскай «Ленінкі» да нас у рэдакцыю рэгулярна прыходзілі лісты з просьбамі даслаць адсутныя ў бібліятэчных падшыўках нумары «Химика» . У сталіцы зьнікалі выключна газэты зь літаратурнымі старонкамі.

Яно і нядзіўна.

Дзякуючы лібэралізму мудрага рэдактара Ўладзімера Сімурава ў «Химику» друкавалася тое, што ў любым іншым выданьні бязьлітасна б зарэзалі. З выпуску ў выпуск да чытачоў прыходзілі, напрыклад, «Песьні касінераў» Сержука Сокалава-Воюша. Пад гістарычна-камуфляжным назовам публікаваліся патрыятычныя, па сутнасьці, антысавецкія вершы, якія пазьней загучалі на дэмакратычных мітынгах.

На нашых літстаронках пабачылі сьвет крамольныя ў вачах літаратурных генэралаў вершы менчукоў Уладзімера Сьцяпана і Адама Глобуса, набор першай кніжкі якога быў рассыпаны. Неяк на мой дзень нараджэньня Лявон Вольскі прыгадаў, што ў выпусках «Крыніцаў» знаходзілася месца і для тэкстаў песень юнай «Мроі» .

Аднак рэй у аб’яднаньні вялі, вядома, творцы зполацка-наваполацкіх берагоў Дзьвіны і ваколіцаўмайго ўлюбёнага возера Люхава.

Вінцэсь Мудроў і Сяржук Сокалаў-Воюш, Ірына Жарнасек і Лера Сом, Навум Гальпяровіч, Іна Снарская, Валянціна Аксак, Алесь Аркуш і Алег Мінкін, які пасяліўся на Млынавым завулку ў Запалоцьці і перайшоў на беларускую мову... Свае першыя, але ўжо ўпэўненыя спробы пераўвасабленьня сусьветнай клясыкі прынесьлі ў «Крыніцы» будучыя мэтры перакладу Лявон Баршчэўскі і Якуб Лапатка.

На шматлюдных і неверагодна дэмакратычных для таго часу «крынічанскіх» сходках зьбіраліся ня толькі літаратары: у коле аднадумцаў натхняліся маладыя мастакі Сяргей і Рыта Цімохавы і Тацяна Козік, набіраліся нацыянальнай сьвядомасьці рокеры з папулярнага пазьней ува ўсёй Беларусі гурта «Мясцовы час» , завітвалі акторы, рэжысэры, гісторыкі, заяўляліся маладыя сталічныя паэты.

Творы «крынічанаў» шырока друкавалі рэспубліканскія выданьні. «Маладосць» , захлынаючыся ад наплыву нашых вершаў і прозы, выпусьціла цэлы наваполацкі нумар. Некаторыя тэксты пачалі перакладацца на іншыя мовы. Беларускае тэлебачаньне, якім тады кіраваў Генадзь Бураўкін, прысьвяціла «Крыніцам» некалькі вялікіх перадачаў. (Цяпер практычна кожны колішні «крынічанін» , што зрабіў сабе ў літаратуры імя, на дзяржаўных тэлеканалах — persona non grata .)