Адтуль на мяне пазіраў нехта ўзмакрэлы ў адныхзялёных майтках.
Я з сорамам падумаў, што сказаў бы на гэта Караткевіч, і вырашыў накінуць на сябе яшчэ што-небудзь. І раптам аднекуль — з-пад вокладкі «Каласоў» ці з-за чорнага пераплёту сваёй «Іліяды» , —адгукнуўся ягоны яшчэ не забыты голас. «Няхай нашы дзеці абіваюць грушы косткамі нашых ворагаў» , — нібыта ня ў тэму прамовіў ён. І я зразумеў гэта як санкцыю пісаць так, як мне падабаецца.
Пошум анёльскіх крылаў
Уладзімер, ці верыце вы ў тое, што называюць натхненьнем?
Віталь Шастакоў
Польскі пісьменьнік Ян Парандоўскі ў сваім трактаце «Альхімія слова» , прысьвечаным пісьменьніцкаму мастацтву і псыхалёгіі творчасьці, сьцьвярджаў, што натхненьне выйшла з моды. У такім разе я — чалавек старамодны, бо ў тое, што называюць натхненьнем, сапраўды веру. Прычым ня толькі ў літаратуры й мастацтве, але, натуральна, і ў філязофіі, навуцы, каханьні…
Антычныя грэкі наогул слушна лічылі натхненьнестанам духу, што не паддаецца ўцямнамувытлумачэньню.
У эпоху рамантызму існавала нешта кшталтукульту натхненьня. Творцы ўзахапы паведамляліпра самыя розныя формы сувязі з найвышэйшымісфэрамі.
Юльюшу Славацкаму ягоныя радкі нашэптваліанёлы. Паэт і мастак Ўільям Блэйк сьціпламенаваўсябе сакратаром нябесных сілаў, якія дыктуюць ямустрофы і вобразы.
Адно з найлепшых вызначэньняў невызначальнага здолеў даць Фрыдрых Шылер, што назваў натхненьне «неспадзяванкаю душы» . Праўда, часам такія неспадзяванкі ставілі чалавека на мяжу вар’яцтва, а то й жыцьця ды сьмерці.
Адам Міцкевіч, палохаючы слухачоў, губляў пасьля сваіх славутых імправізацыяў прытомнасьць. А вось адзін айчынны празаік падчас адліву натхненьня, выпіўшы вогненнай вады, выходзіць, кажуць, на вуліцу і можа аддацца глыбокаму здароваму сну ў якім заўгодна месцы — ад ліфта да пясочніцы ў дзіцячым садку. Прычым, як чалавеккультурны, заўсёды — незалежна ад сэзону — распранаецца да майткоў і акуратна кладзе адзеньнепад голаў. Кажуць, яму вельмі даспадобы Флябэр,які апусьціў натхненьне на зямлю, зазначыўшы,што яно палягае адно ў тым, каб штодня ў адзін ітой самы час сядаць за рукапіс.
Сучасьнікі, дарэчы, любілі параўноўваць творчыя мэтоды аўтараў «Спадарыні Бавары» і «Трох мушкетэраў» наступным чынам: Флябэр, маўляў, на краёчку пісьмовага стала абедае, а Дзюма на краёчку абедзеннага піша. (Магчыма, Дзюма лічыў, што натхненьне палягае ў тым, каб штодня ў адзін і той самы час абедаць.)
Нахабна прысуседзіўшыся да алімпійцаў, скажу колькі словаў і пра сябе любімага. Пошум анёльскіх крылаў чуў адно на апэрацыйным стале перад наркозам. Славуты ньютанаўскі яблык на макаўку мне ня падаў. Прытомнасьці, як Міцкевіч, не губляў. Да майткоў разьдзяваўсяў іншых сытуацыях.
Але здаралася… Здаралася…
Неяк пісаў гістарычную аповесьць.
Праўдзівей, не пісаў, а сядзеў, як конь над пустым цэбрам. І раптам — тая неспадзяванка. Адмахаў старонак дваццаць, не заўважыўшы, што вечар даўно скончыўся, і ад ночы таксама нічога не засталося.
Але ўразіла ня гэта: зірнуў у вакно, а там ідзе павуліцы дзяўчына, і на ёй заместа ядвабнай сукніз гарсажам і чаравікаў-цаколі нейкія блакітныяабцёрханыя нагавіцы.
Так і з глузду зьехаць нядоўга.
Я вам апавядаю вельмі інтымныя рэчы. Але,калі ўзяўся, скажу і пра самую нядаўнюю неспадзяванку.
Ім, гэтым неспадзяванкам, між іншым, зазвычай папярэднічаюць дні, калі галава абсалютна пустая, а думкі сьпяць, як кацяняты на печы. Хіба, можа,адна тузанецца наконт таго, ці не схадзіць у крамупа што-небудзь чырвоненькае.
Карацей, ганяў цэлы дзень паражняка, потым хуценька паспаў, а калі прачнуўся — з начнога смарагдавага багавіньня срэбнай рыбінкаю вылузаўся першы радок.
А на дне талеркі з аўсянкаю ўжо чакаў верш.
Зусім не легкадумны.
1864
Вользе Някляевай
я паміраў
а ты
сьпявала песьні
трымаючы нямоглую руку
канала наша воля
напрадвесьні
у мураўёўскім тым сакавіку
міне стагодзьдзе
рэінкарнаваны
прачнуся зноўку
сьвечка у райку
тваім успыхне
прыкладзеш да раны
мне вусны
на гаючым скразьняку
о deja vu
у сьвеце нашым цесным!
о тайніцы
ў фіранках ветрам гнаных!
мой інсургент пяшчотны —
уваскрэсьні!
я паміраў
а ты
сьпявала песьні
Пакуль што
Што вас найбольш натхняе?
Андрэй, малады літаратар
Пакуль што — жаночая прыгажосьць і жаночаясьмеласьць.
І нясьмеласьць — таксама.