Гліняны Вялес і ЗадніцаЭўропы
Кажуць, кабінэт пісьменьніка — ягоная«сьвятыня сьвятыняў». Чуў, што некаторыя з нашых творцаў ставяць у дзьверы кабінэтаў замкі ды ідуць туды, быццам на працу, зьяўляючыся толькі на абед і вячэру. А ці можна хоць адным вокам зазірнуць у тыя сьцены, якія пісьменьнік Арлоў, памятаецца, неяк назваў«сваёй вальерай»?
Адам Францішак
Наконт таго, як і куды пісьменьнікі ходзяць напрацу, згадваецца адна рэальная гісторыя — ці тоцалкам праўдзівая, ці то ўжо крыху адрэдагаванаякімсьці з старэйшых калегаў.
Гадоў трыццаць таму ў Менск прыехала дэлегацыя паўночнакарэйскіх служак прыгожагапісьменства. Падчас знаёмства з Домам літаратараадзін з гасьцей зацікавіўся, дзе нашыя творцы пішуць нятленку. Хто дзе, адказалі карэйцам. Тыябылі да пярэпалаху ўражаныя гэткім разгуламдэмакратыі і расказалі, што яны прыходзяць у свійпхеньянскі Дом ураньні, сядаюць за выдзеленыкожнаму пэрсанальна стол і мусяць пісаць цэлыпрацоўны дзень з гадзінным перапынкам на абеді пяціхвіліннымі — на паходы ў прыбіральню.
Хто ведае, можа — каб не завялася крамола, — калі-небудзь да такога дойдуць і ў чаргінцоўскім саюзе. У тым жа, да якога маю гонар належаць я, з гледзішча апанэнтаў, пануе поўны разброд. Нехта падступнымі пісаньнямі падточвае «ўстоі» , а нехта наагул зьбіраецца стаць прэзыдэнтам, а таму яго з хатніх кабінэтных умоваў забіраюць у турэмныя, а вярнуўшы дадому, прыстаўляюць двух спэцыяльна абвучаных аматараў літаратуры з вайсковымі званьнямі.
Але вярнуся да роднае вальеры.
Першы кабінэт зьявіўся ў мяне ў сорак пяць гадоў. Датуль «кабінэтамі» служылі сьпярша 11-мэтровая (на нас з жонкаю і двух сыноў) маласямейка; потым — пакой у рэдакцыі наваполацкай гарадзкой газэты, дзе, на шчасьце, можна было заставацца да раніцы; пазьней — кухня ў аднапакаёўцы, а пасьля Дзядоў 1988 году, калі давялося хавацца ад міліцыі, — майстэрні сяброў-мастакоў.
І вось нарэшце — уласная вальера, па якой паспрабуюправесьці кароткую экскурсію. Замка ў дзьвярах няма, але ведаю пару калегаў (сярод іх адзін наш выбітны паэт), якія замкі сапраўды паставілі і, каб ня ўпудзіць музу, забараняюць пераступаць парог нават сямейнікам.
А мы заходзім.
Зьлева ад дзьвярэй уладкаваліся кампутар з друкаркаю. Зь сьцяны над імі на мяне — то якбыццамдаволі прыхільна, то надзвычай сувора — глядзіцьсьвятая Еўфрасіньня, падарунак нашага выдатнагаграфіка Арлена Кашкурэвіча.
Справа — вэлятрэнажор, на якім пасьля апэрацыі на сэрцы я пры першай жа магчымасьці натхнёна накручваю за 25 хвілінаў дзесяць км. Далей цягнуцца паабапал кніжныя паліцы. Некалькі — з слоўнікамі, пяць — з энцыкляпэдыямі, паліца з тамамі Літоўскай Мэтрыкі, «залатая паліца» з кнігамі, якія маеш неадольную патрэбу перачытваць ці, прынамсі, перагортваць...
Кніжак робіцца ўсё больш і больш, але цясьнейшым з гэтае прычыны кабінэт ня стаў. Можа, якраз наадварот.
Далёка ўверсе, над шыхтамі рознакалібэрных выданьняў, можна ўбачыць невялікі жаночы торс, высечаны скульптарам Алесем Шатэрнікам зь белага мармуру. Перад намі важкі чытацкі водгук на маё эсэ «Задніца Эўропы» . Тым самым спакусьлівым месцам кабінэтная Эўропа і сустракае наведнікаў. Гліняны Вялес, напамін пра аднайменную прэмію Таварыства вольных літаратараў, цалкам задаволены такім суседзтвам.
На даляглядзе ўжо зьявіўся пісьмовы стол, працягам якога служыць шырокае падвоканьне. Уся гэтая прастора на першы (дый на другі) погляд бязладна закіданая, закладзеная й зацярушаная тэчкамі, кніжкамі, скрамзоленымі паперамі й паперкамі, сярод якіх трапляюцца дыскі, флэшкі, візытоўкі, etc. Зрэдку гаспадару здаецца, што калі-небудзь ён зможа давесьці гэты вэрхал да ладу. Леваруч стала, за дзьверцамі кніжнае шафы, — фатаграфіі бацькоў, а таксама незабыўнай бабулі Аўгіньні і дзеда Максіма, расстралянага ў 1933-м у магілеўскіх кар’ерах.
Праваруч — здымкі сыноў і бастыён кніжак іхняга бацькі. Каб той не зафанабэрыўся, побач, як вы ўжо ведаеце, стаіць Багдановічаў «Вянок» , ягоны адзін-аднюткі прыжыцьцёвы зборнік.
Пара палічак з рознымі дарагімі драбніцамі.
Старажытная куля часоў Сьцяпана Батуры, знойдзеная паблізу Сафійкі ў Палаце. Падараванаячытачом высокая чарчына з тоўстага і ўзорыстагажаўтлявага шкла. Паводле словаў былога ўладальніка, зь яе пацягваў акавіту ягоны прадзед —удзельнік
паўстаньня 1863 году...
З апошніх набыткаў — прэзэнтаваныя рэстаўратарамі воўчынскага Траецкага касьцёлу медныцьвік і гэткая самая стружка-сьпіралька. Атрымалася вельмі эратычная кампазыцыя, якая разамз тым папярэджвае, што жанчынам нельга верыцьбезаглядна. Калісьці без народжанага ў Воўчыне