Выбрать главу

А ў мяне — беларуская.

Тут — дахоўка і брук,там — бэтонны паркан

Чаму вы ўпарта кажаце і пішаце ня Мінск, а Менск? Гэта, па-першае, ненатуральна, а па-другое, напэўна, ня так ужо і прынцыпова. Пагадзіцеся, што жывем мы з вамі і яшчэ з двума мільёнамі беларусаў усё ж у Мінску. Навошта трымацца за архаічную форму?

Тацяна Лявонцьеўна Палякова

У маёй хатняй бібліятэцы набярэцца дзясяткітры кніг, дзе на тытуле пазначана, што яны выпушчаныя ў сьвет у Менску. Адразу падкрэсьлю:гаворка ідзе не пра канец ХХ — пачатак ХХІстагодзьдзя (такіх выданьняў у мяне сотні), а пра1920—1930-я гады. Пагадзіцеся, часы ня самыяархаічныя. Відаць, для кагосьці сказанае будзе адкрыцьцём, між тым горад тады афіцыйна менаваўсяякраз Менскам. Гэты назоў можна прачытаць натагачасных дакумэнтах і фатаздымках, убачыцьу кінахроніцы, сустрэць у музэйных аўтографахнашых літаратурных клясыкаў.

Уявіце сабе, што сотні тысяч людзей жылі ўМенску амаль да сярэдзіны мінулага стагодзьдзя(бо ў пэрыяд нямецкай акупацыі назоў вярнуўся) інічога ненатуральнага тут ня бачылі. Чаму? Ды таму, што з сваіх дзевяці з паловаю вякоў летапіснай гісторыі сем з гакам нашая цяперашняя сталіца называлася менавіта Менскам.

Калі на нейкай імпрэзе з нагоды «дня гораду» ў 2007-м з вуснаў старшыні гарвыканкаму гучала, што «940 лет назад был основан наш красавец Минск» , мяне душыў рогат, бо тады горад быў не заснаваны, а спалены ды разбураны (з гэтым і зьвязаная першая згадка ў летапісе). Але, апрача таго, я памятаў, што войскі кіеўскага князя Ізяслава Яраславіча з хаўрусьнікамі ўчынілі тое якраз зь Менскам. У «Аповесьці мінулых гадоў» чорным па белым напісана, што яны, «совокупивши вои... придоша ко Менску» .

Магдэбурскае права на самакіраваньне ў 1499-матрымліваў таксама Менск.

І праз гадоў дзьвесьце, калі Сімяон Полацкі адчыняў другую ўва ўсёй Масковіі друкарню (у нашай дзяржаве, дарэчы, на той час аналягічных прадпрыемстваў было 134), суседзі выдатна ведалі, што Менск — гэта Менск. Сядзелі сабе пісцы па сваіх маскоўскіх прыказах і, быццам нанятыя Зянонам Пазьняком з кампаніяй, страчылі: Менск, Менск, Менск... Калі ня верыце, пагартайце выдадзены ў 1972 годзе зборнік пра даўнейшую інтэграцыю — «Русско-белорусские связи во второй половине XVII века» .

Аднак пры канцы таго самага XVII стагодзьдзя,калі беларуская мова страціла ў Вялікім КняствеЛітоўскім функцыі дзяржаўнай, і ў гэтай якасьціяе замяніла польская, назоў Менск перарабілі напольскі капыл — Мінск. Паколькі ў Рэчы Паспалітай, куды ўваходзіла Княства, адзін Мінск ужо быў(Міньск-Мазавецкі), наш пачалі менаваць Мінскам-Літоўскім. Польскі назоў захавалі пасьля падзелаўдзяржавы і расейскія калянізатары.

Калі нехта не дае мне веры, што «Мінск» — гэта па-польску, раю знайсьці ў часопісе «Slavia Orientalis» артыкул на гэтую тэму польскай славісткі з эўрапейскім імем Антаніны Абрэмбскай- Яблоньскай.

Стваральнікі Беларускай Народнай Рэспублікі назоў аднавілі. «Айцы» БССР узялі зь іх прыклад і тут супроць свайго, роднага не пайшлі. Так доўжылася да сьнежня 1939 году, калі даўгія рукі бальшавікоў дацягнуліся й да «Менску» . Небясьпечнае сваёй сувязьзю з фэадальнай мінуўшчынай і недабітай нацдэмаўшчынай «е» замянілі на надзейнае «і» . Праўда, кнігі з ранейшым назовам «Менск» на тытуле працягвалі выходзіць і ў 1940-м...

Можа, нехта камфортна пачуваецца ў Мінску.А вось мне ўтульней у Менску. І ня толькі мне. Дапрыкладу, Лявону Вольскаму. Ён і песьню пра гэтанапісаў.

А па Менску прыемна шпацыраваць.

Дробных крамак вітрыны ўтульна гараць,

Там гатычныя вежы касьцёлаў старых,

Там дахоўка і брук, там двары і муры...

А ў тым Мінску прапіска і гарвыканкам,

І лядовы палац, і бэтонны паркан...

Дарэчы, пра гарвыканкам.

Відаць, мала хто памятае, што прапановы вярнуць сталіцы спрадвечны назоў гучалі на досьвітку незалежнасьці на сэсіях Менскага гарсавету. Гарадзкая газэта тых багаславёных гадоў «Добры вечар» выходзіла, калі ня здраджвае памяць, менавіта ў Менску.

Мы жывем у іншыя часы, аднак... Шмат якія маекніжкі ў Мінску друкаваць не хацелі, а ў Менскуяны выйшлі. А ўчора прыйшла пошта, і на трохкапэртах у адрасе — Менск. Ну, дапусьцім, у адсталым Лос-Анджэлесе пра пастанову 1939 году магліпроста ня ведаць. А ў Расонах і вёсцы БагданаўцыЛунінецкага раёну?..

А там, пэўна, ужо забыліся.