Выбрать главу

Не пасьпела апавяданьне зьявіцца ў друку, як рэдакцыя пераслала мне ліст абуранага чытача. Называючы сябе кандыдатам біялягічных навук, той на пяці старонках «размазваў» мяне за няведаньне асаблівасьцяў жыцьця і дзейнасьці крумкачоў. Як выявілася, і жыве гэтая паважаная птушка зусім ня сто гадоў, і мярцьвячынай грэбуе (хоць «Энцыкляпэдыя прыроды Беларусі» чамусьці сьцьвярджае адваротнае), і гняздуецца ня так…

Я мусіў скласьці грунтоўны адказ, дзе, у прыватнасьці, паабяцаў нязьменна змагацца за добрае імя крумкачоў. Памятаю, дакляраваў яшчэі прысьвяціць рэабілітаванаму крумкачу адмысловае апавяданьне. Праўда, твор урэшце атрымаўсяпра грака, у якога раз-пораз перакідаўся галоўныгерой. Біёляг не адгукнуўся, відаць, палічыў, штоя ўжо безнадзейны.

Яшчэ адзін хутчэй сумны, чым вясёлы выпадак здарыўся з гістарычнай навэляй «Рандэву на манэўрах» . Там сустракаюцца беларуская шляхцянка і расейскі афіцэр. Яна — маладая прывабная ўдава, ён — адукаваны, дасьціпны, нежанаты. Яны хутка робяцца блізкімі, пачынаюць будаваць пляны на сямейнае жыцьцё. І тут высьвятляецца, што яна — удава паўстанца 1863 году, а яе каханак дзесяць гадоў таму меў дачыненьне да сьмерці мужа. Жанчына рашуча і жорстка разрывае стасункі…

Ідзе прэзэнтацыя кнігі. Слова бярэ чытачка, якая нахвальвае аўтара за псыхалягізм. Аказваецца, ён асабліва моцна гучыць у апавяданьні «Рандэву на манэўрах» , дзе створаны вобраз бяздушнай жанчыны-эгаісткі, якая абражае найлепшыя пачуцьці закаханага ў яе афіцэра…

Лета. Сьпёка. Дзівосны літоўскі курорт Нідана Куршаўскай касе. Міжнародныя паэтычныячытаньні ў Доме-музэі Томаса Мана. У такую паруў такой мясьціне на падобныя імпрэзы ходзяцьтолькі ненармальныя. Гэтым разам, здаецца, нязнойдзецца і ненармальных. Але арганізатарамудаецца недзе злавіць і прывесьці групу вельмінемаладых нямецкіх турыстаў. Чытаю з калегамівершы ў арыгінале і перакладах на літоўскую йнямецкую мовы. Сярод іх вось гэты:

Падобны да мужчыны

беднае дзяцінства ў расейскай вёсцы

(ці можа быць дзяцінства бедным

нават у расейскай вёсцы?)

бабуля-немка зьберагла мову

падараваўшы ўнучцы вяртаньне

заместа сябе самой у Vaterland

(расейская ў яе таксама добрая)

заможнае юнацтва дзякуючы

багаценькім сваякам з Брэмэну

(ці можа быць юнацтва заможным

нават у сваячкі мільянэраў з Брэмэну?)

імкненьне пражываць адначасова

некалькі жыцьцяў

(ці не зарана ў дваццаць восем

калі здаецца хапае і аднаго?)

бабуля памерла ў мінулы панядзелак

на помніку ўнучка загадала

напісаць па-нямецку

(калі не паслухаюцца

не атрымаюць больш ні эўра)

на Каляды муж-расеец

парэзаў на шматкі

падараваную знаёмым мастаком

карціну з рэмінісцэнцыямі з Брэйгеля

за адным разам папісаў і мастака

(добра што не яе самую

зрэшты потым высьветліцца

што перапала і ёй

іначай адкуль тыя шнары

над жывым гузікам пупка)

глухая прыморская вёска

на поўначы Італіі

куды двойчы ўцякала ад мужа

(ці не з парэзаным аўтарам

парэзанай карціны?)

тры месяцы ў намёце

на Лазуркавым беразе

з грашыма толькі на віно і ежу

(цяпер ужо з мужам)

нязводная завядзёнка

раз-пораз раздаваць маёмасьць

знаёмым і не

п’янаваты румын

хацеў яшчэ і трахнуць дабрадзейку

на атрыманай задарма канапе

(можа і трахнуў

пасьля звычайна не застаецца шнараў)

навошта ты апавядаеш усё гэта

мне незнаёмаму

па дарозе дахаты да мужа да немцаў

у купэ міжнароднага цягніка

за дзьве гадзіны да Берасьця?

проста ты падобны да мужчыны

ну што застаецца рабіць

пасьля такога прызнаньня?

Здаецца, усе «аматары паэзіі» шчасьліва дрэмлюць. Але адзін дзядуля-немец неспадзеўкі пачынае радасна пляскаць у далоні і празь перакладчыка кажа, што верш гэра Арлова яму страшэнна спадабаўся. Ён, немец, цалкам згодны з аўтарам. Усіх эмігрантаў з Усходу трэба неадкладна турнуць назад.

Карацей, цяжкавата нам, літаратарам, прадбачыць, як слова наша адгукнецца. Але, адрозна ад кліента, чытач не заўсёды мае рацыю. Зрэшты, пісьменьнік — таксама.

Ён такі вынаходнік, адважны няўрымсьлівы вершнік...

Былі на літаратурнай вечарыне, прысьвечанай 120-годзьдзю Максіма Багдановіча. Напэўна, ня толькі нас вы зьдзівілі натхнёнымі словамі пра нейкую Клаву, зь якой у паэта была сувязь падчас лекавання ў Крыме. Як вядома, тая асоба досыць лёгкіх паводзінаў не пакінула ў жыцьці й творчасьці Максіма прыкметнага сьледу. Вы што, вырашылі стварыць да юбілею прыгожы, але сумнеўны міт?