Выбрать главу

Стася і Вераніка

Пачну з таго, што, на маю думку, любая жанчынаможа дапамагчы мужчыну ў спасьціжэньні самогасябе, падараваць яму дотык да Вечнасьці, глыток зкеліха неўміручасьці. Прычым гэта зусім не заўсёды залежыць ад таго, колькі часу яны былі разам, — усё жыцьцё ці адну ноч.

Багдановіч быў з Клаваю Салтыковай цэлы летні крымскі месяц 1915 году... Вы мяркуеце, што ў Максімавай біяграфіі тая асоба не адыграла ніякай прыкметнае ролі. А як тады расцэньваць прысьвечаны ёй вядомы расейскамоўныверш паэта?

Забудется многое, Клава,

Но буду я помнить всегда,

Как в сердце шипела отрава

Любви, и тоски, и стыда...

Згодны, душа чытача не трымціць і не замірае.Перад намі ня ўзор высокай паэзіі чыстай красы,да якой імкнуўся наш геній. Але гэтыя, па сутнасьці, альбомныя радкі адназначна ўспрымаюцца якглыбокае, прасякнутае болем прызнаньне тонкайі чулай асобы.

Каб знайсьці аргумэнты на карысьць маёй высновы, зазірніце ў камэнтары да першага тому поўнага збору твораў М. Багдановіча, дзе зьмешчаны цытаваны верш. Яраслаўскі знаёмы паэта А. Цітоў ва ўспамінах пісаў: «Іншы раз, у хвіліны шчырасьці, Максім Адамавіч дзяліўся са мной сардэчнымі тайнамі. Ён расказаў аб сваім захапленьні жанчынай. Знаходзячыся на поўдні, М. А. сустрэў даму і пакахаў яе, але, на жаль, расказаў ён, гэтае каханьне прынесла яму вялікі смутак, і, магчыма, адбілася на здароўі, яна была замужняя, і яны не маглі зь ёю жыць разам» .

Хіба перад намі сьведчаньні «непрыкметнага сьледу» ?

Няхай, як лічаць некаторыя багдановічазнаўцы, Максім саромеўся таго курортнага захапленьня. А мне ўяўляецца, што хворы на невылечныя тады сухоты паэт у глыбіні душы мог якраз ганарыцца стасункамі з Клавай, быць удзячны ёй за магчымасьць сьцьвярджацца як мужчына. Яму было важна (найперш для сябе самога) пакінуць доказы гэтага, занатаваць інтымныя драбніцы. Я ўжо вяду гаворку пра неапублікаваны дасюль тагачасны інтымны дзёньнік Багдановіча, які не дае спакою сучасным паэтам і драматургам, выдаўцам і журналістам.

Найлепшы камэнтар да спадчыны творцы —ягоны жыцьцяпіс.

У нашым выпадку ў камэнтары не хапае вельміістотнай старонкі. Ці не пара нарэшце запоўніцьпрабел?

Думаючы пра гераіню дзёньніка і яе каханка, якому заставалася меней за два гады жыцьця, я ўспамінаю словы Поля Валеры: «Разумная жанчына — тая, зь якой мужчына здольны паводзіцца як заўгодна неразважна» .

Можаце вінаваціць мяне ў недасьведчанасьціды іншых грахах, але я перакананы, што дзякуючытаму чэрвеню 1915-га ў гарадку Стары Крым нашаепрыгожае пісьменства пабагацела не на адзін цудоўны верш.

Асабіста ж я ўдзячны Клаве за ўласныя радкі,якія абавязкова ўвойдуць у новую паэтычнуюкніжку:

ты выходзіш на ганак

шчасьлівая

з Понтам Эўксінскім

глыбіня сустракаецца

тваіх чорных вачэй

вечар сіні

зусім

ты круціла раман

летась

з князем грузінскім

а цяпер

твой абраньнік

паэт зь Яраслаўлю

Максім

ён чытаў табе вершы

і прагна кахаўся

нібы заўтра зьбіраўся

ў тагасьвецьце пайсьці

ён такі вынаходнік

адважны

няўрымсьлівы вершнік

ён такі...

Божа!

што ён шаптаў табе

ў вушка

ў міжножжа

у водар

дзьвюх прасьцінак

салёных ад поту

і не…

захлыналася ты

і хацеў адвярнуцца

нечы цёмны партрэт

на зялёнай сьцяне

ён казаў табе потым

тут грэкі любілі

і готы

тут вачыма прахожых

пранікліва скіфы

глядзяць

і пытаюцца моўчкі

адкуль ты і хто ты

і за кожнага зь іх

буду браць цябе я

буду браць як

рабыню

гетэру

наяду

як русалку

з падводнага саду

дай мне яду

каханая

ад самоты...

ты лічыла што ён

не паэт —

вершаплётнік альбомны

з тых

якіх легіёны

і сьвет

іх трымае сабе на забаву

ды ўчора

ён на мове сваёй

прачытаў трыялет

ты зьдзівілася

келіх паўнюткі

здрыгануўся

ў тваёй паўнаватай руцэ

зразумела?

амаль нічагуткі!

лацінскае «цэ»

на рэцэпце ягоным

шматзначна маўчала

сарамлівы партрэт

быў уражаны

мовы чужой таямніцай:

што такое ліхтарня

спакуса

дзяньніца?

што такое пясьняр?

мо — паэт?..

ён прамовіў нядаўна

ў кафейні

употай:

каб нам разам аднойчы

патрапіць у рай

хоць на лета

забудзем

пра нашы сухоты

хоць на лета...

пачула ты: Лета

кане

леташні князь з-пад Цхінвалу

у Лету

што апроч удавіцы

пакіне?