Выбрать главу

набор пісталетаў?

ты належыш паэту

Вэнэра на мове яго —

Мілавіца

колькі вам засталося

піць херас

з Масандры

і любіцца нагбом

пад сузор’ем Касцы?

колькі вам засталося

на рызыку йсьці

ў той альтанцы

сярод маладых алеандраў?

ты выходзіш на ганак

шчасьлівая

з Понтам Эўксінскім

новы ранак

спаткаўся

і новы санэт

ты кахаеш!

ты ў Вечнасьць

ужо адплываеш

твой каханы — Паэт!

Вазьму і прываражу

Чаму вы ўхіляецеся ад адказу на пытаньне пра пярсьцёнак на вашай левай руцэ? Ці мае ён нейкую таямнічую сілу?

Дзьве бляндынкі зь пятага раду

Пярсьцёнак срэбны, каваны.

Аўтар, мой даўні прыяцель мастак-ювэлір Мікола Кузьміч (гэта ён стварыў вобраз Крыжа сьвятой Еўфрасіньні Полацкай), кажа, што ў пярсьцёнку— пяць тысяч удараў малаточкам.

Каменьчык — «мой» хрызапраз, пад ім — рачная пэрлінка. Маючы кроплю ўяўленьня, за абрысамі пярсьцёнка няцяжка разгледзець сылюэт добра знаёмага нам, палачанам, храму.

Ніякіх пярсьцёнкаў я ніколі не насіў і спачаткуда Міколавага падарунку паставіўся насьцярожана. А цяпер — і ўжо даўно — ён зьяўляецца працягам маёй істоты. Безь пярсьцёнка не магупрацаваць. Пра ягоную таямнічую сілу можна напісаць некалькі апавяданьняў.

Аднойчы пярсьцёнак дапамог адбіцца ад нападу, пакінуўшы зусім рэальную пячатку на лобе рабаўніка. Два разы пярсьцёнак кралі, аднак ёнпаведамляў мне, дзе знаходзіцца.

Але галоўнае прызначэньне пярсьцёнка, як вы ўжо зразумелі, — гэта прыварожваць такіх вось прыгажуняў зь пятага раду.

Пяць тысяч без уліку маркітантак

Кажуць, што літаратурныя сюжэты часам матэрыялізуюцца. Ці здаралася такое з вашымі тэкстамі?

Кастусь

Як сьведчыць гісторыя і, у прыватнасьці, гісторыя літаратуры, прамоўленае, а пагатоў — напісанае слова сапраўды мае ўласьцівасьць нярэдказнаходзіць увасабленьне ў рэальным жыцьці.

Сьвет, створаны ўяўленьнем пісьменьніка, і сьвет, у якім жывуць ягоныя чытачы (калі хочаце — сьвет, створаны Божай воляй), знаходзяцца ў складаным узаемадзеяньні, ня толькі судакранаючыся, але і перацякаючы адзін у адзін.

Хтосьці з гэтай рэчаіснасьці імкнецца быць падобным да літаратурнага героя і ўрэшце робіцца такім, сьцягнуўшы ўва ўлюбёнца, як кажа прымаўка, нават крышачкі. У сваю чаргу, нейкі пэрсанаж, затужыўшы ў кніжнай вокладцы, выходзіць зь «вязьніцы» , знайшоўшы сабе цалкам жывога двайніка.

Прыкладна тое ж можа адбывацца і з падзеямі, зьявамі, цэлымі космасамі, што перавандроўваюць з жыцьця ў літаратуру і наадварот. Напэўна, найлепей сказаў пра гэта Борхэс. Перачытайце ягоную навэлю «Тлён, Укбар, Орбіс Тэрцыюс» . Аднойчы мне выпала выступаць у паўночна- нямецкім гарадку Штрэліцы. У бібліятэцы тамтэйшай гімназіі, дзе некалі пачынаў спасьцігаць навукі хлопчык Гэнрых Шліман, госьцю паказалі старое выданьне «Іліяды» . Якраз ім той хлопчык і зачытваўся.

Далейшыя падзеі добра вядомыя. Тым, хтодрэнна вучыўся, нагадаю: Шліман стаў археолягамі знайшоў Трою, якая да таго моманту лічыласяплёнам Гамэравай фантазіі.

Але зьвярнуся да ўласнага сьціплага досьведу. Спачатку пра тое, як сучасны тэкст здольны карэктаваць гістарычныя падзеі альбо іхнія інтэрпрэтацыі (правесьці мяжу паміж першым і другім часам бывае няпроста).

Чвэрць стагодзьдзя таму я напісаў апавяданьне «Кроніка Лаўрына Баршчэўскага» — такую сабе стылізацыю пад манускрыпт з магістрацкага архіву, прысьвечаны ўдзелу нашых продкаў у гусіцкіх войнах. Тады князь Жыгімонт Карыбутавіч павёў войска на дапамогу чэхам і быў абвешчаны ў Празе каралём. Аніякіх сьведчаньняў пра колькасьць Жыгімонтавых ваяроў не захавалася, а мой юначы твор гэтага вымагаў. У выніку ў апавяданьні зьявіўся наступны радок: «было іх лікам да пяці тысяч, і ўсе біліся мужна, і многія заручыліся там зь зямлёю» .

Прамінула колькі гадоў, і я зь велізарным зьдзіўленьнемсустрэў у адной навукова-папулярнайкніжцы дакладна такую самую лічбу. Неўзабавеяна перавандравала ў манаграфію прафэсійнагагісторыка. Я затэлефанаваў яму й пацікавіўся, дзеўдалося знайсьці зьвесткі пра колькасны складбаявых паплечнікаў Жыгімонта. Вучоны зьбянтэжыўся…

Цяпер, здараецца, я тэлепартую сябе ў вясновую Прагу 1422 году, уладкоўваюся недзе ў ціхім кутку на Градчанах і не без самазадавальненьня назіраю, як па вясёлкавым бруку пад сьцягамі з «Пагоняй» і «Калюмнамі» ўступае ў места Жыгімонтава войска. Мы з князем ведаем: у сьпісе асабовага складу нашых харугваў (з улікам параненых і хворых, якія рухаюцца ў канцы даўжэзнай калёны на крытых павозках, і чамусьці без уліку прыгажуняў-маркітантак, што, хоць таксама едуць, але складаюць вельмі нават баяздольнае фармаваньне) — пяць тысяч кавалерыстаў і пяхотнікаў.