Яшчэ адзін прыклад зьвязаны з маёй кнігаю «Таямніцы полацкай гісторыі» . Рыхтуючы да друку трэцяе выданьне, я зьвярнуў увагу на тое, што Полацак незаслужана рэдка населены зданямі й прывідамі — гэтымі своеасаблівымі ўдзельнікамі й сьведкамі далёкіх, пераважна трагічных падзеяў, безь якіх немагчыма ўявіць горад з такой гісторыяй. У выніку былі знойдзеныя зьвесткі пра Маленькую габрэечку, Чорнага афіцэра і Трох манахаў, якія цяпер пачалі ўжо зьяўляцца на полацкіх вуліцах. Пра іншых прывідаў, адшуканых мною ў таемных архіўных сховах, даведаецеся, як трапіце ў Полацкую мастацкую галерэю (доўгімі зімовымі вечарамі там усё часьцей чуюцца крокі генэрала Ордэну езуітаў Габрыеля Грубэра), або калі будзеце блукаць па старадаўніх залях Музэю кнігадрукаваньня…
У адным з эсэ Станіслава Лема гаворыцца пра цмокаў, якія бываюць адмоўныя, нулявыя, нейкія там яшчэ. Усе яны не існуюць, але самае істотнае,што кожны зь іх не існуе на свой манер.
Ад сябе дадам: а часам яшчэ як існуе!
Зялёны? Бел-чырвона-белы?
Вы не мастак у першасным значэньні гэтага слова, але вашы тэксты маюць палітру з шматлікімі фарбамі і адценьнямі. Ці верыце вы ў магію колераў? Якія зь іх улюбёныя?
Алесь, навучэнец мастацкай школы
Вядома, што ў магію колераў глыбока верылінашыя прапрадзеды.
У іхнім космасе колеравуюсымболіку мелі, бадай што, усе асноўныя рэчы ізьявы. Сіняя або зялёная барва асацыявалася ззахадам, белая — з усходам, чырвоная і чорная — зпоўднем і поўначчу. Порам жыцьця — маладосьці,сталасьці, старасьці і сьмерці — адпавядалі чырвоны, залаты, белы і чорны колеры. Штодзённайчорнай вопраткі продкі не насілі, бо гэты колеруспрымаўся як сымбаль тугі, смутку, зла. Белыазначаў прыгажосьць і духоўную чысьціню, атая-самляўся з матчыным малаком. Чырвоны — гэтаагонь, вечнае жыцьцё. Пра асаблівае шанаваньнеапошніх двух колераў сьведчаць народнае адзеньнеі нацыянальная сымболіка, у якой барвы набылідадатковае геральдычнае значэньне.
Можна сказаць, што ў магію колераў, часамі не задумваючыся пра гэта, верыць кожны з нас. Немагчыма ўявіць на вясельлі маладую ў цёмным адзеньні, а на пахаваньне ніхто ня пойдзе ў сьветлым. А хто будзе спрачацца, што колеры нацыянальнага сьцягу (які непазьбежна зноў стане дзяржаўным) маюць моцнае ўзьдзеяньне і на тых, хто выходзіць пад ім на вуліцы, і на тых, хто з поўным баявым рыштункам гэтыя вуліцы перакрывае?
Што да маіх, так бы мовіць, асабістых колераў,дык зь дзяцінства любіў зялёны. На ўроках маляваньня ў малодшых клясах маляваў зялёных зайчыкаўі лісічак, а неяк атрымаўся нават зялёны мядзьведзь. Калі мы будавалі канал у бясконцым шаравата-жоўтым казахстанскім стэпе-паўпустэльні, душы не хапала зеляніны, быццам кіслароду.
А потым прычынілася наступная гісторыя. Аднойчы пасьля сустрэчы з студэнтамі й выкладчыкамі геаграфічнага факультэту БДУ да мяне падышоў чалавек, які адразу нагадаў рабіна-кабаліста. Падумалася, што акурат такі некалі стварыў Голема. Бліснуўшы чорным вокам, «кабаліст» паведаміў, што надзелены здольнасьцю бачыць колер чалавечае аўры. У мяне яна зялёная, а таму я мушу заўсёды насіць прынамсі адну рэч у гэтай гаме, а найлепей — ня меней за тры. Тады буду адчуваць сябе больш здаровым, упэўненым, натхнёным.
Я паслухаўся і потым адшукаў дарадцу з геафаку,каб сказаць яму дзякуй ужо апастэрыёры. Ад тагочасу абавязкова маю ў штодзённым гардэробе нешта зялёнае (хоць, можа, яно і не заўсёды відаць). Ну а пярсьцёнак з хрызапразам даўно зрабіўся часткаю маёй фізычнай і мэтафізычнай істоты. Можа, якраз ён затрымаў мяне на сьвеце, калі, яшчэ ня ведаючы пра інфаркт, я колькі гадоў таму вяртаўся на самалёце зь Лёндану.
Раз-пораз наведвала думка высьветліць, які ж колер пераважае ў маіх тэкстах. Тым больш, сучасная кампутарная тэхніка дазваляе зрабіць тое безь вялікіх праблемаў. Ды пакуль я зьбіраўся пераканацца, што і ў кнігах перавагу мае зялёны, справаю заняўся адзін студэнт Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Нясьціпла пахвалюся, што малады паэт і журналіст Алесь Замкоўскі ўжо абараніў і падараваў мне сваю дыплёмную працу «Сыстэма колераабазначэньня ў мове твораў Уладзімера Арлова» .
Дзякуючы Алесю, які прааналізаваў «палітру» кніжак прозы «Сны імпэратара» і «Ордэн Белай Мышы» , я нечакана даведаўся, што самымі частотнымі колерамі там ёсьць «спрадвечна беларускія» — белы, чорны і чырвоны. Першы сустракаўся ажно 469 разоў. А вось зялёны (127) апынуўся ажно на сёмым месцы. Між іншага, малады дасьледнік зафіксаваў і ўжываньне трохкампанэнтнага каляроніму «бел-чырвона-белы» .