Вярнуў бы ў школы ўсіх узроўняў беларускуюмову і заняўся стварэньнем Нацыянальнага ўнівэрсытэту.
Але падобныя пытаньні лепей задаваць, калізьменіцца ўлада. Пры цяперашняй міністар з такой праграмаю не пасьпеў бы нават пазнаёміццаз падначаленымі.
Дзікае Поле нашай падсьвядомасьці
Нядаўна выйшла вашая кніга «Ля Дзікага Поля», а твору з такім назовам там няма. Гэта што, нейкі прыкол? Ці тут схаваны глыбокі і даступны ня кожнаму сэнс?
Улад
Цаню вашую пільнасьць.
Тэксту пад назовам «Ля Дзікага Поля» ў гэтай кнізе выбранай гістарычнай прозы сапраўды няма. Праўда, ён ёсьць сярод маіх апавяданьняў увогуле — аповед, прысьвечаны верагоднаму аўтару «Слова пра паход Ігаравы» . Сам твор у новае выданьне неяк не ўштукаваўся, а назоў (зрэшты, ён — таксама твор) падаўся дарэчным.
Дзікае Поле — гэта старадаўняе найменьне абшару, адкуль на славянскія княствы ўрываліся з Усходу ваяўнічыя і бязьлітасныя ворагі — печанегі, полаўцы, потым манголы. Аднак для нашых продкаў Дзікім Полем была і Масковія, што ўспадчыла парадкі Залатой Арды разам зь яе вайсковай дактрынай ды ідэяй панаваньня над сьветам. Чым лепшы за мангола-татарскіх уладароў (ярма якіх мы, адрозна ад Расеі, на шчасьце, ня зьведалі) быў вялікі князь маскоўскі Іван Жахлівы, які самазвана абвясьціў сябе царом? Ягоныя стральцы, захапіўшы ў 1563 годзе Полацак, спачатку вынішчылі ўсё неправаслаўнае насельніцтва. Некалькі дзясяткаў тысяч праваслаўных адзінаверцаў потым пагналі зімовымі дарогамі ў няволю. Паданьне кажа, што маскоўскі ўладар уласнаручна тапіў тады пад лёдам Дзьвіны і Валовай азярыны габрэйскіх немаўлятаў.
Трагічныя падзеі Інфлянцкай вайны сталі, дарэчы, гістарычнымі дэкарацыямі апавяданьня «Тры мужы спадарыні Дамінікі» , якое адкрывае зборнік «Ля Дзікага Поля» .
Але абсягі гэтага панятку, безумоўна, шырэйшыя.
З гісторыі мы ведаем, што цемра і сьмерць прыходзілі да нас ня толькі з Усходу. Апрача таго, сваёДзікае Поле ёсьць і ў сьвядомасьці альбо падсьвядомасьці кожнага з нас. Напэўна, мой зборнік і прагэта таксама.
Ці трэба казаць, што новыя сэнсы дадаліся даназову кнігі пасьля падзеяў 19 сьнежня 2010 году?
Страшны выпадак у мэтро
Скажыце, калі ласка, што пісьменьнік адчувае, трымаючы ў руках толькі што выдадзеную кнігу? Я цяпер якраз рыхтуюся да выхаду свайго першага «дзіцяці».
Малады літаратар
Вы ведаеце, калі выходзілі першыя кніжкі, япараўноўваў сваю радасьць з той, што апаноўвала,калі нараджаліся сыны.
З часам і з колькасьцю выданьняў адчуваньні, безумоўна, зрабіліся не такімі ўзьнёслымі. Але калі кніга прабівалася да чытача доўга і зь цяжкасьцямі, пачуцьці зноў абвастраліся. Так, прыкладам, было зь дзіцячай кніжкай «Адкуль наш род» і зь «Дзесяцьцю вякамі беларускай гісторыі» , напісанай у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам. Абедзьве гэтыя кнігі выдавецтвы «Беларусь» і «Мастацкая літаратура» выкінулі з плянаў выпуску пасьля рэфэрэндуму 1995 году з тлумачэньнем, што такая літаратура, маўляў, ужо ня ёсьць «сацыяльна значнай» .
Але ў нашым соцыюме існавала й іншае меркаваньне. Дзякуючы яму знайшліся фундатары, і кнігівыйшлі, прычым нават некалькімі выданьнямі. Даўсьцехі далучылася і пачуцьцёўпэўненасьці, бо гэтабылі першыя ў маёй практыцы кнігі, што пабачылісьвет у незалежных выдавецтвах.
На падтрымку цяперашняй дзяржаўнай уладыя ўжо даўно не разьлічваю. Дай Бог, каб хоць менейзамінала.
Аднак ужо даўно найбольшае натхненьне адчуваю не тады, калі бяру сваю новую кніжку ўваўласныя рукі, а калі бачу яе ў руках не знаёмага мнечалавека. Прычым не на прэзэнтацыі ці літаратурнай вечарыне, а дзе-небудзь у мэтро ці тралейбусе.Тады, калі чытач знайшоў кніжку, так бы мовіць,самапасам.
…Быў позьні вечар. Пісьменьнік зайшоў у амаль пусты вагон мэтро і ўбачыў дзяўчыну зь ягоным зборнікам апавяданьняў «Каханак яе вялікасьці» . Пісьменьнік страпянуўся, расправіў пёры і прысеў побач з чытачкай.
«А вы ведаеце, гэта мая кніга» , — здалёк пачаў ён, кіўнуўшы на зборнік. Дзяўчына спалохана сьцялася й прыціснула кніжку да грудзей. «А вы зірніце, калі ласка, на фота аўтара» , — унікліва працягваў пісьменьнік. Але тут цягнік спыніўся, і чытачка, пасьпеўшы на разьвітаньне пакруціць пальцам ля скроні, куляй вылецела на пэрон…
Няхай у аўтара пытаньня і ўва ўсіх маіх калегаў-літаратараў такіх сустрэчаў будзе паболей!
Зайдзіце ў кветкавую краму
Упэўнены, што лета 2011 году ня толькі мне, але тысячам з нас будзе горка згадвацца як час сыходу цэлага сузор’я выдатных асобаў, якія будавалі новую Беларусь: Уладзімер Конан, Віталь Сіліцкі, Віталь Скалабан... Пачынаеш гэты жалобны сьпіс, дзе так шмат людзей, што маглі б жыць ды жыць, і сэрца сьціскаецца ад балючага пытаньня: ЧАМУ?