Выбрать главу

Георгі зь Бешанковічаў

Падзяляючы вашыя боль і скруху, успамінаю цэлыя тыдні, калі вусьцішна было выходзіць у сеціва:амаль кожны дзень гэты сьвет пакідалі знаёмыя,калегі, аднадумцы, тыя, разам з кім працаваў надновымі кнігамі...

У трыццаць шэсьць гадоў спынілася беларускае сэрца Віктара Цемушава, аднаго з найлепшых гістарычных картографаў Эўропы, неверагодна адукаванага, разумнага, далікатнага чалавека. За лічаныя дні да сьмерці ён працягваў рабіць удакладненьні ў мапах, якія стварыў для другой часткі нашай зь Зьмітром Герасімовічам кнігі «Краіна Беларусь» . Кожная размова зь Віктарам была выпрабаваньнем, бо, абмяркоўваючы межы Вялікага Княства Літоўскага, я ўсьведамляў, што заўтра ягоная душа ўжо можа спасьцігаць межы ці бязьмежжа нябеснай Беларусі. Віктар і сам ведаў гэта, але спадзяваўся на дзіва і расказваў пра новыя праекты.

Палітолягу, бліскучаму аналітыку і, між іншага, апантанаму футбольнаму заўзятару, Віталю Сіліцкаму назаўсёды засталося трыццаць восем. Колькі гадоў таму, адказваючы на анкету «Што гэта значыць — быць беларусам?» , ён напісаў: жыць у Беларусі, размаўляць па-беларуску, дбаць пра Беларусь, любіць Беларусь.

Дзе ён глядзеў гульню БАТЭ з «Барсэлёнай» ? Трыццаць тры гады было Вользе Рамановіч, гісторыку і перакладчыцы, дзякуючы якой загучалі па-беларуску два тамы францускамоўных мэмуараў Міхала Клеафаса Агінскага. Не прапусьціце гэтага выданьня — яшчэ і дзеля зробленых Вольгай грунтоўных і надзвычай цікавых камэнтароў.

Чаму яны сышлі, не адзначыўшы і сарака? Крыху больш пражылі паэтка Сьвятлана Явар, гісторык і паэт Эдуард Мазько, мастацтвазнаўца Юрась Малаш. Сорак пяць было Васілю Храмцову, ці ня першаму з тых, дзякуючы каму апошнія гадоў пятнаццаць трымалася беларушчына на Полаччыне. Відаць, я і на тым сьвеце згадаю крупнік, якіён варыў на Купальле.

Нашаму выдатнаму архівісту, чалавеку-энцыкляпэдыі Віталю Скалабану, якога Аляксандар Лукашук мэтафарычна-дакладна назваў «шчодрым рыцарам» , ня споўнілася і шасьцідзесяці пяці. Хіба гэта старасьць?

Кожны быў непаўторны, а хтосьці і незаменны.

Дык чаму?

Можна пачуць, што зь Беларусі пачаў напоўніцу зьбіраць даніну Чарнобыль. Магчыма. Але такі адказ выглядае занадта простым, калі не сказацьпрымітыўным.

Прычыны пам орку — каб жа ён улетку і скон чыўся! — бач ацца глыбейшымі й страшнейшымі. Яны выразна адкрыліся мне падчас працы над кнігаю «Імёны Свабоды» .

Не выключаю, што рэчы, якія буду казаць,камусьці пададуцца банальнымі, але пытаньнезададзенае, трэба адказваць.

У выніку сталінскага тэрору, які шмат хто паводле савецкай традыцыі працягвае эўфэмістычнаназываць рэпрэсіямі, наша нацыянальная інтэлігенцыя, найперш гуманітарыі, была амаль цалкамвынішчаная. І сёньня слой беларускай інтэлігенцыі застаецца вельмі тонкім. А гэта значыць, штодаводзіцца ўскладаць на сябе абавязкі й клопаты,прызначаныя не для аднаго чалавека.

За такі цяжар бяруцца перадусім асобы пасіянарныя, надзеленыя не адным талентам, а яшчэі патрыятызмам, імкненьнем служыць ня толькіабранай навуцы ці сваёй сфэры культуры, але —цэлай краіне. Ня кожнаму дадзена несьці такуюношу доўга.

З гісторыі мы ведаем не аналягічныя (аналягаў нашых стратаў няма), але ў нечым падобныясытуацыі. Напрыклад — у маладых эўрапейскіхкраінах, якія ўзьніклі пасьля Першай усясьветнайвайны. Аднак там вучоныя, пісьменьнікі, мастакі,тэатральныя дзеячы, працуючы нанацыянальнуюідэю, на культуру й дзяржаву, мелі прызнаньне іпадтрымку гэтай дзяржавы. Улада ўспрымала такіхасобаў як багацьце нацыі, ейны залаты запас.

У цяперашняй «нашай» улады іншыя «залатыя запасы» .

Ці варта казаць пра ўжо ледзь не ўсясьветнае лідэрства ў колькасьці «ахоўнікаў парадку» на тысячу (ці ўжо на сотню?) грамадзянаў?

Замест таго згадаю размову з маім колішнімсуседам, філёзафам Уладзімерам Конанам — чалавекам, які, нібыта легендарны Гільгамэш, сілаюсваёй заўсёды маладой думкі зь серабранкаўскайкватэры ўздымаўся ў касьмічныя вышыні, вызначаючы адтуль месца Беларусі ў прасторы й гістарычным часе.

Аднойчы, выпіўшы са мною кілішак зусім зямнога напою — айчыннага джыну «Ведрыч» з старых запасаў — і распавёўшы пра вечаровую сустрэчу з прыручанай ім (неверагодная рэч!) гарадзкой куніцай, Уладзімер Міхайлавіч між іншага сказаў, што сяржант спэцназу атрымлівае заробак, большы за ягоны тагачасны прафэсарскі. Паведаміў гэта з гумарам, з тонкай конанаўскай іроніяй. Я ўявіў грамілу, што колькі дзён таму ляцеў на мяне з гумовым друкам у руцэ на вулічнай акцыі, і падумаў, што майго пачуцьця гумару на падтрыманьне зададзенага філёзафам тону можа не хапіць. Для ўлады нязьмерна больш каштоўны быў не мысьляр, аўтар шматлікіх манаграфіяў і тысяч энцыкляпэдычных артыкулаў, а ягоны антыпод з дручком.