Неверагодным здаецца ўжо само існаваньне такога кутка побач з 100-тысячным горадам ды яго нафтахімічнымі прадпрыемствамі-монстрамі. Хіба ня дзіва — вада, што ніколі не цьвіце, чысты пясок, дваццацімэтровая глыбіня, белыя лілеі ў затоках, шэрыя чаплі?
Але гэта ня проста адкрыты некалі вобраз хараства, які ўсё жыцьцё лучыць зь дзяцінствам. Для мяне Люхава — нешта бясконца большае і даражэйшае.
Ад раньніх гадоў памятаю, як на шляху да возера зусім неістотныя і банальныя, здавалася б, рэчы неспадзявана набывалі значнасьць і шматмернасьць, ператвараліся ў сымбалі, надоўга ўзбунтоўвалі юную душу.
Мурашнік там, дзе ад дарогі адбягаеццасьцежка...
Зязюлін адлік гадоў...
Позірк акулярыстага вужа, што застыў у зарасьніках ажыны...
Я абсалютна ўпэўнены, што genius loci Люхава,яго магнэтычную сілу ў нейкай ступені адчуваліі іншыя.
У маё апошняе школьнае лета, паміж дзявятымі дзясятым клясамі, у горадзе неяк сама сабою нарадзілася традыцыя начных купаньняў. Бязьлюдныазёрны бераг бліжэй да поўначы раптам запаўняламоладзь.
Дзявочы сьмех у цемры, гітарныя пераборы, месяцавая дарожка на ціхай вадзе, вясёлы лямант, зь якім хлопцы з разгону давалі з кладак нырца ў цёмную глыбіню... Гэта адзін з самых яскравых успамінаў, дакладней, — увасабленьняў юнацтва. Моцную трансцэндэнтальную сувязь з возерам я адчуваю ўсё жыцьцё. Сустрэча зь ім — цэлы рытуал. Трэба памыць твар люхаўскай вадой, павітацца зь сябрамі — двума дубамі (адзін — амаль што мой пагодак), ясенем, вольхай і клёнам, які колькі гадоў таму выцяла маланка, але ён выжыў. Спынюся, бо такія інтымныя пачуцьці няможна ўціскаць у кароткі адказ. Яны вымагаюць іншага тэксту.
Але скажу, што Люхава — адна з тых рэчаў, што трымаюць мяне на сьвеце. Я канчаткова пераканаўся ў гэтым падчас апэрацыі на сэрцы. Апэрацыя была няплянавая і наогул экстраардынарная.
Кардыяхірург Алег Паланецкі, пасьля таго як я ў рэанімацыйнай палаце падпісаў патрэбныя дакумэнты, даў мне дзесяць хвілінаў і параіў думаць пра людзей, зь якімі яшчэ хацеў бы спаткацца, і пра мясьціны, што мару зноў убачыць. У «відэароліку» , што закруціўся перад унутраным зрокам, адразу замільгаў знаёмы азёрны бераг. Можа, акурат ён і стаўся той кропелькай, што пераважыла шалі і ўтрымала мяне тут .
Люхава працягвае дарыць сюжэты, вершы, неспадзяванкі.
Якраз гэтае месца мой знаёмы і колішні калега абраў нядаўна для таго, каб пакаяцца, што ў часы нашага журналісцкага юнацтва стукаў на мяне ў «органы» . «Калі можаш, даруй» , — прамовіў ён. Я паглядзеў у вазёрную далеч, і яна адказала: «Даруй» .
Прамінулым летам, ідучы на Люхава, я аднойчызлавіў сябе на думцы, што хацеў бы яшчэ гадоў стохадзіць па гэтай дарозе. Мне зрабілася сьмешна,затым сумна.
Потым я падумаў, што значна раней, чым пройдуць сто гадоў, тут будзе ісьці хтосьці іншы, моў нечым крыху падобны да мяне. Я запытаўся, цісупакойвае мяне такая думка. Як ні дзіўна, янасупакойвала. І я палічыў яе сымптомам прыходумудрасьці.
Пражыць жыцьцё гадзіньніка
Скажыце, а як адпачывае пісьменьнік Уладзімер Арлоў? Дзе ён адчувае сябе «як дома»? Што яму трэба для паўнавартаснага адпачынку? Новая краіна, людзі, надвор’е, прырода?
Ваша чытачка, якая днямі зьбіраецца ў адпачынак
Ува мне ёсьць цыганская кроў, а гэта значыць,што я не ўяўляю і наогул жыцьця і, тым большадпачынку, без вандровак. Уражаньні ад іх — мойнайдаражэйшы капітал.
Калега Альбэр Камю дакладна зазначыў, штопадарожжа дапамагае нам зноў знайсьці сябе.Я вельмі люблю падарожнічаць да мора. Хтосьцісказаў, што мора — як першае каханьне.Упершыню я сустрэўся зь ім на Рыскім паўзмор’і.
У нас быў школьны турыстычны гурток. Вечарамі мы разгружалі на станцыі вагоны, каб улеткупаехаць у Рыгу. Кіраўніка гуртка пазьней выкрыліў крадзяжы большай часткі заробленых намі грошай, але я ўсё адно назаўсёды захаваў да гэтагачалавека пачуцьцё ўдзячнасьці.
Пасьля я сустракаўся зь іншымі морамі —Азоўскім, Чорным, Адрыятычным, Паўночным,падобным да акіяну Міжземным… Здаралісяспатканьні і з самім акіянам — Атлянтычным. Аледля мяне гэта заўсёды былі розныя іпастасі аднагоМора — увасабленьня бясконцасьці й Вечнасьці,зь якой мы прыйшлі і куды вернемся.
Падчас доўгага заплыву пад крымскім Кактэбэлем я ледзьве не вярнуўся туды, у Вечнасьць, заўчасна, бо мэтраў за пяцьсот ад берагу са мной вырашыў бліжэй пазнаёміцца дэльфін. Напэўна, гэтак званай «разумнай жывёліне» не спадабалася, што мая любоў да ягонай роднай стыхіі сягае так далёка. Аднак, нягледзячы на перажыты тады жах, мора па-ранейшаму вабіць.