Я не прыхільнік кожны раз выбіраць новы маршрут вандроўкі. Ёсьць мясьціны, якія хочаццабачыць зноўку і зноўку, якія буду зь цеплынёюзгадваць, мабыць, і на тым сьвеце. Лёндан, Прага,Барсэлёна, Львоў, Вільня… Куршаўская касазь Нідаюў Літве… У Беларусі — Браслаў, дзе двавольныя дні бываюць вартыя двух тыдняў. Па-заканкурэнцыяй — Полацак, возера Люхава, фатэльу бацькоўскай кватэры, які сястра Тацяна падаравала мне калісьці на дзень нараджэньня. Столькіпадарожжаў было на гэтым фатэлі!
Адрозна, відаць, ад большасьці сучасных вандроўнікаў, я ніколі не бяру ў адпачынак фотаапарата ці відэакамэры. Гэтаму пярэчыць пісьменьніцкі інстынкт. Няхай самае істотнае й цікавае выбірае і «фатаграфуе» памяць, якой потым дапамогуць некалькі занатаваных на квітку ці сурвэтцы словаў.
У кагосьці пасьля падарожжаў застаюцца фотаальбомы і фільмы. У мяне — кнігі. Некалі яны складаліся з эсэ: «Божая кароўка зь Пятай авэню» , «Адкусігалаву вароне» , «Сланы Ганібала» . Цяпер прыйшла чарга вершаў. Нядаўна адкрыў для сябе Браціславу. На памяць прывёз верш:
Музэй гадзіньнікаў у Браціславе
усё геніяльнае проста
на карціне ратуша
на ратушы гадзіньнік
ён насамрэч ідзе
паказвае сапраўдны час
на гадзіну меней
чым у Менску
а раптам і ўсё астатняе
пачне зараз рухацца
дама выйдзе з экіпажу
пахолак завабіць квятнярку
у густы парк
злодзей здабудзе
сваё пераменлівае шчасьце
выцягнуўшы ў купца з кішэні
залаты гадзіньнік
які таксама ажыве
табе заманецца
зьдзейсьніць тэлепартацыю
у тую рэчаіснасьць
стаць удзельнікам
і саўдзельнікам
але
ня дамай
не пахолкам
ня злодзеем
а — залатым гадзіньнікам
пражыць жыцьцё
залатога гадзіньніка
мусіць атрымацца цікава
зрэшты гадзіньнік
падобны да чалавека
мае складаныя вантробы
ідзе
сьпяшаецца
спазьняецца
спыняецца
заводзіцца сам
вымагае каб яго
заводзілі
часам разьбіралі
глядзелі
што там усярэдзіне
мянялі шасьцярэньку
прыемна думаць што
недзе ёсьць майстра які
сочыць за тваім мэханізмам
зазірае ў гарантыйны квіток
вызначае калі ты
ўжо ня будзеш
падлягаць рамонту
каб зрабіць цябе
геніяльна дасканалай часткаю
пясочнага гадзіньніка
які ў суседняй вітрыне
яшчэ адлічвае дні
твайго недасканалага жыцьця
Пакуль струменьчык пяску бяжыць, вецер вандраваньняў будзе лашчыць твар, а душу — грэцьдумка, што дарагія мне мясьціны ня зьнікнуць і потым. Яны будуць памятаць мяне сваёй памяцьцю— ня толькі людзі, але і дрэвы, сьцены, брук… Мы— гэта, урэшце, толькі нечая памяць пра нас.
Полацкія настрадамусы
Ці верыце вы ў прадказаньні астролягаў і наогул у здольнасьці рознага кшталту экстрасэнсаў і вядзьмарак?
Кацярына
Вядома, веру. Іначай і быць ня можа, я ж — унуквядзьмаркі. Дакладней, не адной, а адразу дзьвюх.Сястра маёй бабулі Аўгіньні баба Грыпінкабыла клясычнай чараўніцаю ўжо сваім абліччам— смуглявая, з пранізьлівымі вачыма, з даўгімічорнымі з срэбрам валасамі, зь вялікай радзімкаюна шчацэ… Жывучы ў суседняй вёсцы, бабуліаўгіньніны дзьверы яна нязьменна адчынялаакурат у той момант, калі мы, гарадзкія ўнукі, штолетавалі ў вёсцы, сядалі палуднаваць. Здавалася,проста імгненна пералятала з сваёй хаты цераз поле,валатоўкі і рэчку.
За сталінскім часам Грыпінка ад званка да званка адседзела ў лягерах сем гадоў за знахарства і, напэўна, уратавала ад сьмерці не аднаго «ворага народу» .
Яна чытала таўшчэзную, выдадзеную сто гадоў таму кнігу «Чорная магія» , умела спыняць кроў, лекавала ня толькі людзей і свойскую жывёлу, але нават яблыні, вішні, агрэст.
Адрозна ад сястры, Аўгіньня ў Сібіры не былаі вядзьмарскіх кніг не чытала, бо вучыцца ў школеёй не пашчасьціла. Аднак стасункі з таемнымі,але прыязнымі да чалавечага роду сіламі бабулянесумнеўна мела.
Яна заўсёды, без усялякіх тэлефонаў, якіх у вёсцы тады проста не было, дакладна прадказвала, калі прыедуць з гораду тата з мамай. Яна зашэптвала зубы, лекавала ячмень і «каціную драпу» , выводзіла з гаспадаркі мышэй. Да мяне і цяпер скрозь столькі гадоў даносіцца ейны ціхі і духмяны — відаць, ад незьлічоных пучкоў зёлак, што сушыліся пад стольлю, — пошапт-замова: «Белае карэньне , чорнае каменьне, сінія берагі…»
Добра памятаю, што яна хацела памерці на самым пачатку лета, калі адцьвітаюць дзьмухаўцыі зямля нібыта мяккая і лёгкая, як іхні пух. Бабулінасэрца раптоўна спынілася першага чэрвеня.Астролягам, трэба прызнацца, я давяраю трохіменей, чым бабулям. Аднак сказаць, што зусім ня веру, не магу.