Задыханы ад безупыннага сноўдання, ён крычаў на наглядчыкаў, чаму яны стаяць, як пабочныя назіральнікі. Праз перакладчыка загадаў, каб тыя таксама ўзллі кіі. Калі недаростак пераклаў ягоны загад, палонныя насцярожыліся ў чаканні, што будзе далей. Наглядчыкі замітусіліся. Стары, надзьмуты, як сыч, і высокі, дзюбаносы, з задзірыстым позіркам палезлі з абочыны праз кювет туды, дзе сям-там валяліся рэшткі непрыбранага ссечанага драбналесся. Палахліва зіркаючы спадылба на бліжэйшых салдат, каб тыя не паласнулі па іх з аўтаматаў, паспешліва выбралі хлудзіны і, на хаду абцярэбліваючы іх, шмыгнулі назад на гравійку. Тое ж самае, але смялей зрабілі абодва пажылыя, камлюкаватыя. Толькі смуглы, з хітраватым цыганскім выразам неахвотна пералез праз кювет, узяў першую, што трапіла на вочы, вершалінку бярозкі і нетаропка вярнуўся, не адломліваючы з яе галінак.
— Яшчэ да сценкі іх не прыставілі, а яны ўжо гатовы прыслужваць, —з агідаю плюнуў Багдан Платонавіч і злосна скрыгатнуў лапатаю, зачэрпваючы друз.
— Няўжо свае будуць прымушаць нас працаваць на ворага? — недаверліва спытаўея ў яго Міхась, употай кідаючы позіркі на смуглага наглядчыка, што спыніўся непадалёку і марудна адломліваў з бярозкі галінку за галінкаю.
— Свой не стаў бы рабіць кій, — наўмысна, каб чуў наглядчык, уголас адказаў Багдан Платонавіч.
На шчоках наглядчыка ледзь прыкметна пачырванела смуглая скура. Ён таропка адламаў вяршок бярозкі, рашуча шпурнуў яго ў кювет і рушыў прэч уздоўж абочыны.
«Нябось, дзесьці на дне душы яшчэ ўтойваецда кропля сумлення, калі страматой прабіваецца па смуглым твары», — падумаў Міхась.
Аднак нездарма ж кажуць, што чужая душа—поцемкі. Аказваецца, у іх тая кропля даўно растала каламуццю, што не толькі не адстойваецца і не асядае, але ад якой моташна робіцца іншым.
Неўзабаве чатыры наваяўленыя наглядчыкі далі адчуць моц сваіх рук. Як толькі з хлудзінаў паадломлівалі большыя галінкі, дьш адразу ж і ўзяліся за справу. Вецці і сучкі абцярэблівалі ўжо аб спіны і плечы суайчыннікаў, на якіх сваімі кіямі прысягалі ў адданасці чужьшцам і вернасці іх новаму парадку. Асабліва выслужваліся двое: стары, надзьмуты, як сыч, і дзюбаносы, з задзірыстым позіркам. Яны ці то стараліся адзін перад адным, ці то хацелі паказаць свой спрыт перад немцамі.
Надзьмуты хітра прытойваўся, як быццам заняты сам сабою, а на самай справе ўпотайкі выглядаў таго, хто прастойвае, — і пачынаў лупцаваць, штосьці хрыпла прыгаворваючы. Голас яго рыпеў, нібы заржавелыя ходзікі, калі іх заводзяць, падцягваючы ланцужок. Таму адразу ж яны ахрысцілі яго «драчом», а другія называлі «задзірам».
Дзюбаносы, брыдка лаючыся, ад чаго ў многіх вялі вушы, каршуном накідваўся на ахвяру.
Абодва пажылыя, камлюкаватыя. аж са скуры выпруджваліся, але не маглі памерадца з надзьмутым і дзюбаносым ні спрытам, ні сілаю ўдараў, хоць службу неслі таксама спраўна.
— Майстра — адзін, за ўсімі яму не ўгледзець... Немца лягчэй абвесці вакол пальца... А гэтых вылюдкаў не перахітрыш. Пастаяць не дадуць. Прыйдзецца варушыцца, — заключыў Багдан Платонавіч.
Міхася то, нібы ліхаманка, трэсла злосць, то апаноўвала роспач. Цяпер яго не здзіўляла, што немец лупіць палонных кіем. «На тое ён майстра смерці, — думаў хлопец пра ягоную нарукаўную павязку. — Дый ён жа —фашыст. А пры іхнім ладзе ўсё трымаецца на палачнай дысцыпліне. Яны лічаць сябе вышэйшай расаю і ўпэўнены, што ўсіх іншых ім дазволена не толькі лупцаваць, але і знішчаць.
Ну, а гэтыя халуі?! Як яны маглі ўзяць кіі і дубасіць сваіх суайчыннікаў, што трапілі разам з імі ў бяду? Хто ў нас бачыў, каб чалавек лупцаваў чалавека? Каб сказаў, што самі пайшлі на службу да немцаў, дык падумаў бы, што яны і ў палон здаліся. А то ж камендант вылучыў іх з усіх. I яны ўжо верныя фашысцкія паслугачы. А іх жа ў нас вучылі, выхоўвалі. Няўжо ў чалавеку настолькі жывучыя жывёльныя інстынкты, што пры спрыяльных умовах ён робіцца зверам? Дык жа і не ўсялякая жывёліна становіцца зверам. А гэта ж—людзі. Хаця якія яны людзі?! Пярэваратні!
Аднак жа гэты статны, з цыганскай хітрынкаю на абліччы штосьці марудзіць, вагаецца залазіць у воўчую скуру. Чалавечая сумленнасць пераадольвае звярыны інстынкт. Нават смугласць шчок не прыхавала яго сарамлівай пунсовасці. Бярозку ён усё-такі абцерабіў, нават зрабіў з яе кій. Але спачатку неяк няўмела насіў яго пад пахаю, а зараз пры кожным крону абапіраецца на яго, як на кульбу. Нават спыняючыся i прастойваючы на адным месцы, падпірае сябе ім. Як быццам бы без гэтага апірышча не ўстоіць i ўпадзе».
Тым часам майстра таксама заўважыў, што адзін з наглядчыкаў ухіляецца ад службы, прастойвае ды праходжваецца па абочыне замест таго, каб падганяць i лупцаваць палонных. Яшчэ трохі паназіраўшы за ім употайкі, немец узарваўся: