«Наглядчыкі па вушы залезлі ў дзярмо. От няхай самі і вывалакваюць з яго ўтопленага хаўрусніка!» — не ўтойвалі сваёй думкі многія.
Ні для кога не было сакрэтам, што над наглядчыкам учынілі расправу смельчакі.
Па заўчасным прабуджэнні палонных вартавыя на ахоўных вышках адчулі, што ў лагеры штосьці здарылася. Яны насцярожана натапырыліся з ручнымі кулямётамі, але па-ранейшаму не пакідалі сваіх седалаў.
Сярод наглядчыкаў таксама адчувалася разгубленаець. Адны з іх, як зацкаваныя сабакі, падціснулі хвасты, а другія, нібы мокрыя пеўні, апусцілі крылы. Начная трагічная развязка, вядома, не магла не нагнаць на іх падспуднага страху.
Калі раніцаю Міхась мяльком убачыў Паўла, ён прыкмеціў, як на хлопцавым твары імгаенна выступілі белыя плямы. Паўло прашмыгнуў па праходзе, зашыўся ў кутку і болей не паказваў носа.
Толькі пасля таго, як у лагеры з’явіліся камендант, яго намеснік i дарожны майстра, наглядчыкі трохі ачомаліся і зноў пачалі ўздымаць галовы. Праўда, самі яны не сталі даставаць утопленага хаўрусніка, а прымусілі палонных выцягваць яго бусакамі праз люк, што быў выгараджаны калючым дротам пасля няўдалага ўцёку двух нявольнікаў.
На здзіўленне палонных, камендант нават не падаў выгляду, што ў лагеры адбылася надзвычайная падзея. Дый як мог шэф рассячы ці развязаць гэты гордзіеў вузел, калі не толькі канцы яго, а ўвесь ён быў схаваны ў дзярме?
Без прынукі палонныя спяшаліся хутчэй выйсці з лагера, смурод ад якога бязветранай раніцаю не развейваўся ў наваколлі.
Сіліч здагадваўся, хто расправіўея з фашысцкім паслугачом. Ён не сумняваўся ў тым, што халую адпомсцілі тыя тры палонныя, якіх наглядчык азвярэла дубасіў кіем на ягоных вачах. Хлопец жа бачыў тады, з якой смяртэльнай нянавісцю паласаваў прыхвасня паглядам стальных вачэй вёрткі дзяцюк. Напэўна, яшчэ тады ён мысленна прыкончыў пярэваратня. А потым трое сяброў прадумалі ўсё, абмазгавалі як след —і ўчынілі жорсткі самаеуд. Уначы, зрабіць гэта не цяжка. Маглі па чарзе дзяжурыць, чакаючы, калі наглядчык пойдзе ў прыбіральню. А як высачылі, разбудзілі астатніх і супольна правялі задуманую аперацыю. Задушылі, што не паспеў пікнуць.
Канечне, на тую схватку іх з наглядчыкам на гравійцы наўрад ці звярнуў хто асаблівую ўвагу. Кожны асцерагаўся тады, як бы самому не атрымаць кіем па гарбе. На дне кювета Міхась быў у болей бяспечным становішчы, таму зблізку добра бачыў іх паядынак.
Калі хлопец выказаў сваю здагадку Багдану Платонавічу і збольшага растлумачыў, чаму ў яго такое меркаванне, той насцярожана агледзеўся, ці няма каго паблізу, і паціху, але рашуча вымавіў:
— Малайцы. Яны і за сябе адпомсцілі, i ад імя ўсіх нас выканалі справядлівы прысуд.
Міхась яшчэ перад пастраеннем на ранішнюю паверку і пазней, працуючы на гравійцы, зайздросным позіркам адшукваў сярод іншых палонных і з цікаўнасцю падоўгу разглядваў трох смельчакоў, якіх западозрыў у дзёрзкім замаху, але па іх выгляду не прыкмячаў нічога асаблівага. Яны паводзілі сябе спакойна і незалежна, толькі трымаліся ўвесь час разам. Праўда, ці таму, што хлопец запомніў, як спрытна абараняўся тады ад удараў наглядчыка шустры дзяцюк, ці таму, што пасля ў кювеце бачыў, як глядзелі яму ў рот абое сябры, Міхась падазраваў, што верхаводзіць імі як завадатар менавіта ён, Хяндога.
Праз некалькі дзён на гравійцы, дзе працавалі палонныя, нечакана прыцішыла ход i, з’язджаючы на абочыну, спынілася каля дарожнага майстра легкавая іаўтамашына. З яе нетаропка вылезлі камендант і грузны чалавек у незнаёмай вайсковай форме. Камендант спачатку перамовіўся з майстрам, потым, мусіць, нешта загадаў перакладчыку, бо той паслухмяна замітусіўся, кагосьці выглядаючы вачамі. Ванька абабег, можа, палавіну палонных, пакуль, нарэшце, адшукаў шыракатварага тыпа, які заяўляў каменданту, што хоча ўступіць у легіён, і ўдвух яны падышлі да аўтамашыны. Камендант нават не звярнуў на падазванага ніякай увагі, паранейшаму размаўляючы з майстрам. Грузны вайсковец адчыніў заднія дзверцы i нязграбна, ледзьве праціскаючыся ў аўтамашыну, напэўна, запрасіў у яе і палоннага, бо той з другога боку таксама пралез на сядзенне. З насцеж расчыненымі заднімі дзверцамі аўтамабіль прастаяў некалькі хвілін. Потым камендант ееў побач з шафёрам, і, як толькі пазачыняліся ўсе дзверцы, машына кранулася з месца, павольна завярнулася і рушыла ў той бок, адкуль прыехала. Усе палонныя праводзілі яе цікаўнымі, але няўцямнымі позіркамі.