— Калі працаваць немагчыма, дык хоць інструмент валачыце. Рабочы дзень яшчэ не скончыўся, —пакпіў Багдан Платонавіч.
Па баках за кюветамі ланцугом ішлі мокрыя зеленавата-плямістыя варэпаўкі, нібы конусападобныя двухногія пачвары з жоўтымі пілоткамі на га лов ах.
— Цяпер i мы як балотныя салдаты з аднайменнага кінафільма,— зазначыў ззаду Леанід, які нёс з Міхасём насілкі. — Толькі што не ў паласатым адзенні.
— Дык тады ўжо не балотныя, а дарожныя, — паправіў яго Міхась, які таксама ўспомніў даваенны кінафільм пра паласатых нявольнікаў у канцлагеры фашысцкай Германіі.—Наша працэсія болей нагадвае крыжовы ход. Дарожны майстра ў гэтай плямістай плашч-палатцы, нібы поп у рызе. I кіем размахвае, быццам кадзілам. А побач з ім, як дзячок, дробна семяніць ножкамі перакладчык. Як толькі поп завядзе алілуя, дзячок таксама паслухмяна загундосіць.
Чым далей калона адыходзіла ад лагера, тым болей насцярожваліся палонныя. Ніхто не ведаў, куды іх вядуць па гравійцы ў канцы рабочага дня.
Пад сотняю ног аднастайна i нудна чвякаў мокры суглінак ды неўпапад манатонна стукалі аб жвір абцасы драўляных калодак. Міхасю здавалася, што ён чыкільгае ў страі калек, якія сотнямі мыліц дробна выстукваюць па бруку жалобны марш. Хлопцаў самотны позірк безуважна блукаў па наваколлі. Справа метраў за дзвесце ад гравійкі цягнуліся дробныя хмызнякі, а злева—прасторныя палі, за якімі ўдалечыні ледзьве сінелі ўзлескі. Краявіды нечым нагадвалі яму млсціны роднай Полаччьшы. I ад гэтага на душы рабілася яшчэ болей маркотна.
Праз кіламетры чатыры на іх шляху сустрэлася невялікая вёска. Злева хаты цягнуліся ўсцяж гравійкі, трохі лаводдаль ад яе, а справа былі раскіданы ўдалечыню абы-як. Там, дзе ў супрацьлеглым канцы вёока заканчвалася пабудовамі пасялковага тыпу, калона звярнула налева, мінула справа доўгі прысадзісты барак і выйшла на пусты пляц. Справа ад яго на высокім падмурку стаяў прасторны драўляны будынак, абнесены калючай агароджаю, з ахоўнымі вышкамі па вуглах, а злева былі не то гаражы, не то майстэрні, не то складская памяшканні. У іх палонным загадалі скласці лапаты і насілкі.
Аказалася, што пад гэты лагер немцы прыстасавалі будынак мясцовай школы. Былы кароўнік не задавальняў іх па дзвюх прычынах: па-першае, паблізу ім не было дзе жыць. Штораніцы яны дабіраліся туды аўтамашынамі. Па-другое, у чатырох ці пяці кіламетрах далей за кароўнікам у вёсцы быў другі лагер, палонныя якога таксама лрацавалі на гравійцы. Таму немцы перавялі лагер з кароўніка ў гэтую школу, непадалёку ад якой самі жылі ў прасторным бараку. I такім чынам раўнамерна падзялілі ўчастак гравійкі між двума лагерамі, палонныя якіх павінны былі яе ўпарадкоўваць.
Школьны будынак быў невялікі, ва ўсякім разе, не тані, як двухпавярховы драўляны ў Міхасёвай вёсцы. Стаяў ён да пляца фасадам, ганак з якога вёў у калідор. Злева па калідоры была настаўніцкая, што глядзела двума вокнамі на пляц, а двума, за вуглом,—на вёску, а справа—доўгі вузкі клас, тры акны якога таксама выходзілі на пляц і адно за вуглом — на барак. Далей па калідоры быў клас злева і вузкі кароткі клас справа. Праз яго можна было прайсці яшчэ ў адзін. Абодва вуглавыя класы размяшчаліся ў прамавугольных выступах з тыльнага боку будынка.
Пераабсталёўваючы школу пад лагер, немцы амаль нічога не перараблялі ў ёй. Толькі да вакон прымацавалі жалезныя краты, да настаўніцкай, пад яе вокнамі, прыбілі невысокую кухню і ў канцы калідора прарэзалі дзверы ў сцяне, да якой прыбудавалі прыбіральню. У абодвух вузкіх класах, узгалоўем да глухой сцяны, што іх раздзяляла, яны ўзвялі суцэльныя двух’ярусныя нары. А ў астатніх двух прымацавалі такія ж нары да падлой і столі, з двух бакоў адным узгалоўем у сярэдзіну. У настаўніцкай, як выключэнне, лагерным прыдуркам паставілі самаробныя двух’ярусныя тапчаны, для ўстойлівасці змацаваныя між сабою брусамі.
Міхась, Леанід i Багдан Платонавіч трапілі ў першы справа клас, дзе ім дасталіся самыя крайнія месцы пры ўваходзе.
— Спачатку нас, як быдла, трымалі ў кароўніку, а цяпер перагналі ў школу, каб вучыць вуму-разуму, — узрушана прамовіў Леанід, уладкоўваючыся на нарах паміж абодвума суседзямі.
— На заваяванай зямлі яны апустошылі жывёльныя двары, перарэзалі жывёлу, а дзяцей сваіх ворагаў вучыць не збіраюцца. Няхай змалку прывыкаюць працаваць. Навука і веды шкодны рабам, — адказаў Багдан Платонавіч, развязваючы завязкі мокрых портак і вытрасаючы з калошын у рэчмяшок ліпучую локшыну і слізкі рыс.