Міхась моўчкі пачаў рабіць тое ж самае.
— Навошта вы перахоўвалі ўсё гэта?—здзівіўся Леанід.
— Спалохаліся, што канваір павалок цябе абшукваць,—прызнаўся Багдан Платонавіч.
Сіліч маўчаў. Перасяленне ў школьны будынак моцна падзейнічала на псіхіку хлопца і сапсавала яму настрой. Мінулым летам Міхась павінен быў прыехаць у вясковую школу на сваёй Полаччыне, куды атрымаў прызвачэнне на працу. Хіба ж мог ведаць хлопец, што праз год ён трапіць у лапы ворагаў, якія, нібы на здзек, прыгоняць яго ў лагер, абсталяваны імі ў школьным памяшканні? Дый не абы-дзе, а на наўгародскай зямлі! Як быццам спецыяльна, каб таптаць тваю годнасць i пляваць у тваю душу, настаўнік гісторыі! Як горка абняславіў цябе лёс! Ты павінен быў расказваць вучням пра тое, як Аляксандр Неўскі разграміў псоў-рыцараў на лёдзе Чудскога возера, як у 1918 годзе пад Псковам першыя атрады Чырвонай Арміі далі рашучы бой нямецкім акупантам. А цяпер іх нашчадкі цябе самога захапілі ў палон дый прыгаалі ў лагер, пад які прыстасавалі будынак школы. I ты нічога не можаш зрабіць ім. Мала таго, што ў гэтакі суровы час вораг не даў табе вывучаць з дзецьмі гісторыю іх слаўных продкаў, дык ён пазакрываў школы, каб не было дзе вучыцца.
Пасля атрымання кандзёру суседзі як непрыкаяныя прасланяліся ў пошуках месца, дзе можна было б згатаваць крупы i локшыну. Школу так абнеслі двайной калючай агароджаю, што вакол яе не было прасторнага двара, на якім можна было б раепаліць цяпельца. А ўсярэдзіне памяшкання стаяла ўсяго толькі дзве грубкі: адна абагравала настаўніцкую i клас злева, а другая—астатнія тры класы справа. На дрывотні хапала паліва, але ў грубках не змяшчалася гэтулькі кацялкоў і бляшанак, колькі можна было паставіць на дзве пліты ў кароўніку. Пакуль адны варылі ў бляшанках траву, а другія перад расчыненымі дзверцамі грубак высушвалі мокрае адзенне, мінула нямала часу.
— Тут няма такога прастору, які быў у тым лагеры, —услых пашкадаваў Хяндога, які з Ярмолікам i Казнадзеем таксама размясціліся на ніжніх нарах за Міхасём і Леанідам.
Сіліч, калі пачуў гэтыя словы, адразу ж чамусьці падумаў, што Хяндога ў такі момант ужо штосьці абмазгоўвае ў сваёй галаве.
Пакуль суседзі згатавалі сваё камбінаванае варыва ды трохі астудзілі яго (не есці ж гарачае), дык прыйшла пара вячэрняй паверкі. Лагер выстраілі перад калючай агароджаю ўздоўж фасада будынка. А пасля паверш загналі палонных у памяшканне i з двара замкнулі дзверы. Немцы— народ пунктуальны, у іх свой пастаянны распарадак.
Суседзі, мусіць, даўно заснулі, а Міхасю доўга не спалася. Ляжаў моўчкі і ўяўляў сам сабе, колькі магло быць вучняў у гэтым класе, як тут стаялі парты, дзе вісела дошка. Яму здавалася, што з класа не выветрыўся пах вільготнай анучы i крэйды, хаця ён не ведаў, як пахне крэйда і ці пахне яна наогул. Потым зларадна падумаў пра Паўла, які з кухарамі i наглядчыкамі пасяліўся ў былой настаўніцкай. «Аб’явіўся самазваны настаўнік! Што ён сабе думае? Называецца, скончыў педвучылішча. Вывучылі чалавека на сваю галаву. Рыхтавалі з яго выхавацеля, а ён становіцца фашысцкім ласлугачом. Цікава, чаму ён будзе вучыць іншых? Таксама возьме кій у рукі ці пасаромеецца? Няма ў яго аніякай страматы. Гэтая бессаромная істота сама набіваецца ў паслугачы да фашыстау. Чаго ад яе можна чакаць?»
Заснуў Сіліч позва ўначы. Яму прысніўся дзіўны сон. Што толькі не прысніцца чалавеку? Мусіць, пра што ён думае, тое яму і сніцца. Нібыта Міхась стаіць на парозе двух сумежных класаў за сцяною і вядзе ўрок гісторыі. Падрабязна расказвае вучням пра тое, як Аляксандр Неўскі дакладна разлічыў, што нямецкія рыцары могуць пайсці на Ноўгарад найболей кароткім шляхам, праз Чудское і Пскоўскае азёры. Князь адвёў сваё войска да Узмені, перайшоў на ўсходні бераг Чудскога возера і размясціў дружыны пад Падбароўскай стромаю, насупраць вострава Варонін Камень. Такім чынам ён перагарадзіў захопнікам шлях да Ноўгарада. Войскі быni выстраены з такім разлікам, каб выкарыстаць перавагу пяхоты ў бітве на лёдзе і ахапіць ворага з двух бакоў. Наперадзе знаходзіліся стралкі-лучнікі і прашчнікі, а за імі—пешае войска, на флангах — адборныя дружыны апалчэння, а ў засадзе за адным з флангаў — у рэзерве конныя дружыны князя. На світанні пятага красавіка 1242 года крыжакі перайшлі праз Чудское возера, выстра-іліся клінам, «свіннёю», і ўдарылі па цэнтры нашага войска. Ім удалося прарваць строй абаронцаў. Але з фдангаў па «свінні» ўдарылі адборныя дружыны апалчэння, а з тылу—конныя дружыны князя. Крыжакі былі акружаны, большая частка іх перабіта, захоплена ў палон ці патанула ў возеры. Нашы войскі па лёдзе каля дзесяці кіламетраў гналі рэшткі ворагаў.