Выбрать главу

Задзіра, можа, i не быў такі згаладалы, як Гладыш, бо яму ўволю даставалася баланды, якую ён абменьваў на хлеб, але хатняй ежы яны даўно не каштавалі, таму абодва накінуліся на яе з прагнасцю. За доўгі час знаходжання ў бараку яны самі перапалавінілі жончыны хатулі. Дык у хатулях не было чаго дэяліць на гэтулькі галодных ратоў. Задзіра, вядома, яшчэ мог сім-тым пачаставаць невялікую колькасць лагерных прыдуркаў, а Гладышу ў жончыным хатулі не хапіла б ласункаў на ўсіх палонных, што жылі ў доўгім вузкім пакоі. Таму, каб нікому не было крыўдна, ён увабраў іх сам, а суседзям пароўну разліў свой кандзёр і падзяліў пайку хлеба. А сам сядзеў на нарах і штосьці жаваў усухамятку.

Сіліч спачатку падумаў, што Гладыш есць хлеб, але потым разгледзеў у ягонай руцэ пляскатую булачку з пшанічнай му.кі простага памолу з запечанай зверху тоўчанай бульбаю. Міхасёва маці некалі пякла такія ватрушкі з тварагом. Толькі яны былі з белай пытлёўкі. «Мусіць, пры немцах не да пытлёўкі i не да тварагу. А можа, у гэтых мясцінах завядзёнка пячы булачкі са слоем тоўчанай бульбы зверху. На фронце ж ён чуў ад украінцаў, што ў ах нават варэнікі гатуюць з бульбянай начынкаю. Беларусь — край бульбы, але ў іх не заведзена пячы булачкі з тоўчанай бульбаю зверху».

Хлопцу прыгадаліся хатнія пірагі, што маці калісьці пякла то з мясам, то з грыбамі, то з капустаю, то з варэннем — i цяпер ён умінаў кандзёр, ажно вушы хадзілі хадуном.

10

Пасля таго, як немцы перагналі лагер з кароўніка ў школу, каля якой самі жылі ў бараку, Хяндога адчуў, што яны маюць намер атабарыцца ў гэтых мясцінах надоўга i што палонных тут збіраюцца трымаць не часова. Ён разумеў, што абставіны для нявольнікаў таксама ўскладняюцца. Вакол кароўніка ўначы стаял! на вышках толькі вартавыя з ручнымі кулямётамі, а тут паблізу знаходзіцца ў бараку ўся спецкаманда. Калі што якое, яна па першаму сігналу трывогі падымецца на ногі і імгненна з’явіцца каля лагера. У гэтым сэнсе ў кароўніку былі болей спрыяльныя абставіны для палонных на выпадак узброенага выступлення і ўцёкаў. Адчувалася, што ўпушчаны зручны момант, які наўрад ці паўторыцца ў далейшым. Праўда, Хяндога разумеў, што гэта адчуванне болей разумовае, тэарэтычнае. Пасля няўдалага прарыву з акружэння, пры якім у адзіным парыве чырвонаармейцы харкнулі ў твар захопнікам свінцом ды металам і выдыхнуліся, захлынуўшыся ў крыві і ў агні, цяпер, фізічна надломленыя, галодныя і бяззбройныя, яны бяссільныя для новага рашучага рыўка. А калі б у самаахвярным парыве і хлынулі на агароджу, дык пад скрыжаваным агнём чатырох ручных кулямётаў толькі захліснулі б калючы дрот хваляю мёртвых целаў.

Пра зброю Хяндога пакуль што мог толькі марыць. Галоўнай прычынаю няўдачы была ізаляванасць палонных ад навакольнага свету. Яны не толькі не мелі ніякіх кантактаў з мясцовым насельніцтвам, але пакуль што наогул не бачылі яго ў вочы. Тое, на што спачатку спадзяваўся Хяндога, таксама не здзейснілася. Ён меркаваў, што, налягаючы на падножны корм, палонныя не толькі падтрымаюць сілы, але ў траве па кюветах знойдуць што-небудзь са зброі, пакінутай нашымі войскамі пры адс.тупленні. Мо мінулым летам у гэтых месцах і пазаставалася якая-небудзь амуніцыя і эброя, але пасля таго, як высякалі абапал гравійкі дрэвы і кусты, маглі пазбіраць яе і падчысціць усё навокала. Дый стрэляныя патроны і парожнія гарматныя гільзы, якіх шмат валялася па кюветах, сведчылі пра тое, што чырвонаармейцы абараняліся тут да апошняй хвіліны і, адыходзячы з баямі на ўсход, не пакінулі ў спешцы ні вінтовак, ні аўтаматаў. Бо ў абедзенны перапынак, седзячы, лежачы і поўзаючы на каленцах па зямлі, палонныя так выклычвалі траву, што, калі б што-небудзь заставалася ў ёй, яны абавязкова абмацалі б: рэвальвер або граната мулел! б.

Згаладнелыя небаракі цяпер сама што пачалі налягаць на падножны корм, а ў лагеры на новым месцы і з гэтай справаю ім не было дзе разгарнуцца. Не хапала таго прасторнага двара, сярод якога яны распальвалі цяпельцы. А каля дзвюх грубак у школьным будынку да самага вечара, нібы ў завозным млыне, выстройваліся доўгія чэргі палонных з бляшанкамі i кацялкамі ў руках.

Хяндога, канечне, ведаў, што на адным падножным корме доўга не пратрымаешся. Трава застаецца травою. Якая ў ёй спажыўнасць? Толькі падманлівае адчуванне, што нечым напоўнены жывот, а сілы ўбываюць. Трэба было неяк выкручвацца, штосьці знаходзіць, каб выблытацца з цяжкага становішча.

I таму, калі Хяндога пачуў ад перакладчыка вестку аб тым, што немцы пачалі выганяць на дарожныя работы сялян з навакольных вёсак ды яшчэ ўбачыў сам паблізу абозніц з фурманкамі, у ягонай душы зацеплілася кволае спадзяванне паспрабаваць наладзіць сувязь з мясцовымі жыхарамі. «Хоць немцы і трымаюць іх на ладнай адлегласці ад палонных, аднак жа не можа быць, каб на нашай зямлі, сярод сваіх людзей, нельга было перахітрыць чужынцаў», — думаў ён, паглядаючы ў той бок, дзе i сягоння на гравійцы корпаліся жанкі з некалькімі фурманкамі. Да іх двойчы хадзіў дарожны майстра з перакладчыкам. Мабыць, правяраў, як працуюць, або загадваў, што яны павінны рабіць.