Марудна цягнуліся хвіліны трывожнага чакання.
А тым часам вось што адбывалася каля палонных.
Калі маладзічка падышла да ix, яны пачалі расступацца перад ёю ў бак!, вызваляючы праход пасярэдзіне гравійкі, як гэта іх прымушалі рабіць дарожны майстра і наглядчыкі пры набліжэнні любога транспарту. Відаць, ім нязвычна было цяпер бачыць адзінокую жанчыну без хатуля за плячамі i з парожнімі рукамі, таму яны сустракалі яе здзіўленымі позіркамі.
Не аглядаючыся, яна інтуітыўпа адчула, як у яе за спінаю яны, не спяшаючыся, зноў запаўняюць толькі што вызвалены праход, як быццам загароджваючы дарогу назад. Цяпер ёй заставалася ісці толькі наперад. Яна ішла сцяўшы зубы, i з кожным кронам яе ахоплівалі разгубленасць i страх, калі яна бачыла вакол сябе чалавечыя істоты, нібы здані ў драўляных калодках на нагах, у паношанай зашмальцаванай вопратцы, са схуднелымі, зарослымі шчэццю тварамі і глыбока запалымі вачамі, якія прасілі спагады і спачування. Ад жаласці яе вочы вільгатнелі, і яна, каб не расплакацца, прыкусіла губы і старалася не глядзець на змардаваныя абліччы палонных, хаця ўжо бачыла ўсё навокала нібыта праз шкельцы запатнелых акуляраў. Але, не жадаючы выдаваць ворагам свайго хвалявання і разгубленасці, насунула з ілба на бровы хустку і горда ішла далей, крадком зіркаючы на вартавых, што абапал выцягнуліся ланцугамі на палосах адчужэння. Скрозь слёзы, якія з кожным крокам усё болей накочваліся на вочы, яна ўжо не магла выразна разгледзець іхніх твараў, таму толькі абмацвала позіркам іх грудзі, спадзеючыся нарэшце ўбачыць як збавенне чорны крыж. Калі б раптам ён не мільгнуў перад яе вачамі на грудзях канваіра, што спакойна стаяў на абочыне, наўрад ці здолела б яна ў такім стане разгледзець гэты крыж на далёкай адлегласці. У гэты момант яна адчула, што ўжо захлынаецца слязьмі, не вытрымае і загалосіць. Таму, расштурхоўваючы здзіўленых палонных i тым самым насцярожваючы ўстрывожаных вартавых за шоветамі, паскоранымі крокамі падышла да канваіра i скрозь слёзы неразборліва прамармытала:
— Мы прывезлі хлеб.
— Міхель, што яна хоча? — па-нямецку запытаўся збянтэжаны вартавы ў Міхася, які з Леанідам чакаў, пакуль Багдан Платонавіч накідае насілкі.
Хоць слова «хлеб» немец разумеў, ён не ведаў, што ў роспачы кажа яму гэтая жанчына. Міхась пераклаў яе словы.
— Гут, матка, гут! — пахваліў вартавы, разгублена дастаў гадзіннік,. глянуў на яго цыферблат i, звяртаючыся да Міхася, ужо спакойна раетлумачыў:
— Міхель, скажы ёй, няхай вяртаецца i чакае, пакуль пачнецца абед.. Мы прыйдзем.
Сіліч пераклаў сказанае.
Маладзічка далоняю выцерла са шчакі слязіну, паварочваючыся, паціху шморгнула носам і накіравалася туды, адкуль прыйшла. Ёй здавалася,. што яна ўжо не выберацца з людской гурмы. Але маўклівыя палонныя з павагаю расступаліся ў бакі, вызваляючы ёй дарогу, і праводзілі кабету позіркамі, у якіх адчувалася ўжо не здзіўленне, а захапленне.
Хяндога, што накідаў насілкі, Казнадзей з Ярмолікам, Багдан Платонавіч i яшчэ некалькі чалавек, якія таксама знаходзіліся паблізу, чулі, што сказала канваіру жанчына. Праўда, сказанае наўрад ці маглі расслухаць вартавыя на палосе адчужэння, але яны таксама прыкметна супакойваліся.
Пасля адыходу маладзічкі Сіліча ахапіла нейкае невыразнае пачуццё — ці то разгубленасці, ці то няпэўнасці. Ад голаду ён пакутаваў гэтак жа, як іншыя палонныя. Яму хацелася есці, як усім астатнім. Але ён прадчуваў, што канваір з крыжам зноў павалачэ яго да сялян, якія працуюць на гравійцы. I там яму зноў давядзецца, нібыта жабраку, лыпаць вачамі перад людзьмі, што прывезлі міласціну. «Хай бы на гэты раз немец павёў туды Леаніда. Ён жа лепей за мяне разумее па-нямецку. А мяне пазбавіў бы чарговай сараматы». Пабойваўся Міхась i таго, што магло адбыцца з палоннымі, калі маладзічка прывязе сюды хлеб. Галодныя накінуцца на яго, як звяры. Пачнецца штурханіна. Немцы ўзнімуць страляніну. Людзі загінуць. ні за што. Яму ўспомнілася, як нямецкія салдаты прашылі аўтаматнай чаргою ягоных аднапалчан Драпезу і Абзалутдзінава, якія кінуліся да жолаба з вадою. Праўда, Міхась трохі супакоіўся пасля таго, як Хяндога шапнуў яму з Леанідам, Багдану Платонавічу і, мусіць, абодвум сваім таварышам,. што трэба тэрмінова перадаць усім палонным непрыкметна для наглядныкаў і вартавых, каб кожная дзесятка суседзяў па нарах вылучыла ад сябе дзесятніка, які будзе прадстаўляць яе інтарэсы. I каб дзесятнікі падышлі да Хяндогі, як толькі немцы абвесцяць перапынак на абед. Перадаць такую просьбу палонным, што корпаюцца на гравійцы з лапатамі і сноўдаюць сюды-туды з наеілкамі, не складала вялікай цяжкасці. Тым больш, што земляк! і суседзі па нарах, як правіла, і ў строй імкнуліся стаць побач, і працаваць на гравійцы стараліся сумесна, паблізу адзін ад аднаго.