Выбрать главу

«Раз Хяндога штосьці задумаў, значыць, гэтак трэба, — супакойваў сябе Міхась. — Добра, што на свеце ёсць такія людзі. Без іхняй дапамогі не абыдзешся ў складаных абставінах. Чорт яго ведае, што цяпер можна прадпрыняць? Цікава, што ён збіраецца рабіць? Навошта яму дзяліць палонных на дзесяткі? I чаму менавіта браць толькі суседзяў па нарах?»

Але доўга разважаць Сілічу не прыйшлося, бо хутка дарожны майстра абвясціў перапынак на абед i палонныя з абочын палезлі ў кюветы.

Хяндога, якога суседзі па нарах прызначылі сваім дзесятнікам. хуценька перайшоў на той край, да якога магла пад’ехаць жанчына з перадачаю.

Да яго паслухмяна перабраліся астатнія дзесятнікі, якіх вылучылі суседзі па нарах. Яны занялі ў кювеце схілы вакол Хяндогі і няўцямна паглядалі на яго, не разумеючы, што ён будзе рабіць.

Канваір з крыжам на грудзях, на здзіўленне Міхасю, не павёў з сабою ні яго, ні Леаніда, а моўчкі адзін пайшоў да сялян, што працавалі на гравійцы. Палонныя, якія чулі, што сказала яму маладзічка, цяпер нецярпліва паглядалі ў той бок, куды ён пайшоў, і чакалі, што будзе далей.

Нявольнікі мараць пра волю, а галодныя пра ежу. Але знясілены з голаду не павалачэ ног, а выпрастае ix. Галодныя, калі пачулі пра хлеб, дык пачалі аблізваць сасмяглыя губы. Кажуць, на чужы каравай рот не разяўляй. Але ж хлеб, пра які гаварыла маладзічка, спечаны нашымі людзьмі. I яны прывезлі яго сваім палонным, якім і ў снах і наяве цяпер мрояцца боханы, акрайцы ды лусты.

Неўзабаве Сіліч, які сядзеў на схіле кювета, каля Хяндогі, заўважыў, што з таго боку, дзе працуюць сяляне, сюды едзе фурманка, побач з якою ідзе канваір. Хутка фурманка наблізілася. Немец жэстам рукі паказаў фурману, каб ён завярнуўся з канём. Насупраць крайніх палонных фурманка крута завярнулася ўпоперак гравійкі, ад’ехала метраў дзесяць назад і спынілася на другой абочыне. Калі яна павольна паварочвалася, Міхась разгледзеў, што ў перадку калёс кіруе лейцамі маладзічка, якая прыходзіла да канваіра, а ў задку сядзіць цётка, што частавала яго казіным малаком.

— Міхель i Лео, хадзіце сюды, — па-нямецку паклікаў вартавы i, здымаючы з пляча і беручы наперавес вінтоўку, грозна загадаў: —А ўсім астатнім заставацца на сваіх месцах!

Падымаючыея з зямлі, Леанід пераклаў бліжэйшым палонным немцаў загад, а Міхась, ідучы да фурманкі, падумаў: «Вартавы па горкім вопыце свайго палону ведае, што можа выклікаць у галодных людзей хлеб, таму i аддаў грозны загад ды ўзяў напагатоў віятоўку».

Немец пацрасіў палонных зняць з фурманкі абодва кашы. Ледзьве хлопцы паставілі ix на дно кювета, як сюды падышлі дарожны майстра з перакладчыкам, крайні вартавы i наглядчык Задзіра.

Дарожны майстра грэбліва адгарнуў зверху каша канец ручніка, убачыў боханы і незадаволена прамармытаў па-нямецку:

— Пад хлебам можа быць зброя! —i ён уладным жэстам рукі загадаў Задзіру перакуліць кашы.

Наглядчык кінуўся выконваць майстраў загад, паслухмяна выкульваючы на траву змесціва аднаго i другога каша.

«Сабака не з’есць, пакуль не пакачае», — мільгнула ў Міхасёвай галаве. Хлопец не зводзіў вачэй з круглых i фармавых буханак, што вываліліся з кашоў двума погарбамі. Зверху іх прыкрывалі крыж-накрыж ручнікі, з-пад якіх, нібы з печы, павеяла водарам свежага хлеба. Пад ручнікамі ў кашах хлебны дух састояўся і, вызвалены на волю, хутка распаўзаючыся, прыемна заказытаў у носе. Сіліч глянуў на гэтыя крыжы з ручнікоў, і яму ўпершыню ўявілася, як ягоныя землякі з ручніком заўсёды праводзяць і сустракаюць, жэняць і хаваюць чалавека. Гасцей сустракаюць з хлебамсоллю на ручніку, каля жаніха і нявесты завіхаецца сват з ручніком цераз плячо, а нябожчыка праводзяць у апошні шлях з ручніком на крыжы.

Тым часам з другога боку гравійкі да выкуленых буханак падышоў яшчэ адзін зацікаўлены вартавы.

— Каб у іх не запяклі чаго-небудзь, — не ўнімаўся дарожны майстра, падазрона аглядаючы высунутыя з-пад ручнікоў буханкі.

Абодва канваіры ўзялі цесакі і пачалі крыж-накрыж надразаць зверху кожную буханку, надрэзаныя чацвярцінкі якой трымаліся на суцэльнай ніжняй скарынцы.

— Асцярожна! Узарвеце гранату! — з’едліва пакпіў з іх вартавы з крыжам на грудзях, і ягоны твар ці то ад злосці, ці то ад copa-му прыкметна пачырванеў.

Шастам рукі немец паказаў Міхасю і Леаніду, каб яны паклалі на фурманку ручнікі з кашамі і каб жанчыны ад’язджалі.